ЭТЫКЕТ ПА-БЕЛАРУСКУ
У беларускі чацвер нашы маленькія чытачы прайшлі праверку на веданне правілаў паводзін і ўспомнілі ўсе ветлівыя словы на роднай мове.
Дзякуючы кнізе С.Зелянко «Этыкет па-беларуску» з серыі «Таямніцы беларускай мовы» дзеці даведаліся, як можна прывітацца і развітацца па-беларуску ў залежнасці ад часу дня, як адказаць на падзяку або папрасіць кагосьці нешта зрабіць, якія моўныя канструкцыі ўласцівыя роднай мове, а якіх лепш пазбягаць.
Кнігі выдавецтва "Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі" з выдатнай серыі "Таямніцы беларускай мовы" дапамагаюць малодшым школьнікам палепшыць веданне роднай мовы. А наш цыкл экспрэс-віктарын працягваецца! Усе ўдзельнікі атрымліваюць невялікія прызы.
#цсдб_минск #детскаябиблиотека #библиотекаВитки #беларускічацвер #этыкетпабеларуску #роднаямова #віктарына #беларускаяэнцыклапедыя #таямніцыбеларускаймовы