Дзіцячая бібліятэка №2
Запрашае літаратурна-мастацкая гасцёўня
26 студзеня адбудзецца святкаванне, прысвечанае 90-годдзю мастачкі Алены Лось, аўтара шматлікіх ілюстрацый да кніг.
“Каб не маўчала душа” – пад такой назвай пройдзе творчая сустрэча.
Вашай увазе прапануецца:
- выстава работ Алены Лось,
- знаёмства з жыццём і творчым шляхам мастачкі,
- агляд кніг з ілюстрацыямі А. Лось,
- анлайн-сустрэча з чытачамі районнай дзіцячай бібліятэкі імя А. Лось (г. Пружаны),
- майстар-клас ад мастака часопіса “Качели” Ганны Раманоўскай.
Пачатак у 13.00. Уваход вольны.