Сустрэча з цудоўнай беларускай пісьменніцай, лаўрэатам Нацыянальнай літаратурнай прэміі, сапраўднай Кніжнай феяй К.С. Хадасевіч-Лісавой адбылася ў дзіцячай бібліятэцы № 12. Нашы чытачы–вучні 3 класа сярэдняй школы №16 разам з пісьменніцай апынуліся ў сапраўдным чароўным свеце і пазнаёміліся з яго жыхарамі. Вухуцік, галоўны герой кнігі “Палёт на Вухуцію” з задавальненнем навучыў дзяцей сваёй вухуцкай мове, затым хлопчыкі і дзяўчынкі сустрэліся з Шахматнай каралевай, паспрабавалі разгадаць “Загадкі прынцэсы Агнэсы”, даведаліся пра “Прыгоды лісічкі Красуні”, разам з Жахліўчыкам здзейснілі падарожжа ў свет страхаў, а “Касмічная адысея хлопчыка Стасіка” адкрыла таямнічы свет космасу.
З заміраннем сэрца слухалі дзеці Кніжную фею, кнігі якой не толькі захапляюць цікавымі і незвычайнымі сюжэтамі, а і змяшчаюць у сабе настольныя і сучасныя інавацыйныя гульні.
Хвалюючым і запамінальным момантам сустрэчы стала аўтографсесія нашай госці і магчымасць атрымаць кнігу з рук аўтара.
Вялікі дзякуй, Кацярына Станіславаўна! Да новых сустрэч і плёну Вам у напісанні кніг.