У час школьных канікул адбыліся чарговыя заняткі літаратурнай студыі “Малінаўскія галасы”. На гэты раз са студыйцамі сустрэўся, прачытаў свае новыя вершы і падзяліўся творчымі сакрэтамі паэт Леанід Багдановіч. Ва ўрачыстай абстаноўцы быў ўзнагароджаны Улад Вязовіч, удзельнік, паўфіналіст і дыпламант Міжнароднага марафона чытальнікаў “Чтобы помнили” (г.Арэнбург). Узнагароду з добрымі пажаданнямі ўручыў даўні сябар нашай бібліятэкі, ветэран Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь палкоўнік Іван Уладзіміравіч Шыманчук.