16 мая 110 гадоў таму назад нарадзіўся Васіль Вітка (сапр. Цімох Васільевіч Крысько) – знакаміты казачнік і публіцыст, паэт і празаік, драматург і перакладчык, крытык, сатырык і журналіст, класік беларускай дзіцячай літаратуры, заснавальнік дзіцячага часопіса “Вясёлка”, заслужаны дзеяч культуры Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Купалы.
З гэтай нагоды прапануем вам прайсці літаратурную гульню-вандроўку па казках пісьменніка, у якіх так многа розных звяроў і птушак: смешнае качаня і кацяня, магутны зубр, важны індык… Жадаем вам удалай гульні!