Кажуць, што дзеці- гэта кветкі жыцця. Учора Сіні Чамаданчык дзіцячай бібліятэкі №14 адправіўся ў госці да маленькіх кветачак з дзіцячага садка №40. А што ён ім прывёз? О шмат чаго цікавага, карыснага і вясёлага. Рады былі кветачкі зноў сустрэцца з казкай. Бо казка – гэта цуд , які дазваляе паверыць у незвычайнае. На гэты раз Сіні Чамаданчык прывёз дзеткам цудоўную кніжачку “Жалудок”, якую напісала Марына Арамштам. Казку можна было не толькі паслухаць, але і паглядзець. Як заўсёды нам у гэтым дапамог Ценявы тэатрык. А потым было шмат гульняў, конкурсаў і эксперымент “Садзім дубраву”. У бібліятэку вярталіся з весялосцю і добрым настроем, якое нам падарылі маленькія кветачкі.
Сіні Чамаданчык дзіцячай бібліятэкі №14 зноў адправіўся ў госці
25 ноября 2021
4
/ 4