27 лістапада ў дзіцячай бібліятэцы №14 адбыліся чарговыя "Чытанкі на падушках". На гэты раз развітваліся з восенню і сустракалі зіму. Як заўсёды ў гэтым нам дапамагала цудоўная кніжка К. Сперанскай " Заплатка для облачка". Гэта гісторыя пра сяброўства, дабрыню, узаемадапамогу. Сустрэча атрымалася цікавай і пазнавальнай. Усё дзеянне адбывалася па кнізе. Вывучалі віды аблокаў, прышывалі заплатку, гулялі. На майстра-класе рабілі свае аблачынкі, каб паплыць на іх дамоў з добрым настроем. А ў канцы сустрэчы пілі травяную гарбату і частаваліся восенькімі лісточкамі ад кандытырскай фабрыкі "Слодыч.