НАШ СЯБАР - БУСЯ
Сёння ў гасцях у бібліятэкі Віткі – дашкольнікі з 229-га дзіцячага садка.
Юныя чамучкі прыйшлі пазнаёміцца з домам, дзе жывуць кніжкі і пасябраваць з Бусем-галоўным героем аднайменнага часопіса для дзяцей і героем лялечнага тэатра "Пацешка", які працуе на базе бібліятэкі.
Малыя гарталі кнігі і часопісы, вывучылі некалькі беларускіх слоў і паглядзелі лялечны спектакль "Белыя лебедзі" на роднай мове. Тэатралізаванае дзейства – заўсёды радасць для дзятвы, гэта цікава і пазнавальна. Не менш змястоўнай была і экскурсія па чытальнай зале бібліятэкі.
Шмат выдатных падзей адбылося сёння ў нашым храме культуры. Прыходзьце за кнігамі, у нас шмат цікавага!