“ПІСЬМЕННІК РОДНАЙ ЗЯМЛІ”
Лiтapaтypнaя cпaдчынa Baciля Biткi трывала зaнялa cвaё ганаровае мecцa ў зaлaтым фoндзe бeлapycкaй нaцыянaльнaй лiтapaтypы i кyльтypы XX cтaгoддзя. Baciль Biткa – пicьмeннiк шмaтгpaннaгa тaлeнтy, выявiў cябe як пaэт, пpaзaiк, дpaмaтypг, пepaклaдчык, пyблiцыcт. Aлe нaйбoльш вядoмы i пpызнaны ён як дзiцячы пicьмeннiк. У гэтым годзе яму б споўнілася 111 гадоў.
"Віткаўскія чытанні" - гэта яшчэ і выдатная нагода сустрэцца з вельмі таленавітымі людзьмі. Нашы чытачы пазнаёміліся з Уладзімірам Сцяпанавічам Ліпскім - лаўрэатам Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, Заслужаным дзеячам культуры Рэспублікі Беларусь, пісьменнікам і журналістам, які наведаў бібліятэку сумесна з вядучым спецыялістам па сувязях з грамадскасцю рэдакцыі дзіцячага часопіса “Вясёлка” Ходзіной Ірынай Ігараўнай.
Падчас літаратурнай сустрэчы адбыўся паэтычны марафон, дзе эстафету перадавалі адзін аднаму дзеці з мінскай школы № 60 і слуцкай базавай школы, якія чыталі паэтычныя радкі любімага Васіля Віткі - пісьменніка-казачніка, пісьменніка-гумарыста.
Іскрынкай мерапрыемства стаў выступ дзяўчынак з мінскай гімназіі, якія прачыталі казку "Ваверчына гора" па-ралях з ноткамі рэпу, ды яшчэ і з выключным акцёрскім майстэрствам.
Вельмі нам спадабалася ідэя Слуцкага боку, як па-акцёрску абыграць верш «Партрэт». Школьнік, які чытаў верш, на мальберце паэтапна ствараў сапраўдны малюнак.
Вельмі выдатна, весела і займальна прайшло наша свята! Дзеці размаўлялі на роднай мове, чыталі вершы родных паэтаў, выяўляючы пры гэтым душэўнасць і талент. Адкрыццё віткаўскіх чытанняў прадэманстравала відавочны факт: такія творчыя сустрэчы патрэбныя і цікавыя дзецям, яны ўзаемна ўзбагачаюць і накіроўваюць дзіцячую энергію ў патрэбнае рэчышча.