Снежань 2021 года адметны юбілеем сусветна знакамітага беларуса Максіма Багдановіча. Дзіцячыя бібліятэкі Мінска зладзілі паэтычны марафон “Зямля мая, блакітны карабель”. Прыемна, што да нашага марафона далучыліся дзеці з далёкай Пярмі. Дзяўчынкі вывучылі і выразна і нават артыстычна прачыталі “Слуцкіх ткачых” па-руску і на нашай мове “Маладыя гады”.