Бібліятэчныя лакацыі ў віртуальнай прасторы
Сайты і акаўнты ва ўсіх сацыяльных сетках арганізацый (як прыватна-камерцыйных так і дзяржаўна-бюджэтных) -неабходнасць і патрабаванне часу. I калі гадоў дзесяць таму гзта было модна і прэстыжна, то цяпер - звычайная паўсядзённая праца, якой нікога не здзівіш.
Установы культуры Беларусі не адстаюць ад сусветнага прагрэсу. А бывае, што і падаюць прыклад прысутнасці і актыўнасці у інтэрнэце. 10 чэрвеня адбылася цырымонія ўзнагароджання інтэрнэт-прэміі ТІВО, дзе ў адзінаццаці намінацыях з некалькімі дзясяткамі прызёраў высокімі ўзнагародамі былі ўшанаваныя сайты шасці ўстаноў культуры краіны.
КАНТЭНТ
Сярод узнагароджаных — сайт цэнтралізаванай сістэмы дзіцячых бібліятэк Мінска childlib.by, які заняў трэцяе месца ў намінацыі "Адукацыя і навука". Кампанію ў намінацыі яму склалі адзіны партал фінансавай граматнасці — першае месца — і сайт Інстытуга бізнесу БДУ, які заслужыў другое месца.
Прысутнасць дзіцячых бібліятэк Мінска ў Сусветным павуцінні налічвае ўжо больш за дзесяцігоддзе. Першы сайт установы быў запушчаны яшчэ ў 2008-м, у канцы 2018 года быў абноўлены і ў такім выглядзе са студзеня 2019-га працуе і па сёння.
Кантэнт сайта ствараецца для розных аўдыторый карыстальнікаў і мае розныя задачы і мэты. Прыярытэтнай аудыторыяй з'яуляюцца рэальныя і патэнцыяльныя чытачы нашых бібліятэк. Для іх шэраг даведачнай інфармацыі: рэжым працы бібліятэк, адрасы і нумары тэлефонаў, афіша бліжэйшых мерапрыемстваў, новыя кнігі на бібліятэчных паліцах. Віртуальныя выставы, рэкамендацыйныя спісы кніг рознай тэматыкі на любы дзіцячы ўзрост, палажэнні акцый і конкурсаў, якія ладзяцца ў дзіцячых бібліятэках, — для ўсіх наведвальнікаў сайта, у тым ліку не чытачоў нашых бібліятэк.
МЕТОДЫКА
Сайт дзіцячых бібліятэк Мінска актыўна працуе ў якасці метадычнага цэнтра для калег. Рэгулярна выстаўляюцца звесткі з круглых сталоў і семінараў, у тым ліку міжнародных, арганізатарам якіх з'яўляецца наша ўстанова, унутрысістэмных мерапрыемстваў, накіраваных на павышэнне кваліфікацыі супрацоўнікаў. Ёсць раздзелы "Ліст ідэй" і "Метадычныя распрацоўкі", дзе размяшчаюцца афішы да выстаў або арыгінальныя распрацоўкі мерапрыемстваў. Трэба толькі раздрукаваць — і можна афармляць бібліятэку ці праводзіць цікавае мерапрыемства. Запатрабаваным у наведвальнікаў сайта з'яўляецца "Каляндар знамянальных і памятных дат" , які на гэты год складаўся нашымі супрацоўнікамі з улікам беларускіх свят і юбілейных дат.
Апошнім часам папулярнай формай працы стала правядзенне тэматычных анлайн-віктарын. Сайт дзіцячых бібліятэк Мінска не застаецца ўбаку. Толькі за гэты год на сайце было размешчана каля пятнаццаці віктарын, прысвечаных нашай Перамозе ў Вялікай Айчынай вайне, дзяржаўнаму гербу, Мінску, Беларусі, беларускім жанчынам, святам і культурным традыцыям, паэтам і пісьменнікам.
РЭКЛАМА
3 гэтага года пачалося размяшчэнне ў памяшканнях нашых бібліятэк спецыяльных яркіх рэклам, QR-код з якіх вядзе да пэўных раздзелаў сайта, часцей за ўсё да віртуальных выстаў цікавых кніг. У лютым да юбілею Напалеона Орды аддзелам маркетынгу для бібліятэк сістэмы былі распрацаваныя афішы да выстаў з QR-кодам, які вёў рэальных наведвальнікаў да цікавай анлайн-віктарыны пра славутага мастака. Віктарына, як і шматлікія іншыя, была накіраваная не столькі на праверку ведаў, колькі на абуджэнне інтарэсу да слыннага беларуса. Такім чынам, сайт дзіцячых бібліятэк выкарыстоўваецца не толькі як даведачная або забаўляльная пляцоўка, але і як адукацыйная.
Пры дапамозе падобных форм работы мы заахвочваем нашых чытачоў не толькі да чытання, але і да атрымання цікавай і карыснай інфармацыі. Часта гэтая інфармацыя носіць патрыятычны характар. Але тут ён звязаны з забаўляльнымі момантамі, з-за чаго інфармацыя хутчэй і лепш засвойваецца карыстальнікамі.
У рэкламе сайта актыўна выкарыстоўваюцца сацыяльныя сеткі. Спасылкі на забаўляльныя анлайн-мерапрыемствы, размешчаныя на сайце, публікуюцца ў "Вконтакте", Facebook, Instagram, што дазваляе нам пашырыць сваю аўдыторыю віртуальных карыстальнікаў.
ДАВЕДКА
На сайце дзіцячых бібліятэк Мінска ёсць анлайн-сэрвіс "Спытай бібліятэкара", дзе за мінулы год было выканана 255 даведак. Таксама папулярным з'яўляецца сэрвіс аб падаўжэнні часу карыстання кнігамі і сэрвіс аб удакладненні наяўнасці кніг у бібліятэках.
У розных раздзелах сайта мінскіх дзіцячых бібліятэк можна знайсці інфармацыю аб гісторыі нашай установы, паслугах, правілах карыстання, аб нашых узнагародах і згадках у СМІ, студыях, клубах, цэнтрах прававой інфармацыі, якія існуюць на базе бібліятэк сістэмы, пра супрацоўніцтва з калегамі і іншымі ўстановамі краіны. Ёсць фотагалерэя, дзе можна праглядзець фотасправаздачы з самых цікавых падзей у жыцці дзіцячых бібліятэк сталіцы.
НАВІНЫ
Вялікую частку кантэнту сайта займае раздзел "Навіны". Тут выстаўляюцна звесткі з розных бібліятэчных мерапрыемстваў, пра сустрэчы з цікавымі людзьмі і значныя падзеі ў жыцці нашай сістэмы. Наведвальнікі сайта, гартаючы навіновую стужку, бачаць, як цікава і карысна бавяць вольны час дзеці ў бібліятэках.
Структура сайта простая, не перагружаная пераходамі, безліччу ўкладак і ўсплываючымі вокнамі. Акрамя беларускамоўнай і рускамоўнай версій, у сайта ёсць яшчэ версія для людзей з дрэнным зрокам. Таксама сайт падтрымлівае версію для мабільных прылад, што робіць яго зручным для выкарыстання ў любым месцы.
Інтэрнэт для цэнтралізаванай сістэмы дзіцячых бібліятэк Мінска не канкурэнт, а добры памагаты. Умелае выкарыстанне магчымасцей сеціва дазваляе нам прывабіць новых рэальных чытачоў у бібліятэкі і аператыўна апавяшчаць усіх аб кніжных навінках і цікавых падзеях у нашых установах. Актыўнае выкарыстанне сайта, спалучэнне працы ў інтэрнэце і памяшканнях бібліятэк дазваляе нам ахапіць вялікую аўдыторыю ў піяры кніг і чытання, захапіць карыстальнікаў цікавымі кірункамі ведаў, спрыяць выхаванню любві да кнігі, прыроды, Радзімы.
Марына ПЕТРАШКЕВІЧ, Загадчык аддзела маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці Цэнтралізаванай сістэмы дзіцячых бібліятэк Мінска.
Культура.-2022.-№26.-С.12