“Загадкі, пацешкі, шчырыя ўсмешкі” – забаўляльны ўрок роднай мовы прайшоў у дзіцячай бібліятэцы №15. На ім вучні 2 “В” класа з сярэдняй школы №205 з цікаўнасцю разгадвалі анаграмы, рэбусы і загадкі, а таксама паслухалі казку У.Караткевіча “Чортаў скарб”.