Прэзентацыя кнігі К.Хадасевіч-Лісавой “Вухуцік. Васільвася” з удзелам аўтара.
25 верасня ў дзіцячай бібліятэцы №6 імя В.Віткі адбылося сапраўднае свята: да нас у госці завіталі не толькі калегі з усіх куткоў Беларусі, нашы маленькія чытачы 60-й мінскай школы, але і вядомая дзіцячая пісьменніца Кацярына Хадасевіч-Лісавая! Прэзентацыя новай кнігі "Вухуцік. Васільвася" (ВД "Звязда") прайшла надзвычай захапляльна! Пасля знаёмства з таленавітым аўтарам адбылася прэм'ера аднайменнага лялечнага спектакля паводле арыгінальнай кнігі-перакруткі. Усе прысутныя былі ў захапленні ад незвычайнага міжпланетнага госця Вухуціка і яго чароўнай гісторыі. Кацярына Станіславаўна, прафесійны педагог, змагла знайсці падыход да кожнага ў зале. Як сапраўдная казачная фея, яна зацікавіла дзяцей і дарослых арыгінальнымі гульнёвымі формамі падачы матэрыялу кнігі, звярнуўшы асаблівую ўвагу на выдатныя ілюстрацыі сучаснай мастачкі Веранікі Лемешавай. Усе госці бібліятэкі засталіся ў захапленні ад насычанай сустрэчы! Доўга маленькія чытачы не адпускалі пісьменніцу, задавалі розныя пытанні, бралі аўтографы і фатаграфаваліся на памяць. Напэўна, гэта і ёсць сапраўднае пісьменніцкае шчасце - бачыць такую вялікую цікаўнасць да сваёй творчасці! Мы выказваем шчырую падзяку спадарыне Кацярыне за цудоўнае мерапрыемства, жадаем паспяховага працяга серыі "Казак кніжнай феі" і спадзяемся на далейшае плённае супрацоўніцтва! Выдавецкі дом "Звязда" #цсдб_минск #библиотекавитки #хадасевічлісавая #вухуцік #прэзентацыякнігі #сш60 #казкікніжнайфеі #звязда #кацярынахадасевічлісавая #васільвася #нашичитатели