10 верасня 2022 года падчас святкавання Дня г. Мінска ў Парку пісьменнікаў ля Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі пройдзе фестываль дзіцячай кнігі пад назвай “У гасцях у Францыска Скарыны”. Фестываль распачне сваю работу ў 12.00.
Дзіцячыя бібліятэкі г. Мінска распрацавалі літаратурна-пазнавальны квэст, у ходзе якога ўдзельнікі будуць праходзіць ад прыпынка да прыпынка, накіроўваючыся да фінішу. На кожным прыпынку - літаратурным, моўным, краязнаўчым, эрудытаў, хуткамовак - яны атрымаюць літару, што дазволіць пазней скласці слова. Пасля чаго ўдзельнікі атрымаюць прыз.
Таксама свае кніжныя здабыткі прадставяць пісьменнікі, стаўшыя свайго роду хрэстаматыўнымі: Міхась Пазнякоў, Мікола Чарняўскі, Уладзімір Мазго, Алесь Бадак, Генадзь Аўласенка, Ніна Галіноўская. Да іх далучацца дзіцячыя пісьменнікі з усіх рэгіёнаў Беларусі, якія пацвердзяць, што пісаць кнігі для дзяцей – гэта быць свайго рода чараўніком. Наогул, удзел у фестывалі мяркуе прыняць 25 аўтараў.
Фестываль дзіцячай кнігі “У гасцях у Францыска Скарыны”
10 сентября 2022
Календарь знаменательных и памятных дат