18 чэрвеня у Мінску ў межах культурнага праекта «Бібліятэка пад адкрытым небам» прайшла акцыя «Народныя паэты Беларусі: паэтычны калейдаскоп».
Супрацоўнікі дзяржаўнай установы «Цэнтралізаваная сістэма дзіцячых бібліятэк г. Мінска» творча падышлі да правядзення мерапрыемства: арганізавалі літаратурны квэст, віктарыну, турнір знаўцаў, выстаўку кніг сучасных пісьменнікаў Беларусі і інш.