Сям’я – агульначалавечая каштоўнасць.
Дзяржаўная ўстанова “Цэнтралізаваная сістэма дзіцячых бібліятэк г.Мінска” з 13 мая па 30 мая 2021 года праводзіла Інтэрнэт-акцыю да Міжнароднага дня сям’і “Чытанне ў фокусе” з мэтай развіць унутрысямейныя адносіны, знайсці новыя спосабы сумеснага вольнага часу для дзяцей і іх бацькоў, умацаваць ужо сфарміраваныя традыцыі.
У гэты сонечны першы летні дзень – Дзень абароны дзяцей – хочацца падзяліцца гэтымі шчырымі імгненнямі цяплыні: фотаздымкамі, дзе дзеці чытаюць з бацькамі, а таксама з іншымі членамі сваёй сям’і кнігі.
У акцыі паўдзельнічала шмат чытаючых сямей з дзіцячых бібліятэк г.Мінска! Вялікі дзякуй за ўдзел!
https://vk.com/album-19159485_279501051
“Чытанне ў фокусе” - ВЫНІКІ
2 июня 2021