Дзіцячая бібліятэка №10 г. Мінска прыняла ўдзел у Міжнароднай акцыі «Чытаем беларускія кнігі», прымеркаванай да нацыянальнага свята - Дзень беларускага пісьменства.
Нашы пастаянныя чытачы прачыталі беларускія вершы і здабылі за гэта дыпломы ад ДУ "ЦСДБ г. Мінска", а таксама каштоўныя падарункі ад дзіцячай бібліятэкі N10!
Скуратовіч Кацярына (СШ N70, 7-А клас) прачытала верш Васіля Жуковіча «Васілёк».
Дайнека Дар'я (СШ N121, 5-Б клас) прачытала верш класіка беларускай паэзіі Максіма Багдановіча "Слуцкія ткачыхі".
Віншуем вас, Даша і Кацярынка!
Чытайце беларускія кнігі!