Эка-асарці “Міфы і праўда аб кажанах” адбылося ў дзіцячай бібліятэцы №15 г. Мінска. На ім дзеці бліжэй пазнаёміліся з прадстаўнікамі атраду рукакрылых, даведаліся пра тое, якую карысць яны прыносяць і чаму неабходна клапаціцца аб захаванні папуляцый кажаноў. Мерапрыемства прымеркавана да Міжнароднай ночы кажаноў, акцыі, якая штогод адбываецца ва ўсім свеце.
#ЦСДБ_Минск #детскаябиблиотека15_минск