Чытачы нашай бібліятэкі любяць чытаць творы Тамары Пятроўны Бунта і з нецярплівасцю чакаюць яе кожную новую кнігу. І вось 7 красавіка Тамара Пятроўна прадставіла пяцікласнікам СШ №207 сваю новую кнігу “Сад з матылькамі”, прыгожа ілюстраваную мастачкай Аксанай Аракчэевай. Вельмі ўдала дапоўніў тэму і элегантны капялюшык, аздоблены аплікацыяй з матылькоў, у якім Тамара Пятроўна прадстала перад чытачамі. Рабяты разам з аўтарам абмяркоўвалі тэмы, якія ўзнімаюцца ў кнізе: сяброўства, адзіноцтва, роўнае стаўленне да ўсіх людзей незалежна ад расавай, рэлігійнай, нацыянальнай прыналежнасці і абмежаванняў, звязаных з хваробамі і інваліднасцю. Дзеці выказвалі сваё меркаванне і наконт беражлівых адносін да ўсяго жывога, уключаючы нават агідных істот, бо яны у любы момант могуць стаць вельмі прыгожымі і таленавітымі.
#ЦСДБ_Минск #детскаябиблиотека15_минск