МАЯ БЕЛАРУСКАЯ ДЗІЦЯЧАЯ КНІГА
Завяршылася акцыя, арганізаваная дзіцячымі бібліятэкамі Мінска, па стварэнню буклукаў, дзе галоўнай мадэллю была беларуская дзіцячая кніга.
Усім удзельнікам акцыі выказваем вялікую падзяку за творчасць і крэатыў, за нераўнадушнасць да беларускай дзіцячай кнігі і рэкламу беларускай літаратуры і мовы.
Асобная падзяка супрацоўнікам бібліятэк і школ, якія далучылі да гэтай акцыі дзяцей.
Нечаканай адметнасцю акцыі стаў выбар бібліятэкарамі кніг. Практычна ўсе фатаграфавалі кнігі на беларускай мове. Нават калегі з Казахстана знайшлі ў сваіх фондах беларускамоўныя кнігі.
Крыху афіцыйнай статыстыкі акцыі.
Удзельнікаў – 187
Буклукаў – 485
Да акцыі далучыліся расійскія Перм і Навакузнецк і некалькі бібліятэк з Казахстана.
Самыя папулярныя аўтары сярод удзельнікаў акцыі: Кацярына Хадасевіч-Лісавая, Анатоль Зэкаў, Алена Масла, Уладзімір Ліпскі.
Сярод кніг лідарамі папулярнасці сталі “Казкі сіняй падушкі”, “Прыгоды Мышкі Пік-Пік”, “Міколка-паравоз” і зборнікі “Ніколі не забудзем” і “Валошка васілёк”, а таксама розныя выданні беларускіх народных казак.
Сярод невялікай колькасці рускамоўных аўтараў найбольш папулярная стала Ірына Токарава.
Прыемна, што не забыліся на класікаў беларускай літаратуры. Янка Маўр, Уладзімір Караткевіч, Янка Купала, Якуб Колас, Павел Місько, Міхась Лынькоў, Максім Багдановіч і зараз папулярныя сярод бібліятэкараў і чытачоў.