Манастыр мае багатую і непаўторную гісторыю, якая на стагоддзі захавалася ў архітэктурна-комплексным абліччы манастыра, на сценах манастырскіх храмаў, а таксама на старонках гістарычных дакументаў, у пісьмовых крыніцах розных гадоў.
На працягу ўсёй сваёй гісторыі манастыр з'яўляецца крыніцай веры і добрым прыкладам маральнасці для падрастаючых пакаленняў. Шматлікія паломнікі і госці манастыра служаць жывым сведчаннем гэтаму.
У лютым ДУ "Цэнтралізаваная сістэма дзіцячых бібліятэк г. Мінска" на базе Цэнтральнай гарадской дзіцячай бібліятэкі імя М. Астроўскага правя-ла круглы стол "Духоўная асвета праз дзейнасць бібліятэк: да 500-годдзя са дня заснавання Свята-Успенскага Жыровіцкага стаўрапігіяльнага мужчынскага манастыра".
У мерапрыемстве прынялі ўдзел кіраўнікі і спецыялісты бібліятэк, прадстаўнікі выдавецтваў рэспублікі і структур Беларускай Праваслаўнай Царквы.
3 вельмі цікавым дакладам Гісторыя стварэння Жыровіцкага Свята-Успенскага стаўрапігіяльнага мужчынскага манастыра" выступіла матушка Сафія (Дземчык Наталля Іванаўна) — бакалаўр багаслоўя, бібліятэкар Мінскай духоўнай семінарыі, літаратурны рэдактар часопіса "Ступени".
Не пакінула абыякавай аўдыторыю змястоўнае выступление з дакладам "Духоўная сувязь Глінскай пустыні і Жыровіцкага манастыра" выкладчыка нядзельнай школы прыхода храма ў гонар Узвышэння Святога Крыжа ў а.г. Святая Воля Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці Людмілы Афінагенаўны Стахавец.
Загадчыца дзіцячай бібліятэкі № 3 г. Мінска Людміла Леанідаўна Шугаева падзялілася вельмі цікавым і пазнавальным вопытам сумеснай работы з нядзельнай школай пры Свята-Мікольскім храме, падрабязна распавяла аб сумесных праваслаўных сямейных сустрэчах і мерапрыемствах, якія праходзяць у бібліятэцы.
Ад Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ў працы круглага стала прыняла ўдзел галоўны бібліятэкар навукова-даследчага аддзела бібліятэказнаўства Вольга Аляксандраўна Рынкевіч з дакладам "Арганізацыя рэспубліканскага конкурсу «Бібліятэка — цэнтр духоўнай асветы j выхавання» як эфектыўная форма павышэння кваліфікацыі бібліятэкараў Рэспублікі".
Да гэтага значнага мерапрыемства супрацоўнікамі інфармацыйна-бібліяграфічнага аддзела Цэнтральнай дзіцячай бібліятэкі былі падрыхтаваны кніжная выстава і рэкамендацыйны паказальнік да 550-годдзя з'яўлення Жыровіцкай іконы Божай Маці і 500-годдзя з дня заснавання Свята-Успенскага манастыра пад назвай "Жыровіцкі Свята-Успенскі манастыр — духоўны цэнтр Беларусі".
А. БЕРАЗОЎСКАЯ
загадчык аддзела бібліятэчнага маркетынгу ДУ "ЦСДБ г. Мінска"
Крыніца: Бібліятэка прапануе.— 2020. — №5. — С.39-40, вокл.