У рамках акцыі «Сёння ў нас беларускі чацвер» вучні гімназіі №43 прынялі ўдзел у майстар-класе па вырабе мяккай цацкі, які правяла Віткоўская Тамара Пятроўна ў дзіцячай бібліятэцы №11, якая сваімі рукамі стварае літаратурных герояў з твораў знакамітых пісьменнікаў-класікаў. Школьнікі пазнаёміліся са знакамітымі персанажамі кніг, якія перакладзенны на беларускую мову - Бураціна, Піпі і інш. Акрамя гэтага дзеці паспрабавалі свае здольнасці ў стварэнні цацкі - маленькай белай мышкі.
Да акцыі "Беларускі чацвер" далучыўся чытач бібліятэкі Ганчар Міхаіл, і прачытаў верш Якуба Коласа "Адлёт жураўлёў".