"Бачу Беларусь такой...».
Усе мы, кожны па-свойму, бачым нашу краіну, нашу родную і цудоўную Беларусь. Як прыемна кожны дзень бачыць прыгажосць роднага куточка, слухаць пявучую беларускую мову і адчуваць у душы вялікі гонар за сваю Радзіму.
2018-2020-я гады аб'яўлены Гадамі малой радзімы ў Беларусі. Дзяржаўная ўстанова "Цэнтралізаваная сістэма дзіцячых бібліятэк г. Мінска" плённа працуе ў накірунку выхавання любові юных чытачоў да нашай Радзімы. У 2019 годзе дзіцячыя бібліятэкі горада Мінска арганізавалі і правялі шэраг цікавых мерапрыемстваў. У лютым на працягу ўсіх дзён працы Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу ва ўсіх дзіцячых бібліятэках сталіцы праходзіла кніжная выстава да Году малой радзімы "Бачу Беларусь такой...", якую цудоўна дапаўнялі беларускія сімва-лы —традыцыйнае народнае адзенне беларусаў, жыта, бульба, валошкі, вышываныя ручнікі і г.д.
У 2018 годзе ў Выдавецкім доме "Звязда" пабачыла свет цудоўная, змястоўная фотапаэтычная кніга "Бачу Беларусь такой..." Уладзіслава Станіслававіча Цыдзіка.
Гэта вельмі патрэбнае і своечасовае выданне, асаблівы падарунак беларусам да Году малой радзімы.
Пасля знаёмства з гэтай кнігай Дзяржаўная ўстанова "Цэнтралізаваная сістэма дзіцячых бібліятэк г. Мінска" вырашыла правесці конкурс творчых работ "Бачу Беларусь такой..." сярод юных чытачоў, каб дзеці пашыралі веды аб сваёй краіне.
Конкурс праходзіў з 1 лютага па 1 красавіка пры падтрымцы самога фотамастака і аўтара фотаальбома "Бачу Беларусь такой..." Уладзіслава Станіслававіча Цыдзіка і Саюза пісьменнікаў Беларусі.
Арганізатары конкурсу— ГА "Саюз пісьменнікаў Беларусі" і ДУ "Цэнтралізаваная сістэма дзіцячых бібліятэк г. Мінска".
Удзел у конкурсе прымаў 91 чытач дзіцячых бібліятэк г. Мінска ва ўзросце ад 10 да 14 гадоў. Работы ўдзельнікаў былі прадстаўлены ў выглядзе апавяданняў, вершаў, фотаздымкаў, малюнкаў на зададзеную тэму.
Пераможцаў конкурсу вызначала журы ў такім складзе:
Стэльмах Алена Анатольеўна, першы намеснік старшыні ГА "Саюз пісьменнікаў Беларусі",
Цыдзік Уладзіслаў Станіслававіч, фотамастак, старшыня Федэрацыі лёгкай атлетыкі Мінскай вобласці,
Швед Таццяна Апяксееўна, дырэктар ДУ "ЦСДБ г. Мінска",
Чарняўская Алена Уладзіміраўна, намеснік дырэктара ДУ "ЦСДБ г. Мінска", Беразоўская Алена Мікалаеўна, загадчык аддзела бібліятэчнага маркетингу ДУ "ЦСДБ г. Мінска".
Урачыстая цырымонія ўзнагароджвання пераможцаў конкурсу адбылася 14 мая ў Доме літаратара ГА "Саюз пісьменнікаў Беларусі", дзе былі прадстаўлены фотаработы У.С. Цыдзіка і кніжная выстава дзіцячай бібліятэкі № 6 імя В. Віткі пад назвамі "Бачу Беларусь такой...".
На святочным мерапрыемстве прысутнічалі арганізатары, удзельнікі конкурсу "Бачу Беларусь такой...".
Вельмі прыемна, што на цырымонію завіталі беларускія пісьменнікі Мікола Мятліцкі і Навум Гальпяровіч.
ПЕРАМОЖЦЫ КОНКУРСА « БАЧУ БЕЛАРУСЬ ТАКОЙ...»:
Намінацыя "Малюнак"
1 месца — Цімашэнка Анастасія
2 месца — Адушкіна Хрысціна
3 месца — Кляцкова Соф'я
Намінацыя "Фотаздымак"
1 месца — Глебава Ксенія
2 месца — Шчэрбачэня Сафія
3 месца — Ласоцкая Ангеліна
Намінацыя "Вершы"
1 месца — Расоўская Надзея
2 месца — Салановіч Вікторыя
3 месца — Жыгалковіч Ігар
Намінацыя "Проза"
1 месца — Кугаева Юля
2 месца — Іванчык Лізавета
Цудоўны настрой усім прысутным падараваў Узорны ансамбль народнай песні "Святкі" пад кіраўніцтвам Марыі Іосіфаўны Рудкоўскай, які спяваў песні на роднай мове аб нашай цудоўнай, вельмі прыгожай Беларусі.
Свята атрымалася змястоўным і цікавым
А. БЕРАЗОЎСКАЯ
загадчык аддзела бібліятэчнага маркетынгу ДУ "ЦСДБ г. Мінска"
//Бібліятэка прапануе.-2019.-№12.-С.39-40,вокл.