1 мая 1931 года нарадзіўся Алег Антонавіч Лойка - доктар філалагічных навук, прафесар, член-карэспандэнт Наныянальнай Акадэміі навук Беларусі. Сябра Саюза пісьменнікаў з 1960 г. Яго пяру належаць звыш 30 зборнікаў паэзіі, 2 раманы, аўтарскія гісторыі літаратуры, некалькі дзесяткаў літаратуразнаўчых прац, шматлікія пераклады, рэцэнзіі, эсэ, публіцыстыка.
З нагоды 90-годдзя з дня нараджэння выдатнага пісьменніка і навукоўцы прапануем вам невялікі відэаагляд яго жыцця і творчасці.
Прыемнага прагляду!