“Ад прадзедаў спакон вякоў
Мне засталася спадчына;
Паміж сваіх і чужакоў
Яна мне ласкай матчынай…”
Кожны сапраўдны беларус, ад мала да вяліка, ведае гэтыя радкі. І нядзіўна. Бо аўтар гэтага пранікнёнага верша - унікальны пясняр слова беларускага, які стварыў самабытную прастору ў сусвеце прыгожага пісьменства – Янка Купала.
Іван Луцэвіч (сапраўднае імя паэта) быў не толькі паэтам-дэмакратам, песняром мужыцкай нядолі, але і паэтам-філосафам, які звяртаўся да пытанняў пра чалавечае існаванне, прызначэнне жыцця, чалавечы лёс і долю.
Янка Купала нарадзіўся ў вёсцы Вязынка, што недалёка ад Заслаўя, 7 ліпеня 1882 года. Безумоўна, гэтая дата не магла застацца без увагі нашай бібліятэкі. Мы з радасцю і павагай да творчасці самага вядомага беларускага песняра далучаемся да кніжнай акцыi “І не змоўкнуць ніколі ў свеце Купалавы словы”.
Запрашаем дакрануцца да купалаўскай мастацкай сілы!
Вітаем вас!
ЗЯМЛІ ВЯЛІКАЙ ГАЛАСЫ ў дзіцячай бібліятэцы №6 ім.В.Віткі
2 июля 2021
4
/ 4