11 чэрвеня ў дзіцячай бібліятэцы №12 адбылася завочная краязнаўчая вандроўка «Крочым вуліцамі Фрунзенскага раёна», прымеркаваная да Году народнага адзінства.
Хлопчыкі і дзяўчынкі школьнага лагера СШ №138 пазнаёміліся з гісторыяй раёна, даведаліся пра Міхаіла Васільевіча Фрунзе, імем якого названы раён, а таксама пра людзей, імёны якіх носяць вуліцы нашага раёна. З задавальненнем дзеці паглядзелі відэаролік пра Фрунзенскі раён, упрыгожаны цудоўнай песняй, дзе ёсць такія словы:
«Фрунзенскі раён – шчыры светлы дом,
Чысцінёй і дабрабытам сустракае ён.
Фрунзенскі раён – шчыры светлы дом,
У сталіцу-прыгажуню закаханы ён.
А мы закаханы ў нашу цудоўную радзіму – Беларусь.