Учора ўся Беларусь адзначала 90-годдзе рыцара слова, слыннага класіка нацыянальнай літаратуры, - Уладзіміра Караткевіча. Дзіцячая бібліятэка №14 другі дзень працягвае святкаваць яго дзень нараджэння. Сёння для вучняў сярэдняй школы №120 быў праведзены літаратурны ранішнік "Казачны ланцужок да Караткевіча". Першым крокам знаёмства з Караткевічам была яго біяграфія. А потым мы чыталі і ўспаміналі казкі, якія напісаў гэты чараўнік. Да кожнай казкі праводзілася маленькая віктарына, і дзеля замацоўкі матэрыяла адбываліся тэматычныя гульні: "Карануй вужа"," Пасадзі і збяры бульбу".
Для нас і нашых чытачоў Уладзімір Караткевіч "быў, ёсць і будзе".
Літаратурны ранішнік "Казачны ланцужок да Караткевіча"
27 Лістапада 2020