“Мір душы маёй ” – так называецца выстава работ мастачкі з г. Маладзечна Ядвігі Сянько, якая адкрылася 3 верасня ў дзіцячай бібліятэцы №14. Прадстаўленыя на ёй работы вельмі сугучныя Году народнага адзінства, паколькі на карцінах адлюстраваны праваслаўныя і каталіцкія храмы Беларусі, а таксама абліччы ўшанаваных нашым народам святых. Сярод іх Еўфрасіння Полацкая і Валянціна Мінская, асабліва знакавыя Жыровіцкая і Пачаеўская Божая Маці, Будслаўскі абраз – апякунка Беларусі, Вастрабрамская і іншыя. Прыцягваюць увагу Божая Маці Спрыяльніца грэшных, Збавіцельніца, Нястомнай дапамогі і Сямістрэльная. У кожнай з іх свая гісторыя і сіла ўздзеяння на чалавека.