У НАС У ГАСЦЯХ – ЧАСОПІСЫ “АСЦЯРОЖНА: ДЗЕЦІ!” І “ДУДУ”
1 Сакавіка 2021
27 лютага ў Цэнтральнай дзіцячай бібліятэцы адбылася прэзентацыя беларускіх часопісаў “Асцярожна: дзеці!” https://www.facebook.com/groups/dzieci.casopis/ і “Дуду” https://www.facebook.com/groups/506336513393566/. Прадстаўлялі гэтыя цікавыя выданні знакаміты беларускі пісьменнік Аляксей Шэін https://vk.com/alaksiej_shein
і намеснік рэдактара Наталка Бабіна https://www.facebook.com/natalka.babina, якія з’яўляюцца іх непасрэднымі стваральнікамі. Нашы госці распавялі прысутным пра разнастайныя рубрыкі часопісаў.
На старонках “Дуду” маленькія чытачы (ад года да сямі) знойдуць казкі, вершы, нават музыку ды песні (іх можна прайграць па QR-кодах), інтэрактыўныя гульні, коміксы, конкурсы, дзівосы, сюрпрызы – усё гэта заўсёды ёсць у кожным нумары. Акрамя таго, на старонках шмат заданняў на развіццё логікі, слоўнікавага запасу і падрыхтоўкі да школы. Часопіс “Дуду” дапаможа малым вучыцца чытаць, пісаць і лічыць.
“Асцярожна: дзеці!” – часопіс для дзяцей 6+ з коміксамі, незвычайнымі прыгодамі, суперскладанымі заданнямі, крутымі настолкамі, прыгожымі постарамі, вясёлымі спаборніцтвамі, гульнямі, конкурсамі малюнкаў і фотаздымкамі.
На майстар-класе ўсе дзеткі з бацькамі з задавальненнем зрабілі папяровага сабачку і пластылінавую котку – герояў часопісаў – і атрымалі за старанне ў падарунак часопісы і салодкі пачастунак.