КАЛІ Я ШЧАСЛІВЫ
21 кастрычніка – цудоўны восеньскі дзень, пранізаны цеплынёй і лёгкім сумам. Каб настрой стаў сонечным, прыходзьце за любімымі казкамі да нас, у дзіцячую бібліятэку імя Васіля Віткі. У беларускі чацверг нас наведалі дашкольнікі з 198 дзіцячага саду, каб пазнаёміцца з творчасцю Ніны Галіноўскай- выдатнай беларускай паэткі-казачніцы.Дзеткі паглядзелі лялечныя спектаклі "Ашуканы воўк» і "Інтэрнэт", пастаўленыя па матывах казак пісьменніцы Н. Галінаўскай. Ажыўшыя казкі зрабілі незгладжальнае ўражанне, дзеці з задавальненнем апладзіравалі героям казак і слухалі тэатральнае дзеянне.
Наш традыцыйны беларускі чацвер не абыходзіцца без паўтарэння вывучаных слоў на роднай мове.
Юныя чытачы добра засвоілі пройдзены матэрыял, адказвалі без запінкі, як сапраўдныя знаўцы роднай мовы.
Дзеці глядзелі часопісы "Буся" і "Вясёлка", гарталі казкі беларускіх аўтараў, прамаўлялі скорагаворкі, пацешкі, жарты і смяшынкі.