НЕЗАЛЕЖНАЯ, АДЗІНАЯ – У НАШЫМ СЭРЦЫ БЕЛАРУСЬ
Безумоўна, Дзень Незалежнасці з'яўляецца адным з самых значных святаў нашай краіны. Удзел у святкаванні гэтай памятнай падзеі на адкрытай пляцоўцы сталічнага парку імя М. Паўлава стала добрай традыцыяй дзіцячай бібліятэкі № 6 ім.В. Віткі.Сёлета жыхары сталіцы з вялікай цікавасцю паглядзелі спектакль нашага лялечнага тэатра "Пацешка". Маленькія госці свята, а таксама іх бацькі з задавальненнем паўдзельнічалі ў конкурсах і літаратурных віктарынах. Нават пабывалі ў ролі сапраўдных акцёраў і мімаў! А бліц-гульня дапамагла выявіць лепшых знаўцаў беларускай мовы.
І ўсё гэта суправаджалася арыгінальнымі прызамі, усмешкамі і вяселлем.
За добрым настроем-гэта да нас!