Гісторыя Бібліятэкі Паслугі Правілы Бібліясвет Навіны Часопіс
www.childlib.by
              г. Мінск, вул. А. Пашкевіч, 9/2  тел.: +375 17 334-07-89

         http://blog.childlib.by/           childbiblmark@telecom.by            

Віртуальная даведка   Электронныя звароты                                

Галоўная / Правілы

Правілы карыстання дзіцячымі бібліятэкамі цэнтралізаванай сістэмы г.Мінска

1. Агульныя палажэннi

1.1 Фонды дзiцячых бiблiятэк г.Мiнска з’яўляюцца агульнанацыянальным здабыткам i дзяржаўнай уласнасцю. Усе грамадзяне г.Мiнска ў адпаведнасцi з асабiстымi патрэбамі i iнтарэсамi маюць права на бясплатнае карыстанне iмi.

1.2 Асобныя (дадатковыя) вiды паслуг, якiя не супярэчаць заканадаўству i мэтам дзейнасцi бiблiятэкi, могуць быць платнымi (у адпаведнасцi з зацверджанымi вышэйстаячай арганiзацыяй палажэннямi).



2. Правы карыстальнiкаў бiблiятэк

2.1 Права на карыстанне дзiцячымi бiблiятэкамi г.Мiнска мае кожны грамадзянiн горада незалежна ад полу, узросту, нацыянальнасцi, адукацыi, сацыяльнага становiшча, палiтычных перакананняў i прафесiйнай прыналежнасцi, але прыярытэтным з'яўляецца абслугоўванне дзяцей.

2.2 Карыстальнiкi бiблiятэк маюць права:

- атрымлiваць поўную iнфармацыю аб фондах, доступу да дакументаў i кансультацыйнай дапамогi ў пошуку i выбары крынiц iнфармацыi;

- браць у часовае карыстанне кнiгi, iншыя творы друку i матэрыялы з фондаў бiблiятэк;

- карыстацца паслугамi ўнутрысiстэмнага кнiгаабмену, атрымлiваць кнiгi з агульнага кнiжнага фонду цэнтралiзаванай сiстэмы;

- атрымлiваць неабходную бiблiяграфiчную iнфармацыю;

- прымаць удзел у масавых мерапрыемствах, якiя праводзiць бiблiятэка;

- абскардзiць ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку незаконныя дзеяннi службовых асоб бiблiятэкi, якiя ўцiскаюць правы карыстальнiка.

2.3 Асобы, якiя часова пражываюць у зоне абслугоўвання бiблiятэкi, маюць права карыстання толькi чытальнымi заламi бiблiятэкi.

2.4 Выдача i абмен кнiг дзецям-iнвалiдам у неабходных выпадках можа праводзiцца ў iх на даму работнiкамi бiблiятэкi.



3. Абавязкi карыстальнiкаў дзiцячых бiблiятэк

3.1 Пры запiсе ў бiблiятэку грамадзянiн павiнен прад’явiць пашпарт, паведамiць неабходныя для афармлення звесткi, запоўнiць рэгiстрацыйныя дакументы i падцвердзiць згоду на выкананне правiлаў карыстання бiблiятэкi сваiм подпiсам.

Дзецi i падлеткi да 14 гадоў запiсваюцца ў бiблiятэку па прад’яўленню пашпарта бацькоў альбо дакумента апекуноў.

Падлеткі пасля 14 гадоў запісваюцца ў бібліятэку па асабістаму пашпарту пры яго наяўнасці.

3.2 Чытач можа атрымаць у бібліятэцы на дом дакументы тэрмiнам да 30 дзён. Тэрмін карыстання новымі паступленнямі і літаратурай павышанага попыту можа быць скарочаны бібліятэкай.

3.3 Чытачы абавязаны беражлiва адносiцца да бiблiятэчных фондаў: вяртаць выданнi ў вызначаны бiблiятэкай тэрмiн, не выносiць з памяшкання калi яны не запiсаны ў фармуляры чытача. Пры атрыманнi бiблiятэчных дакументаў з якiмi-небудь дэфектамi карыстальнiкi паведамляюць аб гэтым бiблiятэкару.

3.4 Чытачы, якiя страцiлi дакументы з фондаў бiблiятэкi, або нанеслi iм шкоду, павiнны замянiць iх адпаведнымi цi прызнанымi бiблiятэкай раўназначнымi.

3.5 За страту дакументаў з фондаў бiблiятэкi або нанясенне iм незаменнай шкоды непаўналетнiмi карыстальнiкамi адказнасць нясуць iх бацькi цi апекуны.

3.6 За парушэнне правiлаў карыстання дзiцячай бiблiятэкай карыстальнiкi могуць быць пазбаўлены права карыстання на тэрмiн да 30 дзён, а за асаблiва цяжкiя парушэннi, прадугледжаныя дзеючым заканадаўствам, нясуць матэрыяльную або крымiнальную адказнасць.



4. Абавязкi дзiцячых бiблiятэк па абслугоўванню карыстальнiкаў

4.1 Бiблiятэкi абавязаны:

- садзейнiчаць рэалiзацыi неад’емнага права грамадзян на далучэнне да каштоўнасцяў культуры i навукi, на свабодны пошук i атрыманне iнфармацыi незалежна ад iх палiтычных перакананняў i веравызнання;

- абслугоўваць карыстальнiкаў у адпаведнасцi з палажэннем аб дзiцячай бiблiятэцы;

- не выкарыстоўваць звесткi аб карыстальнiках i iх iнтарэсах у iншых мэтах, апрача бiблiятэчна-вытворчых;

- даваць поўную iнфармацыю карыстальнiкам аб наяўнасцi дакументаў у бiблiятэцы, забяспечыць iм магчымасць карыстання каталогамi, картатэкамi, аўтаматызаванымi базамi даных, бiблiяграфiчнымi i iнфармацыйнымi дакументамi, аказваць дапамогу ў падборы неабходных дакументаў;

- iнфармаваць карыстальнiкаў аб усiх вiдах паслуг, якiмi забяспечвае бiблiятэка;

- сачыць за своечасовым зваротам у бiблiятэку выдадзеных чытачам дакументаў i iншых матэрыялаў;

- забяспечыць высокую культуру абслугоўвання, стварыць спрыяльныя ўмовы для работы ў бiблiятэцы.



Правілы зацверджаны Упраўленнем культуры Мінгарвыканкама.

© 2007-2017, Цэнтралізаваная сістэма дзіцячых бібліятэк г. Мінска
Дызайн і праграмаванне ў "Сайтэкс"