Дарослыя і дзеці!
Прыходзьце да Піпі на дзень нараджэння ў суботу, 22 траўня, а 11.00 у Цэнтральную дзіцячую бібліятэку імя Астроўскага (Мінск, пр-т Газеты “Праўда”, 20А) і прыхапіце з сабой зменны абутак.
Ва ўтульнай зале, дзе размясцілася выстава “Віншуем, Піпі!”, сустрэнемся з перакладчыцай Аленай Казловай і пазнаёмімся са свежанькімі выданнямі кніг Астрыд Ліндгрэн “Піпі Доўгая Панчоха” і “Піпі Доўгая Панчоха падымаецца на борт” (выдавецтва “Папуры”), зладзім чытанні, як у Швецыі, з дапамогай Наталлі Леванавай, а яшчэ... яшчэ... квізы, квэсты, пазлы, гульні, пераапраналкі, фотазона і, канечне, маленькі салодкі пачастунак.
Уваход вольны!
#CongratsPippi #ВіншуемПіпі #Піпі75 #кнігіпапуры @swedense
@papury.bel