24 кастрычніка ў дзіцячай бібліятэцы №14 адбыліся чарговыя “ Чытанкі на падушках”.
Пасля лета ў нас быў аншлаг! 13 гарэзлівых хлопчыкаў і дзяўчынак разам з матулямі сабраліся на першыя заняткі пасля летніх канікулаў. Прыгожа мы назвалі гэту першую сустрэчу "Закружыла восень у кнігах!". Мерапрыемства складалася з 2-х частак.
У першай мы падводзілі вынікі ЛЕТА: дзяліліся ўспамінамі, абмяркоўвалі кнігі, якія чыталіся, ды падмацоўвалі ўсе словы рэчамі, зробленнымі ўласнымі ручкамі.
Другая частка праходзіла па двум цудоўным кнігам Марыны Арамштам “Жалудок” і “ Як восень замуж выходзіла “. Чаго тут толькі не было: “Ценявы тэатр”, вялікі эксперымент “Саджаем дубраву”, вясёлыя гульні і конкурсы, “ Самы сапраўдны Лістапад”, майстар-клас і “ Вялікі пікнік восені”.
Было столькі ўсяго, што 1,5 гадзіны, як заўважыла адна матуля, праляцелі, як адзін міг.