г. Мінск, вул. А. Пашкевіч, 9/2
Рэспубліка Беларусь
Тэл.: 8 029 334 10 65




Гісторыя


   Пытанне аб адкрыцці ў Мінску дзіцячай бібліятэкі абмяркоўвалася гарадскімі ўладамі яшчэ ў 1924 годзе (пратакол пасяджэння Мінскага гарадскога аддзела народнай адукацыі ад 27.03.1924 г. 3 архіву Мінскай вобласці і г.Мінска). 
   На жаль, у час вайны бібліятэка была знішчана, фонд яе загінуў і часткова вывезены. У дзяржаўным архіве па Мінскай вобласці дакументальных сведчанняў аб даваеннай дзейнасці бібліятэкі няма - відаць, у час вайны яны таксама загінулі. Таму афіцыйна гісторыя бібліятэкі пачынаеццаз 1946 года.
   3 ліпеня 1944 года войскі 1-га і 3-га Беларускіх франтоў узялі горад Мінск і вызвалілі сталіцу Беларусі ад фашысцкіх захопнікаў. Па загаду Вярхоўнага Галоўнакамандуючага Савецкага Саюза ў 22 гадзіны Масква салютавала войскам, вызваліўшым Мінск, 24 артылерыйскімі залпамі.
   Жудасны малюнак уяўляў разбураны цэнтр горада, знішчана 313 прадпрыемстваў, 70 школ і тэхнікумаў, 80% жыллёвага фонду. Людзі жылі ў зямлянках і падвалах зруйнаваных дамоў.                             
   I адразу ж пачалося інтэнсіўнае аднаўленне Мінска. Ужо ў 1946 годзе працавала 30 школ, пачынаюць працаваць прамысловыя прадпрыемствы, узнаўляецца жыллёвы фонд і адпаведна расце колькасць жыхароў сталіцы.                                              
   Да 1946 года ў горадзе былі адчынены тры бібліятэкі: імя Маякоўскага, імя Крупскай і імя Талстога, але сярод іх не было ніводнай дзіцячай, якая была патрэбна для аказання дапамогі школе ў выхаванні і навучанні дзяцей.

                                                                         
   Выканаўчы камітэт Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў працоўных 13 лістапада 1946 года прыняў рашэнне № 2224 аб адкрыцці ў г.Мінску дзіцячай бібліятэкі і выдзяленні ёй памяшкання ў ацалелым доме № 6 па вуліцы Астроўскага. Загадчыкам бібліятэкі быў прызначаны Гаранок Ханум Ісакавіч. Вось яго асабістыя ўспаміны аб адкрыцці бібліятэкі (з захаваннем стылю, мовы, арфаграфіі):                                 
   "В 1946г., когда город был еще почти полностью разрушен, люди жили в землянках и подвалах разрушенных домов и когда я стал поднимать вопрос об освобожденш помещения по ул. Островского дом №6 под библиотеку, то многие на меня смотрели с удивлением. Ведь людям жить негде, везде руины, а я в это время требовал помещения для библиотеки. Но второй этаж в доме №6 по ул. Островского удалось отвоевать у областного Управления трудрезервов под библиотеку лишь потому, что до Великой Отечственной войны в нем тоже была библиотека, хотя и не детская. Когда в книжном фонде еще не было ни одной книги, иметь тогда для этих целей площадь более 165 кв.м. считалось роскошью, и перед нами возникли две проблемы: а) создать книжный фонд и организовать библиотеку; б) освоить помещение, т.е. занять его. Ибо находились такиее "клиенты", которые стали добиваться, чтобы часть помещения забрать под другое учреждение. Но мы решили во что бы то ни стало полностью сохранить помещение под библиотеку. Для этого мы развернули текущий ремонт, который проводился по нашей просьбе очень длительно, а мы в это время собирали книжный фонд и приобретали оборудование. Для читателей библиотека была открыта в апреле 1947 года. 0б открытии такой библиотеки сообщалось по радио и через печать, после чего начался большой поток читателей в библиотеку. Мы развернули работу по сбору книг в дар библиотеке среди читателей. И за короткий период времени было собрано несколько тысяч книг. В то же время в адрес библиотеки прибыла из Лондона бандероль. На конверте была надпись: Россия, Минск, детская библиотека им.Островского. Из конверта извлекли книгу Горбунова "История БССР ", на титульном листе книги стоял штамп овальной формы и на нем надпись
    "Минская детская библиотека им.Н.Островского" инв.№ 12244. Этот факт свидетельствует о том, что такая библиотека существовала в Минске до Великой Отечественной войны, и о том, что гитлеровцы вывезли из библиотеки много книг в Германию. Думаю, что эта книга была захвачена в числе других трофеев английскими частями, и вот после войны честный англичанин согласно штампу на книге отправил ее по адресу”.


   Красавіцкім ранкам 1947 года бібліятэка адчыніла свае дзверы для чытачоў. Гэта была знамянальная падзея ў жыцці горада. Аб адкрыцці бібліятэкі было абвешчана па радыё і ў друку. 

       


   3 першых жа дзён бібліятэка стала вельмі вядомай сярод школьнікаў, настаўнікаў, піянерважатых, студэнтаў. За кнігамі чытачы прыязджалі з пасёлкаў трактарнага і аўтамабільнага заводаў, з прыгарадаў Весялоўка, Пятроўшчына, Зялёны Луг і інш. Бібліятэка стала ў горадзе першым грамадска-культурным цэнтрам для дзяцей і падлеткаў.
   Амаль адразу востра паўстала задача набліжэння кнігі да месца жыхарства дзяцей. 3 гэтай мэтай быў створаны перасоўны фонд, на базе якога фарміраваліся бібліятэкі, пункты выдачы ў школах, піянерскіх лагерах, дзіцячых садах, у дзіцячым кінатэатры, дзіцячым парку, на дзіцячай чыгунцы.


   Па выніках работы за 1947 і 1948 гады бібліятэка была ўзнагароджана грашовымі прэміямі і Граматамі камітэту па справах культурна-асветніцкіх устаноў пры Савеце Міністраў БССР і прафсаюза работнікаў палітычна-асветніцкіх устаноў за першынство ў рэспубліканскім сацыялістычным спаборніцтве. 

                                                      
   У 1950-1954 гадах маленькі калектыў бібліятэкі актыўна працуе па прапаганд-зе лепшых кніг дзіцячых пісьменнікаў. Бібліятэка стала вядомай, аб ёй шмат піша перыядычны друк.
   У красавіку 1958 года бібліятэка пераехала ў новае памяшканне (зараз гэта вул. Э.Пашкевіч 9/2) агульнай плошчай 320 кв.м. з дзвума чытальнымі заламі, двума абанементамі, службовымі пакоямі.
   У маі 1958 года бібліятэку наведала амерыканская дэлегацыя работнікаў культуры, у верасні гэтага ж году - албанская дэлегацыя, пазней - група бібліятэчных работнікаў з Эстоніі, потым Латвіі і Літвы, з Тулы і Калугі, Разані і Смаленска, з Валгаграда і Кірава.
   Наведванне бібліятэкі амерыканскімі гасцямі было знята на кінаплёнку і дэ-манстравалася ў кінатэатрах як дакументальны кінафільм "Госці з Амерыкі". Такі ж кіначасопіс быў зроблены і пра Тыдзень дзіцячай кнігі ў нашай бібліятэцы. Аб дзейнасці бібліятэкі былі матэрыялы ў расійскіх газетах "Труд", "Известия", "Учительская газета", амаль ва ўсіх рэспубліканскіх газетах і часопісе "Бярозка".
   Вось што пісалі аб нашай бібліятэцы бібліятэкары з РСФСР:
   "Мы, библиотечные работники, приехавшие на курсы Белсовпрофа из РСФСР, посетили замечательную детскую библиотеку им. Н. Островского, представляющую большой интерес для юного читателя.
   Выражаем глубокую симпатию работникам библиотеки за большое мастерство в обслуживании молодого поколения, за умелое руководство чтением, за отличную пропаганду тех книжных богатств, которыми располагает библиотека".

                       
   За дасягнутыя поспехі ў абслугоўванні чытачоў бібліятэка ў 1960 годзе была ўзнагароджана Ганаровай граматай Міністэрства культуры БССР і БРК прафсаюза работнікаў культуры.
   Пры бібліятэцы ў 1962 годзе пачаў працаваць грамадскі бібліятэчны савет, 12 чалавек якога на пасяджэннях абмяркоўваюць справы і планы калектыву, прымаюць меры да паляпшэння абслугоўвання чытачоў. Бібліятэчны савет цесна звязаны ў сваёй рабоце з саветам кінатэатра "Дзіцячы", каардынуе працу і праводзіць сумесныя масавыя мерапрыемствы. 
   Улічваючы высокапрафесійную дзейнасць бібліятэкі і актыўны ўдзел яе супрацоўнікаў у грамадскім жыцці, ў 1964 годзе Цэнтральнай дзіцячай бібліятэцы было нададзена званне "Бібліятэка выдатнай работы".У красавіку 1972 года споўнілася 25 год з дня адкрыцця бібліятэкі для чытачоў. Да таго часу яна атрымала статус Цэнтральнай, стала буйнейшай дзіцячай бібліятэкай горада, здзяйсняючы функцыі метадычнага цэнтра для бібліятэк, абслугоўваючых дзяцей. Кніжны фонд складае 103369 экзэмпляраў, абслугоўваецца 6112 чытачоў, якім выдадзена 141792 экзэмпляры кніг. 
   У красавіку 1974 года дырэктар бібліятэкі Гаранок Ханум Ісакавіч пайшоў на заслужаны адпачынак. Яе дырэктарам была прызначана Сачко Ліна Міхайлаўна, што дало новы штуршок, новыя падыходы і новыя рашэнні.
   У 1974 годзе бібліятэку наведала дэлегацыя работнікаў народнай адукацыі Кубы. Гасцей цікавілі пытанні арганізацыі работы па прыцягненню чытачоў, узаемадзеянне са школьнымі бібліятэкамі і аказанне ім метадычнай дапамогі ў прапагандзе кніг.
   Доўгі час, улічваючы слабую сетку дзіцячых бібліятэк і тое, што новыя мікрараёны не маюць стацыянарных бібліятэк, Цэнтральная бібліятэка арганізоўвала ў школах, а летам у піянерскіх лагерах бібліятэкі-перасоўкі. Іх колькасць змянялася з году ў год - ад 19 у 1962 годзе да 35 у 1966 годзе, ад 29 у 1967 годзе да 25 у 1973 годзе.
   Для арганізацыі абслугоўвання дзяцей мікрараёна Арлоўская на вуліцы Кахоўскай доўгі час працаваў філіял ад бібліятэкі, які потым быў ператвораны ўдзіцячую бібліятэку №8. У Фрунзенскім раёне па вуліцы Скрыганава,13 у 1973 годзе быў адчынены філіял, які працаваў па рэжыму бібліятэкі з дзвума супрацоўнікамі.
                           

   У 1975 годзе быў адчынены філіял па вуліцы Жудро, 69 у памяшканні, якое было спецыяльна спраектавана пад бібліятэку. Узначаліла яго Андрэева Ірэна Адольфаўна, якая раней працавала бібліятэкарам перасоўнага аддзелу. У 1978 годзе філіял меў ужо 2230 чытачоў, і ў 1982 годзе на яго базе была адчынена самастойная дзіцячая бібліятэка №11.
   Напрыканцы 70-х гадоў Цэнтральная гарадская дзіцячая бібліятэка значна вылучалася сярод дзіцячых бібліятэк горада. За значныя поспехі ў прапагандзе кнігі, за лепшыя паказчыкі ў выкананні сацыялістычных абавязацельстваў бібліятэка амаль штогод атрымоўвала Ганаровыя граматы Упраўлення культуры Мінгарвыканкама.
   У1976 годзе гарадскі міжведамасны савет разгледзеў пытанне "Роля Цэнтраль-най дзіцячай бібліятэкі імя Астроўскага як метадычнага цэнтра па арганізацыі абслугоўвання дзяцей г.Мінска", дзе была адзначана вялікая работа бібліятэкі ў гэтым накірунку і прапанавана вылучыць бібліятэку як галаўную ў падрых-тоўцы дзіцячых бібліятэк да цэнтралізаванага абслугоўвання чытачоў. 
   Рашэнне аб стварэнні цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы па абслугоўванню дзіцячага насельніцтва горада на базе Цэнтральнай дзіцячай бібліятэкі імя М.Аст-роўскага было прынята выканаўчым камітэтам Мінскага гарадскога савета народных дэпутатаў 14 ліпеня 1978 года (№294), а 8 студзеня 1979 года загадам №4 Упраўлення культуры Мінгарвыканкама была створана самастойная цэнтралізаваная сістэма дзіцячых бібліятэк, як юрыдычная аснова з агульным фондам, штатам супрацоўнікаў і фінансаваннем з гарадскога бюджэту. 

   Цэнтралізацыя бібліятэк дазволіла мэтанакіравана і якасна камплектаваць іх фонды, аператыўна ўкараняць новыя формы абслугоўвання і правядзення масавай работы, садзейнічала пашырэнню сеткі дзіцячых бібліятэк. Канцэнтрацыя сродкаў і разумнае іх выкарыстанне эфектыўна адбівалася на матэрыяльна-тэхнічнай базе бібліятэк.

   Далейшае развіццё сеткі дзіцячых бібліятэк сталіцы выглядае так:

  • 1981 г. – адкрыццё дзіцячай бібліятэкі № 10
  • 1982 г. – адкрыццё дзіцячай бібліятэкі № 11
  • 1986 г. – адкрыццё дзіцячай бібліятэкі № 12
  • 1989 г. – адкрыццё дзіцячай бібліятэкі № 13
  • люты 1997 г. – адкрыццё дзіцячай бібліятэкі № 14
  • лістапад 1997 г. – адкрыццё дзіцячай бібліятэкі № 15
  • верасень 2004 г. – адкрыццё дзіцячай бібліятэкі № 16
  • люты 2006 г. – адкрыццё дзіцячай бібліятэкі № 17

   Такім чынам, сёння Дзяржаўная установа "Цэнтралізаваная сістэма дзіцячых бібліятэк г.Мінска" уяўляе сабою аб’яднанне, у склад якога ўваходзіць 18 бібліятэк і 5 філіялаў з агульным фондам 959тыс. экзэмпляраў дакументаў (на 1.01.2017 г.), 119148карыстальнікаў, з іх 87 195дзеці і падлеткі да 15 гадоў.

   У Цэнтралізаванай сістэме дзіцячых бібліятэк працуе 254 чалавек, з іх 185 спецыялісты-бібліятэкары (на 1.01.2017 г.).

   Дзяржаўная установа "Цэнтрналізаваная сістэма дзіцячых бібліятэк г.Мінска" у сваёй дзейнасці кіруецца Статутам, які зарэгістраваны Мінгарвыканкамам.

      І сёння аўтаматызавана абслугоўванне чытачоў ва ўсіх дзіцячых бібліятэках горада, дзе створаны лакальныя сеткі. Выкананне запытаў вядзецца праз электронны каталог, які змяшчае 136.800 запісаў на кнігі і 133.100 – на аналітычную інфармацыю з кніг і часопісаў.

   Зараз здзяйсняецца праект "Інфарматызацыя дзіцячых бібліятэк г.Мінска", які мае падзагаловак "Стварэння мультымедыйных цэнтраў". Такія структуры ўжо працуюць у Цэнтральнай, бібліятэках № 14, 10, 6 і "Інтэлект-цэнтр" ў 1-ай бібліятэцы.


© 2002-2007, Цэнтралізаваная сістэма дзіцячых бібліятэк г. Мінска