8 кастрычніка ў дзіцячай бібліятэцы №14 быў незвычайны беларускі чацвер!!! Адбылася цудоўная сустрэча з крэатыўнай сучаснай маладой пісьменніцай Кацярынай Хадасевіч-Лісавой. І цэлых дзве прэзентацыі яе новых кніг “Знаёмцеся –#Падабай.к@!” і “Ключ ад Вялікай Каштоўнасці”.
Знаёмствы з гэтымі кніжнымі навінкамі прайшлі ў незвычайнай форме! Бо сама аўтарка НЕЗВЫЧАЙНАЯ!!! Спадарыня Кацярына сапраўдная “кніжная Фея”, нават не хочацца ставіць двукоссе! Так таленавіта, крэатыўна, цікава і захапляльна яна трымае розную аўдыторыю, што здаецца, нібыта да нас у госці завітаў сапраўдны тэатр аднаго акцёра! Кніжная Фея вельмі любіць кніжныя падарожжы, гульні і квэсты. Тое самае мы атрымалі ад нашай госці ўчора: шмат пазнавальных вандровак, прыемных адкрыццяў, мноства інтэрактыву, і, безумоўна, набыццё яе новых кніг!
Сустрэча з пісьменніцай Кацярынай Хадасевіч-Лісавой у дзіцячай біблііятэцы №14
12 Кастрычніа 2020