Сёння ў дзіцячай бібліятэцы №14 чацвер выдаўся вельмі актыўны. Мерапрыемствы ў бібліятэцы адно за другім. Адным словам цудоўны дзянёк. Мы запусцілі новы цыкл мерапрыемстваў "Кніжкін час" разам з вучнямі 1 "Б" класа 120 школы і іх настаўніцай Марыяй Аляксандраўнай. Раз у месяц, а можа і два мы будзем сустракацца з нашымі маленькімі чытачамі і будзем вывучаць гісторыю кнігі. Першую сустрэчу пачалі з чытання кнігі "Самая высокая кніжная гора" Росіо Бонілла. Гэта гісторыя пра хлопчыка, які хацеў навучыцца лётаць і марыў, каб яму падарылі крылы, але ніхто яму не дарыў. І аднойчы Мама яму падарыла кніжку... І тут пачалося...
Кніжкін час
16 Лютаг 2023
4
/ 4



