Сакавіцкія "Чытанкі на падушках!"
28 сакавіка адбылася чарговая сустрэча ў рамках праекта “Чытанкі на падушках”. Якая ж яна вясёлая атрымалася! Нават, надвор'е за вокнамі не змагло паўплываць на нашу сумесную шчаслівую атмасферу.
І, навогул, калі толькі з'яўляюцца нашы дзеткі ў бібліятэцы, адразу ж з імі з'яўляецца радасны, надхняльны настрой. Так адбылося і ўчора.
Чыталі, як заўсёды, КНІГУ! На гэты раз - "Улитка и кит", якую напісала Джулія Дональдсан. А затым - вандравалі разам з героямі кнігі.
Сустрэча была насычана не толькі гульнямі, але і рознымі цікавымі вопытамі! Праз іх дзеткі даведаліся: чаму Кіт не пераносіць шуму, чаму Слімак можа паўзці па вертыкальнай сцяне, чаму ў мора нельга кідаць цэлафанавыя пакеты і многае іншае.
Але самае неверагоднае - гэта іх вочкі і вушкі, якія так глядзяць і так слухаюць. Напрыканцы, як заўсёды майстар-клас, рабілі цудоўных слімакоў з пластыліну . І салодкі пачастунак ад кандытарскай фабрыкі “Красный пищевик”.