Чытаю на мове – ганаруся Бацькаўшчынай.
“Роднае слова– гэта першая крыніца, праз якую мы пазнаём жыццё і акаляючы нас свет.
Пагэтаму вам неабходна так старанна вывучаць сваю родную мову, ведаць і любіць лепшыя творы беларускай літаратуры.
І, перш за ўсё, трэба ведаць свой народ, яго гісторыю, яго багатую вусную творчасць.”
Якуб Колас.
Чарговы беларускамоўны чацвер адбыўся ў дзіцячай бібліятэцы №12. Вучні пачатковых класаў пазнаёміліся з жыццём і творчасцю нашых вялікіх класікаў Я. Купалы і Я. Коласа, зрабілі завочную вандроўку па памятных мясцінах, звязаных з імёнамі песняроў беларускай літаратуры, даведаліся пра сяброўства двух паэтаў і іх няпросты лёс. У выкананні бібліятэкара гучалі вершы Я.Коласа і Я. Купалы, а потым самі дзеці чыталі на памяць вершы беларускіх паэтаў, у тым ліку Якуба Коласа і Янкі Купалы.