ДЗЕНЬ РОДНАЙ МОВЫ Ў БІБЛІЯТЭЦЫ ВІТКІ
Вельмі цёплая і душэўная атмасфера пануе сёння ў бібліятэцы №6 ім. В.Віткі. Дзевяцікласнікі з СШ № 60 прыйшлі на сустрэчу з Міхаілам Паўлавічам Пазняковым- старшынёй Мінскага гарадскога аддзялення ГА "Саюз пісьменнікаў Беларусі", паэтам, празаікам, крытыкам, перакладчыкам, мовазнаўцам, даследчыкам літаратуры.
Міхаіл Паўлавіч - майстэрскі апавядальнік, распавёў займальныя гісторыі са свайго жыцця, пра малую радзіму, пра сваю вялікую і дружную сям'ю, падзяліўся сваімі творчымі дасягненнямі і поспехамі. З велізарнай любоўю і трапятаннем казаў Міхаіл Паўлавіч пра родную мову, пра яе каштоўнасць і гучанне.
За цікавай гутаркай час праляцеў не прыкметна! Але рабяты паспелі зрабіць фота на памяць, атрымаць аўтограф і задаць свае пытанні аўтару.