Учора ў рамках акцыі "Сёння ў нас беларускі чацвер" у бібліятэцы адбылося мерапрыемства з удзелам беларускага пісьменніка Сяргея Уладзіміравіча Клімковіча. Сустрэча прайшла вельмі цікава з элементамі містыкі і магіі. Школьнікам вельмі спадабаліся фокусы, у якіх яны актыўна удзельнічалі. Таксама хлопчыкі і дзяўчынкі пазнаёміліся з навінкамі кніг пісьменніка. Напрыканцы сустрэчы дзеці пажадалі сфатаграфавацца с майстрам прыгодніцкіх гісторый і "фокуснікам". Мерапрыемства вельмі спадабалася. Дамовіліся аб сумеснай новай сустрэчы!
Сустрэча з удзелам беларускага пісьменніка Сяргея Уладзіміравіча Клімковіча ў дзіцячай бібліятэцы №11
11 февраля 2022
2
/ 2