Беларуская літаратура. 2 квартал 2021 года
Для маленькіх дзетак і вучняў пачатковай школы
Ажгиревич, Ольга Игоревна. Двор творчества, или Приключения крыски Ольки и её друзей: сказка / О.И.Ажгиревич, Т.Н.Захарченко. — Брест: Шелковый путь Групп, 2021. — 340 с.
1-4 кл., 5-7 кл., 6+
Деревушек хороших много, а наша Сказка — единственная. Во Дворе Творчества живут главные герои: крыска Олька — сказочница, кот Рыжий — заводила, кот Ветерок — композитор, кот Ерошка — изобретатель, бульдог Георг — поэт. Герои проходят творческий путь через «мягкую силу» театра, живописи, музыки, литературы. Мир сказки — это мир народных традиций и обычаев Беларуси, России и Китая. Сказка способствует укреплению дружбы и развитию сотрудничества между народами. «Дзинь-динь-дон!» — приглашает колокольчик Аотя в увлекательный мир приключений. Летим вместе!
(Ёсць у дзіцячых бібліятэках №№ 1, 2, 3, 5, 6, 9, 10, 14, 15 і ў цэнтральнай бібліятэцы)
Богуш, Святлана Яўгенаўна. Гарлачык для гусі: вершавана-маляваны Бусеў слоўнічак / С.Я.Богуш; [маст. В.Дударэнка]. — Мінск: Звязда, 2021. — 48 с.
1-4 кл., 0+
Кніга "Гарлачык для гусі" - гэта сапраўдны слоўнік беларускай мовы, аднак словы ў ім тлумачацца не ў слоўнікавых артыкулах, а ў пацешных вершах і яркіх малюнках.
Галоўны герой кнігі - буслік Буся - правядзе чытачоў па ўсіх літарах алфавіта, растлумачыць дзясяткі слоў і пакажа іх на малюнках. А лёгкія, ёмкія вершы-рыфмаванкі дапамогуць запомніць уплеценыя ў тэкст словы. У гэтым і заключаецца асноўная мэта кнігі - спрыяць засваенню беларускіх слоў праз малюнак і тлумачэнне без пасрэдніцтва іншых моў. Выданне будзе добрым дапаможнікам пры вывучэнні літар.
(Ёсць ва ўсіх дзіцячых бібліятэках)
Бука, Надя. Бася и её волшебный мир: сказка / Н.Бука; рис. автора. — Минск: Четыре четверти, 2021. — 64 с.
1-4 кл., 6+
Это сказка о добрых поступках и семейных ценностях, о вдохновении и безграничных детских фантазиях. Чудеса существуют, и они рядом с нами.
(Ёсць ва ўсіх дзіцячых бібліятэках)
Быкава, Святлана Анатольеўна. Пойдзем Сонейка вітаць!: вершы і загадкі / С.А.Быкава; [маст. А.Балыш]. — Мінск: Народная асвета, 2021. — 24 с. – (Бібліятэка Асветыка).
1-4 кл., 0+
На старонках кніжкі вядомай беларускай пісьменніцы маленькія чытачы сустрэнуцца з сонечным зайчыкам, мурашом, павучком, аблачынкай і змогуць пачытаць вершы, разгадаць шмат рыфмаваных загадак пра розныя прыродныя з’явы, лясных жыхароў і іншыя цікавыя рэчы.
(Ёсць ва ўсіх дзіцячых бібліятэках)
Военное детство сверстников: сборник рассказов / [сост. Е.С.Аксёнова]. — Минск: Форум, 2021. — 152 с.
1-4 кл., 6+
(Ёсць ва ўсіх дзіцячых бібліятэках)
Васілевіч, Алена Сямёнаўна. Расці, Ганька: аповесць, апавяданні / А.С.Васілевіч; [маст. В.Шаранговіч]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя П.Броўкі, 2021. — 200 с. — (Кніжная паліца школьніка).
1-4 кл., 5-7 кл. 6+
Славутая аповесць класіка беларускай дзіцячай літаратуры Алены Васілевіч - пра дзяўчынку з маленькай беларускай вёсачкі першай паловы XX ст., пра хараство прыроды, адкрыццё таямніц свету, здольнасць заставацца чалавекам у няпростых жыццёвых абставінах. Шмат бед і выпрабаванняў выпадае на долю маленькай гераіні, але яна пераадольвае ўсё, не страчваючы веры ў людзей.
(Ёсць ва ўсіх дзіцячых бібліятэках)
Демидович, Татьяна Анатольевна. Эх, Ромашкин!: рассказы / Т.А.Демидович; [худож. О.Берлина]. — Минск: Нар. асвета, 2021. — 56 с. — (Библиотека Асветика).
1-4кл., 5-7 кл., 6+
Новая книга серии "Библиотека Асветика" рассказывает о жизни пятиклассников. О серьезных занятиях в школе и веселых буднях Ромы Ромашкина и его друзей.
(Ёсць ва ўсіх дзіцячых бібліятэках, акрамя бібліятэкі №13)
Залесская, Екатерина. Волшебные сны Зузочки: сказки / Е.Залесская; [худож. В.Фурусава]. — Минск: Беларусь, 2021. — 88 с.
1-4 кл., 0+
Каждую ночь Зузочке снятся удивительные сны. Вместе с ней вы увидите розовое море, страну динозавров, поможете маленькой девочке найти родителей, совершите путешествие на космическом корабле и узнаете, какое оно, настоящее сокровище.
«Волшебные сны Зузочки» — это добрые сказки на ночь, в которых есть место чудесам и волшебству. А ещё это первая книга из серии увлекательных историй о Зузочке.
(Ёсць ва ўсіх дзіцячых бібліятэках)
Марціновіч, Алесь. Ліза - пераможца тыгра: аповесць-казка / А.Марціновіч; [маст. Н.Агародная]. — Мінск: Беларусь, 2021. — 112 с.
1-4 кл., 5-7 кл., 6+
Новая аповесць-казка лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнай прэміі ў намінацыі «проза» і шэрагу прэстыжных літаратурных прэмій, заслужанага дзеяча культуры Беларусі Алеся Марціновіча — працяг аповесці «Альма. Прыгоды на зямлі і ў космасе». Галоўная гераіня аповесці — кошка Ліза, сяброўка Альмы. Сярод персанажаў дзяўчынка Арышка і хлопчык Ярык, карова Муфу і галубы Кеша і Геша, лунацік Кіс-Гаў і сарока Пільнае Вока, а таксама тыгр Кінг, які ўцякаў ад Лізы, як спалоханы заяц. Твор захапляе нечаканымі і неверагоднымі прыгодамі.
(Ёсць ва ўсіх дзіцячых бібліятэках)
Миус, Жанна Викторовна. Нескучательная дочка: [стихотворения] / Ж.В.Миус; [худож. О.Михеева]. — Минск: Беларусь, 2021. — 64 с.
1-4 кл., 0+
(Ёсць ва ўсіх дзіцячых бібліятэках)
Рублеўская, Людміла Іванаўна. Прыгоды мышкі Пік-Пік: казкi / Л.І.Рублеўская; [маст. А.Б.Аракчэева]. — Мінск: Маст. літ., 2021. — 168 с.
1-4 кл., 6+
У звычайнай гарадской кватэры, у пакоі, які належыць маленькім Веранічцы і Максімку, жыве пад шафай тоўсценькая лянівая мышка. Гаспадары гэтай кватэры, Мама і Тата Веранічкі і Максімкі,- паэты. Мусіць, таму і мышка Пік-Пік не зусім звычайная мышка, гэтак жа, як і яе сяброўка, котка Пепіта. Казкі пра прыгоды мышкі Пік-Пік - удалая спроба прыўнесці казачны свет у звычайнае гарадское жыццё, даць сучасным дзецям зразумелага і блізкага ім героя.
Мышка Пік-Пік, як і многія юныя чытачы, не любіць прыбіраць у сваёй норцы і вельмі любіць салодкае, марыць выйграць у конкурсе прыгажосці, заняцца бізнесам, праславіцца на тэатральнай сцэне... Усе яе прыгоды расказваюцца дасціпна, з гумарам, цікавыя і для самых маленькіх чытачоў, і для дарослых.
(Ёсць ва ўсіх дзіцячых бібліятэках)
Сцяпанава, Ясенія. Безыменная кветка: казкі / Я.Сцяпанава; маст. В.П.Славук. — Мінск: Беларусь, 2021. — 120 с.
1-4 кл., 5-7 кл., 6+
Свае казкі Ясенія стварае пад уражаннем яркіх падзей. Творчасць для яе — гэта здольнасць сузіраць навакольны свет са здзіўленнем і глыбокай пашанай, што вядзе да гармоніі і высокай якасці жыцця. Кнігу казак праілюстраваў вядомы беларускі мастак, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі ў галіне мастацтва Валерый Пятровіч Славук.
(Ёсць ва ўсіх дзіцячых бібліятэках)
Токарева, Ирина. Приключения сыщика Хомса и доктора Сладсона: кн. 4 / И.Токарева; [худож. А.К.Алёшина]. — Минск: Народная асвета, 2021. — 80 с. — (Детский детектив).
1-4 кл., 5-7 кл., 0+
Кто не любит читать детектив? Все любят - и взрослые, и дети! Логическое мышление, воображение, юмор - всё это есть у двух замечательных сыщиков. Они могут расследовать любое преступление в сказочном городке Слондоне.
Кто похитил карту сокровищ? Кто отправлял жителям города таинственные письма? Куда пропала книга рецептов из кондитерской Чайниксов? Кто совершает ограбления в костюмах ниндзя?
Чтобы раскрыть все преступления, необходимы смекалка, внимание, воображение.
(Ёсць ва ўсіх дзіцячых бібліятэках)
Токарева, Ирина. Часы, или Тим в школе ниндзя. Кн. 5 / И.Токарева; [худож. Н.И.Иванчик]. — Минск: Народная асвета, 2021. — 80 с. – (Приключения).
1-4 кл.,5-7 кл., 0+
Эта книга — продолжение путешествий Тима и его друзей во времени. Вместе с героями вы отправитесь в Древнюю Японию и станете учениками в школе ниндзя. Познакомитесь с жизнью «воинов тьмы», узнаете об их умениях, традициях и законах.
(Ёсць ва ўсіх дзіцячых бібліятэках)
Хадасевіч-Лісавая, Кацярына Станіславаўна. Загадка прынцэсы Агнэсы: шахматныя казкі / К.С.Хадасевіч-Лісавая; [маст. А.Балыш]. — Мінск:Звязда, 2021. — 64 с. — (Казкі кніжнай феі).
1-4 кл., 6+
У гэтай кнізе жывуць прыўкрасныя прынцэсы, багатыя каралі і кемлівыя ды разумныя людзі з народу. Тры казкі і іх персанажаў аб'ядноўвае старажытная забава, якую называюць мастацтвам, навукай і гульнёй. Гэта шахматы! Яны паспрыялі героям кнігі развеяць злыя чары, здабыць жаданае шчасце і знайсці сапраўднае каханне!
Пра ўсё таямнічае, загадкавае, чароўнае, што адбылося праз незвычайныя шахматныя партыі, чытайце ў кнізе Кацярыны Хадасевіч-Лісавой "Загадка прынцэсы Агнэсы".
(Ёсць ва ўсіх дзіцячых бібліятэках, акрамя бібліятэкі №13)
Чарняўскі, Мікола Мікалаевіч. Загадкавыя словы беларускай мовы / М.М.Чарняўскі; [маст. В.Макаранка]. — Мінск: Народная асвета, 2021. — 48 с. — (Бібліятэка Асветыка).
1-4 кл., 5-7 кл., 6+
У новую кнігу вядомага беларускага паэта ўвайшлі вершы-загадкі з амонімамі - словамі, якія гучаць аднолькава, але маюць розныя значэнні і сэнс.
Адрасуецца дзецям малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту, настаўнікам, выхавальнікам, усім, хто цікавіцца роднай мовай.
(Ёсць ва ўсіх дзіцячых бібліятэках)
Шчукіна, Вольга Мікалаеўна. Чарадзейны крышталь, або Нечаканы госць: аповесць-казка / В.М.Шчукіна; [іл. Л.Баіравай]. — Мінск: Кнігазбор, 2021. — 116 с.
1-4 кл., 5-7 кл., 6+
Казка пра Мараша, маленькага ведуна з суседняга сусвету, і пра дзесяцігадовых Светку і Віцьку з Мінска.
Іх неверагодныя і захапляльныя прыгоды пачаліся тады, калі Мараш нечакана з'явіўся ў пакойчыку Светкі, шукаючы Чарадзейны Крышталь.
(Ёсць ва ўсіх дзіцячых бібліятэках)
Ясминска, Надея. Почему у Меши нет дома?: [сказка] / Н.Ясминска; худож. К.Дубовик. — Минск: Городец, 2020. — 32 с. — (Ласка Пресс).
1-4 кл., 6+
Кто такой Меша?
Домовой, запечник, даже барабашка — как его только не зовут... У него шкодливый нрав, но доброе сердце. А главное — он завзятый домосед. Зачем же он покинул свой дом?
(Ёсць ва ўсіх дзіцячых бібліятэках)
Літаратура для падлеткаў і дарослых
Александровіч, Сцяпан Хусейнавіч. Выбраныя творы / С.Х.Александровіч; [уклад., прадм. і камент. Я.Янушкевіча; навук. рэд. А.Мальдзіс]. — Мінск: Беларуская навука, 2020. — 700 с. — (Беларускі кнігазбор. Серыя I. Мастацкая літаратура).
8-11 кл., 12+
У кнігу выбраных твораў вядомага беларускага пісьменніка і літаратуразнаўца, доктара філалагічных навук, прафесара С. Х. Александровіча (1921–1986) уключаны займальна напісаныя нарысы пра самых знакамітых беларускіх пісьменнікаў, аповесць «Далёкія зарніцы» (пра суровыя выпрабаванні часоў вайны, што выпалі на долю самога аўтара), кніга другая «Ад гоману бароў…» аповесці пра Якуба Коласа «На шырокі прастор», гісторыка-літаратурныя нарысы і лісты.
Сто чацвёрты том кніжнага праекта «Беларускі кнігазбор».
(Ёсць у дзіцячых бібліятэках №№ 2, 5, 9, 10 і ў цэнтральнай бібліятэцы)
Атрошанка, Таццяна Аляксандраўна. Байкі ды казкі бабкі Параскі / Т.А.Атрошанка; [маст. А.Аракчэева-Кіпхарт]. — Мінск: Звязда, 2021. – 64 с.
5-7 кл., 6+
Неверагодныя гісторыі, змешчаныя ў кнізе, дазваляюць чытачу трапляць разам з казачнымі героямі ў незвычайныя жыццёвыя абставіны.
Чытач вучыцца пераадольваць цяжкасці, разважаць, лепш разбірацца ў таямніцах чалавечай душы, больш уважліва глядзець на тых, хто побач, шырэй бачыць навакольны свет. Казкі і байкі фарміруюць правільныя ўяўленні пра сумленне, годнасць,смеласць, дабрыню, справядлівасць і шчасце.
(Ёсць ва ўсіх дзіцячых бібліятэках)
Багдановіч, Максім. Выбраныя творы / М.Багдановіч. — Мінск: Мастацкая літаратура, 2021. — 256 с.
8-11 кл., 12+
Дадзенае выданне распачынае новы кнiжны праект "Народная бiблiятэка". Народная таму, што змест кнiг складаюць творы, якiя прапануюць уключыць самi чытачы. Свае меркаваннi выказваюць настаўнiкi, студэнты, пiсьменнiкi, навукоўцы, бiблiятэкары i г. д. - праз асабістае апытанне і iнтэрнэт-галасаванне. У выніку ў зборнік "Максiм Багдановiч. Выбраныя творы" ўвайшлі амаль усе паэтычныя творы, пераклады і мастацкая проза гэтага таленавітага паэта, празаіка, крытыка, публіцыста, перакладчыка і самага маладога класіка беларускай літаратуры.
(Ёсць у дзіцячых бібліятэках №№ 2, 5, 6, 7, 9, 12, 15, 16, 17 і ў цэнтральнай бібліятэцы)
Багдановіч, Максім Адамавіч. Зачарованае царства: вершы /М.А.Багдановіч; [склад. А.С.Масла; маст. К.С.Баранава]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя П.Броўкі, 2021. — 32 с. — (Кнігі нашага дзяцінства).
5-7 кл., 12+
Сёлета святкуецца 130-годдзе з дня нараджэння аднаго з самых любімых беларускіх паэтаў – Максіма Багдановіча (9 снежня 1891, Мінск — 25 мая 1917, Ялта), класіка беларускай літаратуры, аднаго са стваральнікаў беларускай літаратуры і сучаснай літаратурнай беларускай мовы. Да гэтай даты выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі» ў серыі «Кнігі нашага дзяцінства» падрыхтавала кнігу «Зачарованае царства». Яе складаюць паэма- казка «Мушка-зелянушка і Камарык-насаты тварык» і нізка вершаў з кнігі «Вянок».
(Ёсць ва ўсіх дзіцячых бібліятэках)
Барадулін, Рыгор Іванавіч. Ніткі бліскавіц: вершы / Р.І.Барадулін; [уклад. В.Шніп]. — Мінск: Звязда, 2021. — 128 с.
8-11 кл., 12+
Кнігу народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна складаюць вершы розных гадоў, напоўненыя глыбокай філасофіяй, мудрасцю і шчырай любоўю да сваёй зямлі, бацькоў і найкаштоўнейшага, бясцэннага скарба, атрыманага ў спадчыну ад іх - роднага беларускага слова.
(Ёсць ва ўсіх дзіцячых бібліятэках)
Богданова, Лина. Школьный детектив: рассказы / Л.Богданова; [худож. А.А.Шевченко]. — Минск: Народная асвета, 2021. — 80 с. — (Тусовка.by).
5-7 кл., 6+
О настоящей мальчишечьей дружбе и смелости, о настоящем школьном приключении... Стоп! Ну какие же приключения могут произойти в обыкновенной школе?
Да какие угодно - было бы у любителей приключений воображение. А с воображением у героев новой книги Лины Богдановой - полный порядок!
В книгу вошли три рассказа, и каждый из них - лихо закрученная детективная история. Читателям самим предстоит разобраться в хитросплетениях сюжета и вычислить "преступников".
(Ёсць ва ўсіх дзіцячых бібліятэках)
Бутэвіч, Анатоль Іванавіч. Расстайны пах асоту: аповесць і апавяданнi / А.І.Бутэвіч. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя імя П.Броўкі, 2021. — 136 с.
16+
Кніга беларускага пісьменніка Анатоля Бутэвіча ўключае творы, прысвечаныя каханню - гэтаму загадкаваму і магічнаму пачуццю, часам неспасцігальнаму, як і сам сэнс жыцця. Распавядаючы пра першую закаханасць падлеткаў, пра ўзаемаадносіны ў школе і ў час адпачынку, першы танец, першы пацалунак, першае ліставанне, аўтар уздымае складаныя пытанні, якія застаюцца важнымі для чалавека на ўсё жыццё. Кніга прызначана для вучняў старэйшых класаў, а таксама для ўсіх, хто цікавіцца сучаснай беларускай прозай.
(Ёсць ва ўсіх дзіцячых бібліятэках)
Галубок, Уладзіслаў Іосіфавіч. Выбраныя творы / У.І.Галубок; [уклад. і камент. К.Цвіркі; прадм. А.Марціновіча; навук. рэд. І.Саверчанка]. — Мінск: Беларуская навука, 2021. — 700 с. — (Беларускі кнігазбор. Серыя I. Мастацкая літаратура).
8-11 кл., 12+
У кнігу выбраных твораў вядомага беларускага літаратурнага і тэатральнага дзеяча – паэта, празаіка, драматурга, акцёра і рэжысёра, заснавальніка новага беларускага тэатра У. І. Галубка (1882–1937) уключаны вершы і апавяданні, драматургічныя творы і публіцыстыка. У дадатку прыводзяцца успаміны сучаснікаў пра У. Галубка.
Сто пяты том кніжнага праекта «Беларускі кнігазбор».
(Ёсць у дзіцячых бібліятэках №№ 2, 5, 10 і ў цэнтральнай бібліятэцы)
Гаўрыловіч, Уладзімір Мікалаевіч. Сэрца сваё не падманеш...: трылогія / У.М.Гаўрыловіч. — Мінск: Беларусь, 2021. — 344 с.
7-9 кл.
“Сэрца сваё не падманеш…” – такую назву мае трылогія вядомага беларускага пісьменніка Ўладзіміра Гаўрыловіча, якая цалкам апублікавана ўпершыню. Пісалася яна на працягу дваццаці гадоў і, дарэчы, мае пад сабой рэальную аснову.
Тры раманы з палесскага цыкла ахопліваюць незабыўныя падзеі жыцця землякоў аўтара (турава-жыткавіцкі край) пачынаючы з 30-х гадоў мінулага стагоддзя, закранаюць перыяд Вялікай Айчыннай вайны і сённяшнія дні. Праз непаўторныя, у многім трагічныя лёсы палешукоў, якія насуперак усяму імкнуцца да шчасця, пісьменнік стварае шырокую панараму народнага быцця.
Каханне і здрада, адданасць справе і абыякавасць да існага, імкненне да справядлівасці і перадоленне ўсяго бесчалавечнага выяўляюць самыя розныя рысы характараў персанажаў, падкрэсліваючы: ніхто і нішто не можа скарыць наш народ, які жыве па адвечных законах дабра і справядлівасці.
(Ёсць ва ўсіх дзіцячых бібліятэках)
Гніламёдаў, Уладзімір Васільевіч. Пасля вайны: раман / У.В.Гніламёдаў. — Мінск: Беларуская навука, 2021. — 524 с.
8-11 кл., 12+
Падзеі рамана «Пасля вайны» пачынаюцца 1944 годам. Мужчыны былі на фронце, а нялёгкія сялянскія клопаты ляжалі на кволых жаночых плячах. Прайшоў час, вайна скончылася, але цяжкасцей не паменшала, ліхалецце працягвалася. Нягледзячы на гэта, жыццё па-свойму вабіла, людзі паступова залечвалі раны вайны. У кнізе дзейнічаюць героі, знаёмыя па папярэдніх творах пісьменніка, – Лявон і Фёкла Кужалі, Васіль Платонаў, яго жонка Прося і сын Валодзя, аднавяскоўцы і новыя персанажы, народжаныя пасляваенным часам.
(Ёсць ва ўсіх дзіцячых бібліятэках)
Грушэцкі, Алег. Рыцар Янка і каралеўна Мілана. Таямнічае каралеўства / А.Грушэцкі; [маст. В.І.Козел]. — Мінск: Чатыры чвэрці, 2021. — 224 с.
5-7 кл., 12+
Янка і Мілана прыязджаюць на лета ў вёску, але выпадкова праз люстэрка ў дзедавай каморы апынаюцца ў іншасвеце... Дзеці рашуча накіроўваюцца ў падарожжа па таямнічым каралеўстве Сварга, дзе жывуць дужыя рыцары, дзівосныя міфічныя істоты, сярод якіх нават Цмок. Паводле старажытнага падання, менавіта ім належыць выратаваць каралеўства ад злога чараўніка Волха і войскаў ваўкалакаў.
Прыгоды і рыцарскія бітвы, пераадоленне страхаў і перашкод сустракаюцца на шляху юных герояў. Але цяжкасці толькі гартуюць!..
(Ёсць ва ўсіх дзіцячых бібліятэках)
Гушинец, Павел Владимирович. Палата №5: сборник рассказов/ П.В.Гушинец. — Минск: Четыре четверти, 2021. — 236 с.
16+
В пятой книге «медицинской» серии читатель опять встретится со знакомыми и ставшими уже почти родными героями: врачами, санитарами, пациентами, военными. Он сможет заглянуть на тёмную сторону городской жизни, а также примерить белый халат сельского педиатра и погоны военного врача.
Будет смешно, будет страшно. Но не будет скучно.
(Ёсць ва ўсіх дзіцячых бібліятэках)
Дудараў, Аляксей Ануфрыевіч. Радавыя: п'есы / А.А.Дудараў. — Мінск: Маст. літ., 2021. — 240 с.
16+
У зборнік увайшлі вядомыя п'есы Аляксея Дударава "Радавыя", "Вечар", "Парог", "Князь Вітаўт".
(Ёсць ва ўсіх дзіцячых бібліятэках, акрамя бібліятэк № 1, 11, 13, 17)
Емельянов, Леонид Григорьевич. Забыть не в силах... / Л.Г.Емельянов. — Минск: Беларуская навука, 2021. — 312 с.
8-11 кл., 12+
Книга повествует о детстве и юношестве деревенского паренька в военные и послевоенные годы на Смоленщине. Хронику тех тяжёлых дней завершают страницы его студенческой жизни в Белорусской сельскохозяйственной академии.
(Ёсць ва ўсіх дзіцячых бібліятэках)
Залесская, Екатерина. Большое маленькое лето: повесть / Е.Залесская; [худож. К.Леонова]. — Минск: Народная асвета, 2021. — 64 с. —
(Тусовка.by).
5-7 кл., 6+
Алиса - обычная десятилетняя девочка, у которой начались летние каникулы. Но это лето особенное. В их семье ожидается пополнение... Как изменится жизнь героини? Не станет ли она в семье лишней?
Из повести "Большое маленькое лето" вы узнаете, получится ли Алисе стать взрослее и принять все новое, что произойдет, а также сохранить самые чудесные детские воспоминания о этих летних каникулах.
(Ёсць ва ўсіх дзіцячых бібліятэках)
Зенькова, Анна. Удар скорпиона / А.Зенькович; [худож. Т.Перова]. — Москва: КомпасГид, 2021. — 392 с.
5-7 кл., 8-11 кл., 12+
До того, как раздался взрыв, все было просто. Проблемой была разбитая мамина ваза, неразрешимой задачей – какие цветы купить понравившейся девчонке, целью – суметь повторить на футболе знаменитый “удар скорпиона”.
Теперь же тринадцатилетнему Ренату не до того. Жизнь в один момент становится совсем другой, да еще и в чужой стране. В этой новой жизни находится место небывалым прежде вещам: от необходимости принять себя нового до семейных тайн и дружбы с волком. В крохотном городке под названием Межа, что означает “граница” на трех языках сразу – русском, белорусском, украинском, – герой узнает о том, как условны надуманные границы. И как важно любить и доверять. Безгранично.
Писательница Анна Зенькова знакома читателям по повестям “Григорий без отчества Бабочкин” и “С горячим приветом от Фёклы”, получившей Крапивинскую премию (номинация “Выбор Командора”) и Гран-при конкурса “Подросток N”. Неизменно вдохновляющие, глубокие и, несмотря на сложные темы, пронизанные тонким юмором, истории Анны Зеньковой – прежде всего о семье. Данной по праву рождения или выбранной самостоятельно.
(Ёсць ва ўсіх дзіцячых бібліятэках)
Зуёнак, Васіль Васільевіч. Паўстанак з літарай "Л": элегіі / В.В.Зуёнак; [прадм. А.Кудравец; уклад. Н.Заяц]. — Мінск: Чатыры чвэрці, 2021. – 232 с.
5-7 кл., 8-11 кл. 12+
Гэтую кнігу Васіля Зуёнка складаюць празаічныя элегіі, якія ўпершыню публікуюцца асобным выданнем. Аўтар невыпадкова так назваў сваю прозу: у творах раскрываюцца складаныя, часта драматычныя перыпетыі жыцця галоўных герояў, паказваецца іх сутыкненне з неспрыяльнымі абставінамі. Пісьменнік запрашае чытача зазірнуць у душу «маленькага чалавека», радасці якога нярэдка абарочваюцца стратамі...
(Ёсць ва ўсіх дзіцячых бібліятэках)
Игнатенко, Наталья Александровна. Маленькие истории большой семьи / Н.А.Игнатенко, А.М.Радьков. — Минск: Маст. літ.,2021. — 296 с. — (Зеркало судьбы).
16+
(Ёсць у цэнтральнай бібліятэцы)
Камейша, Казімір Вікенцьевіч. Астравы на сушы: аповесць, лірычныя запісы і мініяцюры, эсэ /К.В.Камейша. — Мінск: Беларусь, 2021. — 296 c.
8-11 кл., 16+
Новую кнігу лаўрэата Нацыянальнай літаратурнай прэміі Казіміра Камейшы «Астравы на сушы» склалі аднайменная аповесць, у якой аўтар вяртае нас у сваё пасляваеннае дзяцінства, а таксама лірычныя запісы і мініяцюры «Паміж кубкам і вуснамі». Гэта — новыя назіранні, роздум над перажытым, філасофскае асэнсаванне шматлікіх з’яў жыцця і прыроды. Асобны раздзел кнігі склалі эсэ, дзе аўтар займальна, з нечаканага боку распавядае пра жыццё і творчасць вядомых творцаў, якіх сам добра ведаў і з якімі сябраваў.
(Ёсць ва ўсіх дзіцячых бібліятэках)
Марчук, Георгій Васільевіч. Мокры снег: раманы / Г.В.Марчук. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя ім. П.Броўкі, 2021. — 320 с.
8-11 кл., 12+
Герои романа «Мокрый снег» — люди разных профессий — актеры, фермер, философ, музыканты. Все они — наши современники, те, кто ищут духовную опору в противоречивом обществе богатых и бедных. Многие находят ее в вере, любви, семье.
Автор поднимает вечные проблемы человека, который хочет преодолеть отчаяние, одиночество и угнетение духа. А читателю предоставляется возможность поразмышлять: может ли время влиять на судьбу личности и может ли духовная личность влиять на общество.
(Ёсць ва ўсіх дзіцячых бібліятэках)
Маслюкова, Ольга Ивановна. Только мой...: роман / О.И.Маслюкова. — Минск: Четыре четверти, 2021. — 304 с. — (Женские судьбы).
16+
Любовь - дар Божий. Но в жизни часто бывает, что ей сопутствуют горечь, боль и разочарование. В центре повествования непростые судьбы двух женщин - матери и дочери. Прежде чем героини найдут свое счастье, им придется немало пережить. Читателей ждут захватывающий сюжет и динамичное развитие событий.
(Ёсць ва ўсіх дзіцячых бібліятэках)
Пах летніх траў: 25 апавяданняў пра Бацькаўшчыну / [уклад. А.Бадак; маст. М.Дайлідаў]. — Мінск: Маст. літ., 2021. — 360, c.
5-7 кл., 8-11 кл., 12+
Тэма Бацькаўшчыны займае асаблівае месца ў беларускай лі таратуры. "Усе мы з хат" - так трапна калісьці назваў адну са сваіх аповесцей Янка Сіпакоў, як бы гаворачы і ад імя многіх ай чынных пісьменнікаў, якія нарадзіліся ў вёсцы, сталі гараджанамі, а пасля напісалі пра свае родныя мясціны цудоўныя, часам крыху шчымлівыя, але заўсёды асветленыя шчырай любоўю творы.
У зборнік увайшлі апавяданні Янкі Брыля, Івана Пташнікава, Міхася Стральцова, Вячаслава Адамчыка і іншых вядомых празаікаў.
(Ёсць ва ўсіх дзіцячых бібліятэках)
Першацвет: проза і паэзія маладых: [вып. 5 / укл. С.Д.Воцінава; рэд. савет А.М.Карлюкевіч (старшыня) [і інш.]. — Мінск: Звязда, 2021. — 104 c.
8-11 кл., 16+
(Ёсць у дзіцячых бібліятэках №№ 5, 9, 15 і ў цэнтральнай бібліятэцы)
Праўдзін, Віктар Аляксандравіч. Парыж, Эйфелева вежа і...: раман / В.А.Праўдзін. — Мінск: Чатыры чвэрці, 2020. — 248 с.
12+
Новы раман вядомага беларускага пісьменніка Віктара Праўдзіна з прываблівай назвай «Парыж, Эйфелева вежа і...» - пра наш супярэчлівы час. Лёс звычайнага чалавека, які жыве ў ХХІ стагоддзі, займаецца бізнесам, пададзены аўтарам у захапляльнай форме. А пачынаецца твор банальнай гісторыяй. Галоўны герой Алесь Гурскі вяртаецца з камандзіроўкі, жонка Люся ў гэты дзень яго не чакала...
Напоўніцу разгортваецца жыццё і селяніна, і бізнесмена, і прадпрымальнікаў, і кіраўнікоў: ад галоўных рэдактараў газет і старшыні СПК, ад пастуха, пастушкі і трактарыстаў да чыноўнікаў з дэпутацкім мандатам таксама. Развагі пра чалавечыя адносіны, дзе ёсць каханне і здрада, пра апантаную працу сапраўдных хлебаробаў, пра тых, хто без «украсці і выпіць» жыць не можа, а таксама пра дагэтуль не знішчаных «браткоў».
Кропка аповеду ставіцца... у Парыжы!
(Ёсць у дзіцячых бібліятэках №№ 2, 3, 5, 6, 9, 10, 14, 15, 17 і ў цэнтральнай бібліятэцы)
Савіцкі, Алесь Ануфрыевіч. Карабін: аповесць / А.А.Савіцкі; [маст. Л.Чубрык]. — Мінск: Форум, 2021. — 248 с.
5-7 кл., 8-11 кл., 12+
(Ёсць ва ўсіх дзіцячых бібліятэках)
Севярынец, Ганна. Мая школа: [апавяданні] / Г.Севярынец. — Мінск: Лімарыус, 2021. — 214 с.
16+
(Ёсць ва ўсіх дзіцячых бібліятэках, акрамя бібліятэкі №13)
Трахимёнок, Сергей Александрович. Когда хвост виляет собакой: роман / С.А.Трахимёнок. — Минск: Четыре четверти, 2021. — 268 с.
12+
В 1994 году в государстве Елактау (Страна белых гор), образовавшемся после распада Советского Союза, проходят выборы первого президента республики. Среди нескольких кандидатов двое имеют реальные перспективы занять этот пост. Один из них - бывший первый секретарь Елактаусского обкома партии Касымбаев, другой - директор мощного уранового комбината Чингизов.
В результате политтехнологических манипуляций команды Чингизова-младшего президентом становится Чингизов-старший. О том, как дальше развивались события и как спустя много лет Чингизов-старший попытался оставить о себе память, вы узнаете, прочитав роман.
(Ёсць у дзіцячых бібліятэках №№ 3, 9, 10, 14 і ў цэнтральнай бібліятэцы)
Трахимёнок, Сергей Александрович. Нобелиат: роман / С.А.Трахимёнок. — Минск: Четыре четверти, 2021. — 216 с.
12+
Широко известный «в узких кругах» писатель Крамор получает странное предложение от издателя Замятина стать нобелевским лауреатом по литературе. Не особенно веря в эту затею, Крамор подписывает договор на реализацию проекта.
Параллельно развивается другая линия романа, в которой следователь Юнаков расследует уголовное дело по факту убийства тренера по единоборствам и угроз жителям одного из микрорайонов Минска от неких троглов. Неожиданно для всех эти линии тесно переплетаются.
Кто такие троглы? Найдет ли Юнаков убийцу, станет ли Крамор нобелевским лауреатом, вы узнаете, дочитав роман до конца.
(Ёсць у дзіцячых бібліятэках №№ 2, 5, 13, 15 і ў цэнтральнай бібліятэцы)
Update: анталогія / С.Ворса, Л.Продан, З.Падліпская, В.Левіна; [пер. з рус. З.Падліпскай; маст. М.Ціхановіч]. — Мінск: Белпрынт, 2020. — 148 с.
16+
Чатыры пісьменніцы з Беларусі, ЗША і Ізраіля аб'ядналіся і стварылі ўнікальную анталогію, каб разабрацца ў тонкасцях чалавечых пачуццяў. Прадметам літаратурнага даследавання стала любоў: і ў шырокім разуменні гэтага слова - любоў да самога сябе, сваіх бацькоў і блізкіх, сяброў; і ў асаблівым сэнсе, інтымным - як каханне паміж мужчынай і жанчынай.
Таленавітыя аўтары, у кожнай з якіх свой жыццёвы досвед, уласная сістэма каштоўнасцей і нацыянальных традыцый, прыводзяць чытача да высновы, што любоў - асноўная стваральная сіла, якая трымае чалавека на зямлі і дазваляе яму дасягаць зорных вяршынь.
(Ёсць у дзіцячай бібліятэцы №2)
Федарэнка, Андрэй Міхайлавіч. Шчарбаты талер: прыгодніцкая аповесць /А.М.Федарэнка. — Мінск: Маст. літ., 2021. — 240 с. —
(Бібліятэка прыгод і фантастыкі).
5-7 кл., 12+
Аповесць "Шчарбаты талер" - адзін з самых вядомых твораў Андрэя Федарэнкі. У ім расказваецца, як дзеці, знайшоўшы старую карту-схему і тры загадкавыя талеры, бяруцца ў час канікулаў шукаць напалеонаўскі скарб... Што ў іх з гэтага атрымалася, можна даведацца, прачытаўшы аповесць.
(Ёсць ва ўсіх дзіцячых бібліятэках, акрамя бібліятэкі №13)
Хамянок, Аляксандра. Італьянскае падарожжа: аповесць / А.Хамянок; [пер. з рус. мовы П.В.Грынчанкі; маст. А.А.Ткачова]. — Мінск: Народная асвета, 2021. — 158 с. — (Тусоўка.by).
5-7 кл., 8-11 кл., 12+
Каці адзінаццаць. Яна страціла маму і жыве з дзядзькам і цёткаю. Дзяўчынка трапляе ў праграму дапамогі дзецям-сіротам і едзе ў Італію. Але доўгачаканае падарожжа аказваецца зусім не такім, якім уяўлялася Каці. Яна не разумее ні слова, сумуе па маме і марыць хутчэй вярнуцца дахаты. Дзяўчынку акаляюць незнаёмыя людзі, зусім розныя: маладыя і не вельмі, спагадлівыя і грубаватыя. Аднак менавіта яны дапамагаюць ёй адкрыць новы свет. Каця разумее, што яна не адна.
Гэтая кніга пра надзею. Самота паступова робіцца сінонімам мінулага. Вядома, пустэчу ў душы ніхто і нішто не запоўніць. Але побач з'явяцца сяброўства, радасць, любоў.
(Ёсць ва ўсіх дзіцячых бібліятэках)
Хвалей, Яўген Іванавіч. А на беразе тым...: раман / Я.І.Хвалей. — Мінск: Чатыры чвэрці, 2021. — 160 с. — (Жаночыя лёсы).
8-11 кл., 12+
У рамане «А на беразе тым…» паказаны няпростыя жаночыя лёсы. У цэнтры — зусім маладая жанчына, якая шукае сваё шчасце за мяжой на востраве Крыт, і другая, ужо добра выпрабаваная жыццём, сустракае — ажно праз трыццаць гадоў — былое першае каханне і… Што чакае іх абедзвюх наперадзе…
(Ёсць ва ўсіх дзіцячых бібліятэках)
Цыбульскі, Канстанцін Пятровіч. Я застаюся тут: паэзія / К.П.Цыбульскі. — Мінск: Беларусь, 2021. — 280 с.
16+
Кніга “Я застаюся тут” убачыла свет у 2021 г. у выдавецтве “Беларусь” пры падтрымцы Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь. Кожны паэтычны радок у зборніку мае меладычны, песенны каларыт і афарбоўку, кожны верш прасякнуты яднаннем з родным бацькоўскім кутком, любоўю да сваёй малой радзімы і яе непаўторнай прыроды. Аўтар спадзяецца, што гэтыя адвечныя каштоўнасці знойдуць добры чытацкі водгук.
(Ёсць ва ўсіх дзіцячых бібліятэках)
Чаропка, Вітаўт Кузьміч. Паўшыя анёлы: раман: кн. 1 / В.К.Чаропка. — Мінск: Маст. літ., 2021. — 214, c.
16+
Новы раман Вітаўта Чаропкі прысвечаны тэме кахання і пошуку сэнсу жыцця. Падзеі пачынаюцца ў Старажытным Рыме з яго прыдворнымі інтрыгамі, дзе аўтар знаходзіць правобраз свайго галоўнага героя, які далей перажывае незвычайныя прыгоды. Мастакі Вітак і Альбрзхт неверагодным чынам трапляюць з 1939 года ў наш час. Як высвятляецца, за ўльтрасучасным фасадам хаваюцца грамадскія язвы мінулага. I толькі каханне і сяброўства дапамагаюць героям пераадолець нечаканыя выпрабаванні ў супрацьстаянні з суровай рэчаіснасцю. Рэальнасць у рамане пераходзіць у містыку, а містыка пераплятаецца з гісторыяй.
(Ёсць ва ўсіх дзіцячых бібліятэках)
Чергинец, Николай Иванович. А он не вернулся из боя: [роман] / Н.И.Чергинец. — Минск: Звязда, 2021. — 440 с.
16+
В книге известного автора Николая Чергинца рассказывается о трагических и героических судьбах советских солдат – совсем еще молодых парней, прошедших войну в Афганистане, муки плена, неоднозначное отношение к вернувшимся с этой войны на Родине. Путь домой главного героя романа Андрея Бровикова оказывается очень долгим. Но его родные – мать, жена, дочка все эти годы не теряют надежды, ждут его, не желая смириться с формулировкой «пропал без вести».
(Ёсць ва ўсіх дзіцячых бібліятэках)
Чиж-Литаш, Анна. Шестнадцать: [роман] / А.Чиж-Литаш. — Минск: Четыре четверти, 2021. — 224 с.
16+
Подростковый возраст - отвратителен. Ты думаешь, что знаешь все, но это всего лишь иллюзия. Жестокое, циничное время. И тебе необходимо методом проб и ошибок научиться выживать в этом мире. Помочь могут только родители. Главное, чтобы они открыли глаза и разглядели проблемы своего ребенка.
Роман «Шестнадцать» - послание всем мамам и папам о том, что их дети остро нуждаются в любви.
(Ёсць ва ўсіх дзіцячых бібліятэках, акрамя бібліятэкі №13)
Шабовіч, Мікалай Віктаравіч. Пад маміным крылом...: выбраныя творы / М.В.Шабовіч. — Мінск: Мастацкая літаратура, 2021. — 304 с.
8-11 кл., 16+
Кнігу Міколы Шабовіча «Пад маміным крылом…» склалі лепшыя творы паэта, напісаныя на працягу 45 гадоў літаратурнай дзейнасці. Тут і шчырыя прызнанні ў любові да радзімы — сінявокай Мядзельшчыны, і трапяткія прызнанні ў каханні да Жанчыны (гэтая тэма, бадай, цэнтральная ў творчасці М. Шабовіча). Асобным раздзелам прадстаўлены створаныя ў студэнцкія гады вершы, якія не ўключаліся ў папярэднія кнігі.
(Ёсць ва ўсіх дзіцячых бібліятэках)
Шамякіна, Таццяна Іванаўна. Іван Шамякін: вядомы і невядомы: успаміны, эсэ: да 100-годдзя з дня нараджэння / Т.І.Шамякіна; [уклад., прадмова аўтара]. — Мінск: Звязда, 2021. — 280 с.
16+
У гэтым зборніку ўспаміны дачкі суседнічаюць з навукова-папулярнымі артыкуламі пра маладаследаваныя аспекты творчасці народнага пісьменніка Беларусі, эсэістычнымі нататкамі, з якіх вобраз І. Шамякіна яскрава і шматгранна паўстае на фоне эпохі, сяброўскіх і сямейных стасункаў, у яго стаўленні да розных відаў мастацтва. Асобны раздзел выдання складае мемуарная аповесць І. Шамякіна "Слаўся, Марыя!".
Кніга цікавая неардынарным падыходам да гісторыі грамадства і мастацкай літаратуры.
(Ёсць у дзіцячых бібліятэках №№ 1, 10 і ў цэнтральнай бібліятэцы)
Яговдик, Владимир Иванович. Облака над озёрами: рассказы, повести, сказки / В.И.Яговдик; [худож. А.Романовская]. — Минск: Звязда, 2021. —216 с.
5-7 кл., 8-11 кл., 12+
Произведения известного писателя лауреата Национальной литературной премии Владимира Яговдика в доступной и занимательной манере дают первые уроки экологического воспитания, обращая внимание юных читателей на необходимость оберегать родную природу. В книге представлены литературные и народные сказки, а также увлекательные рассказы об удивительных памятниках культуры, созданных в минувшие столетия, и о замечательных людях, оставивших неизгладимый след в истории нашей страны.
(Ёсць ва ўсіх дзіцячых бібліятэках)
Якімовіч, Аляксей Мікалаевіч. Пан: аповесць і апавяданні / А.М.Якімовіч. — Мінск: Беларусь, 2021. — 136 с.
16+
Героі аповесці, якія прыехалі адпачываць у санаторый, сустракаюцца ў лесе з Панам - міфічным гаспадаром лясоў, палёў і статкаў з казлінымі нагамі, рагамі і барадой. Гэты твор аб каханні, вернасці і здрадзе. Дэтэктыўныя апавяданні, змешчаныя ў зборніку, вострасюжэтныя, напісаны на маральна-этычныя тэмы, якія хвалююць грамадства.
(Ёсць ва ўсіх дзіцячых бібліятэках)