https://youtu.be/BIdFMow9RVs
МАМА МУ ЎЯЎЛЯЕ
Сябры! Запрашаем вас паглядзець новы спектакль лялечнага тэатра "Пацешка" па кнізе Ю.Вісландэр і С.Нурдквіста “Мама Му ўяўляе”.
На вуліцы зіма, але Мама Му вельмі сумуе па лету і цёпламу сонцу. Яна прапануе свайму сябру Крумкачу ўяўляць розныя цікавыя рэчы, каб узняць настрой і весела бавіць час:
– Крумкач, давай нешта зробім. Давай будзем уяўляць, што цяпер лета! Хадзем на двор!
- Хіба табе можна выходзіць з кароўніка зімой?
- “Можна, не можна!” Хадзем, і ўсё!
- Кар, ужо іду… Пхе-пхе, я кашляю… Я, відаць, прастыў!
- Хадзем паглядзім, ці паклала жонка гаспадара штосьці ў кармушку для птушак, - прапанавала Мама Му.
#цсдб_минск #детскаябиблиотека #мамаму #юявисландер #свеннурдквист #мамамаўяўляе #надзеякандрусевіч #кукольныйспектакль #пацешка
МАМА МУ ЎЯЎЛЯЕ
18 Снежня 2020