БЕЛАРУСКІ ЧАЦВЕР
Прапануем вам паслухаць вясёлую гісторыю Юі Вісландэр з ілюстрацыямі Свэна Нурдквіста "Крумкач кажа "НЕЛЬГА". Гэта казка пра Маму Му і Крумкача для самых маленькіх чытачоў.
Гарэзлівая карова хоча зрабіць столькі ўсяго вясёлага і незвычайнага, але яе сябар Крумкач увесь час кажа ёй "НЕЛЬГА". Пакуль аднойчы Крумкач не вырашае павесяліцца разам з Мамай Му:
– Я малюю, Крумкач. Чырвоны, сіні жоўты. Му-у-у, як класна!
– Карр! Каровам НЕЛЬГА маляваць, Мама Му!.. Ці можа… МОЖНА? Але толькі шэры і чорны! Во як!
Выдавецтва "KOSKA"
#цсдб_минск #детскаябиблиотека #библиотекаВитки #беларускічацвер #чытаемпабеларуску #роднаямова #надзеякандрусевіч #юявісландэр #свэннурдквіст #гучныячытанні