Беларускі ПЭН-цэнтр, дабрачынны фонд “Вяртанне” і Саюз беларускіх пісьменнікаў з 2016 года арганізуюць літаратурную Прэмію Цёткі за найлепшую кнігу для дзяцей і падлеткаў.
Прэмія Цёткі ўручаецца ў дзвюх намінацыях: за найлепшы твор для дзяцей і падлеткаў (аўтару арыгінальнай беларускай кнігі) і за найлепшае мастацкае афармленне кнігі (мастаку-ілюстратару).
Сёлета 19 кніг пазмагаюцца за званне “Найлепшае мастацкае афармленне”, а 27 – за званне “Найлепшая кніга для дзяцей”. Са спісамі можна азнаёміцца на сайце ciotka.by.
У складзе мастацкага журы ў гэтым годзе. працуюць Кацярына Дубовік, Васіліса Паляніна і Валерый Славук.
Сябрамі літаратурнага журы сталі Вера Бурлак, Андрэй Жвалеўскі, Людміла Рублеўская, Андрэй Хадановіч і Ганна Янкута.
Дзіцячая бібліятэка N6 імя Васіля Віткі працягвае знаёміць вас з кнігамі, якія ўвайшлі ў поўны і кароткі спісы Прэмія Цёткі. Сачыце за нашымі публікацыямі.