У дапамогу педагогу
Марына ПЕТРАШКЕВІЧ,
бібліятэкар дзіцячай бібліятэкі № 8 г. Мінска
ФРАНЦІШАК БАГУШЭВІЧ -ПАЧЫНАЛЬНІК БЕЛАРУСКАГА АДРАДЖЭННЯ
ГУЛЬНЯ (ІХ-ХІ КЛАСЫ)
Мэты: абагульніць і сістэматызаваць веды пра жыццёвы і творчы шлях Ф. Багушэвіча; развіваць лагічнае мысленне, увагу, памяць; выхоўваць цікавасць да беларускай літаратуры і гісторыі.
ХОД ГУЛЬНІ Адборачны тур
Адбіраюцца 10 удзельнікаў для асноўнай гульні Вучні, па загадзя праведзенай жараб'ёўцы, па чарзе дапаўняюць выраз. Правільны адказ - пропуск у асноўную гульню. Калі набярэцца патрэбная колькасць удзельнікаў, тур спыняецца. Астатніявеучні становяцца гледачамі.
1. Францішак Багушэвіч удзельнічаў у паўстанні... (К. Каліноўскага 1863 г.).
2. Першы зборнік Ф. Багушэвіча называецца... ("Дудка беларуская").
3. Творы апошніх гадоў Ф. Багушэвіча меліся скласці зборнік... ("Скрыпачка беларуская").
4. Са зброяй у руках Ф. Багушэвіч змагаўся ў адным з паўстанцкіх атрадаў К. Каліноўскага на... (Лідчыне).
5. Падчас паўстання Ф. Багушэвіч быў цяжка паранены ў нагу ў... (Аўгустоўскіх лясах).
6. Зборнік Ф. Багушэвіча "Дудка беларуская" быў надрукаваны ў горадзе... (Кракаве).
7. Нарадзіўся Ф. Багушэвіч у фальварку... (Свіраны, сёння вёска ў Літве).
8. Апошнія гады Ф. Багушэвіч жыў у... (Кушлянах).
9. Пасля паўстання 1863-1864 гг. Ф. Багушэвіч быў вымушаны з'ехаць і хавацца ад царскіх жандараў... (ва Украіне).
10. Францішак Багушэвіч нарадзіўся ў сям'і... (збяднелага шляхціча).
11. У 1865 г. Ф. Багушэвіч паступіў у... (Нежынскі юрыдычны ліцэй).
12. У сярэдзіне 80-х гг. XIX ст. Ф. Багушэвіч пачынае актыўна супрацоўнічаць з пецярбургскім часопісам... ("Kraj").
13. Зборнік "Смык беларускі" выйшаў пад псеўданімам... (Сымон Рэўка з-пад Барысава).
14. Дзяцінства Ф. Багушэвіча прайшло ў... (Кушлянах).
15. Францішак Багушэвіч нарадзіўся... (21 сакавіка 1840 г.).
16. Пасля службы судовым следчым у розных установах Чарнігаўшчыны і Валагодчыны Ф. Багушэвіч паехаў у Вільню, каб займацца... (адвакацкай практыкай).
17. Зборнік Ф. Багушэвіча "Смык беларускі" быў надрукаваны ў горадзе... (Познані).
18. Першыя вядомыя паэтычныя спробы Ф. Багушэвіча выяўлены ў горадзе... (Львове).
19. Галоўны герой зборніка "Дудка беларуская"... (Мацей Бурачок).
20. У Вільні Ф. Багушэвіч вучыўся ў... (гімназіі).
21. Трэці зборнік вершаў Ф. Багушэвіча не выйшаў, таму што... (быў забаронены царскімі ўладамі).
22. Зборнік "Дудка беларуская" ўбачыў свет восенню... (1891 г.).
23. За тое, што вёў судовыя справы галоўным чынам сялян або незаможных гараджан за сімвалічную плату ці наогул бясплатна, Ф. Багушэвіч быў празваны... ("мужыцкім адвакатам').
24. Надрукаваны зборнік "Дудка беларуская" з Кракава ў Беларусь кантрабандай вёз... (Юзаф Пілсудскі - будучы кіраўнік польскай дзяржавы).
25. Францішак Багушэвіч быў залічаны ў Санкт-Пецярбургскі ўніверсітэт на... (матэматычны факультэт).
26. Першыя вершы Ф. Багушэвіч напісаў на... (польскай мове).
27. Пасля выключэння з Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта ў вёсцы Доцішкі працаваў... (настаўнікам).
28. Свае паэтычныя творы Ф. Багушэвіч адрасаваў... (сялянству).
29. Да Дня беларускага пісьменства Ф. Багушэвічу быў адкрыты помнік у горадзе... (Смаргонь).
30. Асноўная тэма прадмовы зборніка "Дудка беларуская"... (нацыянальнае адраджэнне).
Тур 1. Пазнайце верш
Удзельнікам трэба найхутчэй пазнаць верш*, які чытае настаўніку і ўзгадаць яго назву. Два ўдзельнікі, якія не адкажуцъ правильна, выбыва-юцъ з гульни
1. Гэй, ляці, кабыла, хоць ты падарвіся,
Бо мяне чакае там мая Людвіся,
Чакае, чакае, аж выйшла за дзверы,
Вот ўжо і поўнач, а не есць вячэры.
Зварыла зацірку, дык аж гоне слінку,
Малачком збяліла, як тую сняжынку!.. ("3 Kipмашу".)
2. ...Адзін ходзе ў саеце,
У золаце з плеч да ног,
А другому, каб прыкрыцца
Хоць анучай - велькі труд;
Весь, як рэшата, свіціцца,
Адны латы, адзін бруд!.. ("Бог не роўна дзеле".)
3____Вот бабка зараз шусь да жонкі на сакрэты,
Давай хваліць: што добра так жывуць,
Што рэдка гдзе знайсці такой кабеты,
А лепшых дык нігдзе не чуць.
А можна бы і лепей нават жыць,
Каб жонка ведала сакрэт,
Умела як на тое варажыць, -
Яшчэ бы лепшы стаў ёй дзед!.. ("Гдзе чорт не
можа, там бабу пашле".)
4. ... А я ж ехаць меў па дровы,
Бацька клікнуў, іду ў хату...
А асэсар - той - здаровы!..
Лясь мне ў морду, потым тату.
Я ж узяў яго за грудзі
I піхнуў лыбом ў дзверы... ("Кепска будзе!")
5. .. .Каб прад меншым я носу не драў,
А прад большым не корчыў спіны,
Каб грэх свой прад сабой я пазнаў,
У другіх каб не відзеў віны;
Чужых жон каб не вёў да граху,
А сваю каб як трэба любіў,
Каб мне дзеці былі ў слуху,
Каб я бацькам для іх век дажыў... ("Ахвяра".)
6. .. .То медаль за труды і за муку,
Не хвароба якая з заразы.
Не стыдайся падаць ты мне руку,
Бо на гэтай руцэ няма сказы!.. ("Не цурайся".)
7. .. .Не памог і не шкодзіў нікому,
Бо зямля не па іх, а па мне.
Значы, трэба зямлі мець аж з дому.
Яна давяла і да дому мяне,
Бо і ёй на чужой старане
Так не хочацца быць, як і нам,
Ды таскуе, як мы, яна там! ("Свая зямля" )
8. .. .Няхай прыйдзе сын у госці,
Пагляжу, ці вые?
Бо, кажуць, між вамі
Трэба выць ваўкамі.
Я ж па-воўчу не умею
Hi выць, ні есць, ні лгаць.
Ды скінь скурку, дабрадзею,
Бо зубкі відаць... ("Воўк і авечка".)
Тур 2. Літарная мазаіка
Удзельнікам трэба з літар скласці словы, Са слоў - слушную параду Ф. Багушэвіча. Тры вучні, якія справяцца з заданнем апошнімі, выбываюць з гульні.
р ц с і т і л а о т ш і к х а т в о у м б о ы л р о а
н а д ў, ш т а м
е й ш р а п н в ю а с... ш а й а н не ж м ў р і ё л е н о ы в м а б к
е р а б й с а л к у, п д й е к і а ц а
Даведка. "Шмат было такіх народаў, што страцілі найперш мову сваю... Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі!"
Тур 3. Правільна суаднясіце
Удзельнікам трэба правільна вызначыць, што да якога зборніка вершаў Ф. Багушэвіча адносіцца. Увага, некалькі пазіцый не маюцъ ніякага дачынення да "Дудкі беларускай" і "Смыка беларускага". Тры ўдзельнікі, якія найхутчэй справяцца з заданнем, пераходзяць у наступны тур.
1. Познань, 1894 ("Смык беларускі").
2. Мацей Бурачок ("Дудка беларуская").
3. "Сведка" (апавяданне, не мае дачынеиня да зборнікаў).
4. Кракаў, 1891 ("Дудка беларуская").
5. "У судзе" ("Дудка беларуская").
6. "Верабей і каша" (не мае дачынеиня да зборнікаў).
7. Сымон Рэўка з-пад Барысава ("Смык беларускі").
8. "У астрозе" ("Дудка беларуская").
9. "Наша мова для нас святая, бо яна нам ад Бога даная, як і другім добрым людцам, і гаворым мы ёю шмат і добрага, але так ужо мы самі пусцілі яе на здзек..." ("Дудка беларуская").
10. "Каму дудка паслушна..." (не мае дачынеиня да зборнікаў).
11. "Шумяць сосны" (не мае дачынення да зборнікаў).
12. "Надта за хлебам народ гоніцца, а хлеба дастане, дык і за крамнай вопраткай, і за ляксаванымі ботамі гоніцца, і ўсё маркоціцца! Даўней, кажуць людзі, як меншым абыходзіліся, то больш мелі і васалейшымі былі" ("Смык бела-рускі'7).
13. "Дурны мужык, як варона" ("Дудка беларуская").
14. "Калыханка" ("Смык беларускі").
15.".. .Ён лепей, можа, знае жыццё мужыцкае, больш, можа, відзеў і чуў; але так мне спадабаліся яго тыя вершы, што і я задумаў папрабаваць што-кольвек напісаць" ("Смык беларускі").
16. "Велізарная хлусня" (публіцыстыка, не мае дачынення да зборнікаў).
17. "Ахвяра" ("Смык беларускі").
18. "Мова наша ёсць такая ж людская і панская, як і французская, альбо нямецкая, альбо і іншая якая" ("Дудка беларуская").
19. Кракаў, 1892 (год выдання апавядания "Тралялёначка", не мае дачынення да зборнікаў).
20. "Праўда" ("Дудка беларуская").
21. "Свіння і жалуды" ("Смык беларускі").
Тур 4. Вызначце лішняе
У прапанаваных радках удзелънікам трэба вызначыць лішняе і абгрунтаваць выбар. Адзін удзельнік, які не справіцца з заданнем, выбывае з гулъні.
1. Следчы, суддзя, адвакат, настаўнік (суддзёй Ф. Багушэвіч не працаваў).
2. Вершы, санеты, песні, балады (Ф. Багушэвіч не пісаў санеты).
3. Сацыяльная няроўнасць, судовая тэматыка, гарадское жыццё, любоў да роднай зямлі (у Ф. Багушэвгча няма вершаў з тэматыкай гарадскога жыцця).
Фінал
У фінал выходзяць два ўдзельнікі. Адказвае на пытанне той, хто першы здагадаўся. Гулъню выйграе той, хто адказаў правільна на большую колькасць пытанняў.
1. Назавіце афіцыйную версію выключэння Ф. Багушэвіча з Пецярбургскага ўніверсітэта. (Цяжкая хвароба і неспрыяльны клімат.)
2. Назавіце сапраўдную прычыну, па якой Ф. Багушэвіч не стаў вучыцца ва ўніверсітэце ў Пецярбургу. (Увядзенне новых правілаў, якія абмяжоўвалі правы студэнтаў.)
3. "Смык ёсць, а хтось скрыпачку, можа, даробе..." - пісаў Ф. Багушэвіч у прадмове да зборніка. Паэт сам падрыхтаваў "Скрыпачку беларускую", аднак выдаць яе не ўдалося. А хто ўсё ж такі выдаў кніжку з такой назвай? (Цётка ў 1906 г.)
4. У 1983 г. Васіль Хомчанка напісаў аповесць, прысвечаную Ф. Багушэвічу. Як яна называецца? ("Пры апазнанні - затрымаць".)
5. Паэтычная спадчына Ф. Багушэвіча не надта вялікая. Колькі вершаў ён напісаў на беларускай мове? (48.)
6. Колькі вершаў паэт напісаў па-польску? (14.)
7. У хаце экспануюцца рэчы, якія памятаюць самога Ф. Багушэвіча: пісьмовы стол, крэслы, рукапісы... Належнае месца займаюць і медальёны сям'і пісьменніка. Гэтыя медальёны ахоўвалі род Багушэвічаў на працягу стагоддзяў ад хваробаў і няшчасцяў. Пра што ідзе гаворка? (Музей-сядзіба Ф. Багушэвіча "Кушляны".)
Падвядзенне вынікаў. Узнагароджванне пераможцы.
* Тут і далей цытаты з вершаў і прадмоў падаюцца паводле выдання: Багушэвіч, Ф. Выбраныя творы / Ф. Багушэвіч; [уклад Янушкевіча]. - Мінск : Беларус. навука, 2015. - 445 с. - (Беларускі кнігазбор). Арфаграфія захавана.
Крыніца : Роднае слова.- 2020.- №3.- С.67-69