Святочныя "Чытанкі на падушках "адбыліся 17 снежня ў дзіцячай бібліятэцы №14. І гэта зразумела - наперадзе Ражство Хрыстова і Новы год!
Кніга, якую мы чыталі, потым гулялі ў яе,таксама - незвычайная. Яна пра сапраўднае сяброўства і Новы год. Напісала кнігу"Ёлочка для друга" Екацярына Землянічкіна і выйшла яна ў выдавецтве, якое мы вельмі любім за дзіўную якасць кніг - "Нігма".
Пасля дзеці сустрэліся ...здагадайцеся самі, ну, канешне , з сапраўдным Дзедам Марозам. Ездзілі разам на Полюс да іншай ялінкі. Там чыталі вершы пра снег, свята Новага года, свае чаканні .
А пасля разам з бацькамі танчылі ды смяяліся, частаваліся прысмакамі з Іван-чаем ды атрымлівалі маленькія сюрпрызікі ў выглядзе таго самага маленькага пінгвіна, які на іх вачах , з'явіўся з каменя, які сябраваў з Пляжным парасонам.
Святочныя "Чытанкі на падушках
21 декабря 2022
5
/ 5




