Беларуская літаратура. 4 квартал 2019 года
Для маленькіх дзетак і вучняў пачатковай школы
Аўласенка, Генадзь Пятровіч. Як зубраня "Зубраня" наведала: [казачная аповесць для школьнікаў] / Г.П.Аўласенка; [маст. В.Шпак]. — Мінск: Маст. літ., 2019. —134 с.
1-4 кл., 6+
Жыло-было ў Белавежскай пушчы зубраня Банцік. I марыла яно патрапіць у... «Зубраня». Ну так, у самы знакаміты беларускі летнік. Але мара ягоная так і засталася б марай, калі б не дапамога лясной феі. Яна не толькі адправіла Банціка і ягонага сябра, зайчанятку Вушасціка, у «Зубраня» (у выглядзе хлапчукоў-падлеткаў, вядома ж), але і даручыла ім выявіць там сярод мноства дзяцей чатырох ваўчанят, якіх, таксама ў выглядзе падлеткаў, адправіў у «Зубраня» злы чараўнік. I, вядома ж, не проста так, а з нейкім нядобрым заданнем.
Ці ўдалося нашым сябрам выканаць даручэнне феі, і што адбылося потым, пра ўсё гэта можна даведацца, прачытаўшы казачную аповесць.
(Ёсць ва ўсіх дзіцячых бібліятэках г.Мінска)
Беларускае лета: вершы, казкі, апавяданні / [уклад. В.Шніпа; іл. Л.Зубец]. — Мінск: Маст. літ., 2019. — 160 с.
1-4 кл., 6+
У зборнік «Беларускае лета» ўвайшлі лепшыя вершы, казкі, апавяданні пра лета і летнія святы беларускіх пісьменнікаў. Сярод твораў, на якіх выхавалася не адно пакаленне дзяцей, шмат і новых, напісаных нашымі сучаснікамі.
(Ёсць ва ўсіх дзіцячых бібліятэках г.Мінска)
Беларуская восень: вершы, казкі, апавяданні / [уклад. В.Шніпа; іл. Л.Зубец, В.Сенчанки]. — Мінск: Маст. літ., 2019. — 160 с.
1-4 кл., 6+
У зборнік «Беларуская восень» увайшлі лепшыя вершы, казкі, апавяданні пра восень і восеньскія святы беларускіх пісьменнікаў. Зборнік будзе добрым дапаможнікам для дарослых і дзяцей у падрыхтоўцы да ранішнікаў.
(Ёсць ва ўсіх дзіцячых бібліятэках г.Мінска)
Бука, Надзя. Бася і яе чароўны свет: казка / Н.Бука; мал. аўтара; [пер. рус. мовы Н.Кудасавай]. — Мінск: Звязда, 2019. —40 с.
1-4 кл., 6+
Вы, пэўна, памятаеце казку Надзі Букі пра дзяўчынку Басю і яе незвычайнага сябра Пігласа - ці то птушачку, ці то вочка з крыльцамі, што дорыць натхненне і аберагае чалавека ад дрэнных учынкаў?
У новай кнізе мастачкі і пісьменніцы вас чакаюць новыя героі - гласпіі, якія сілкуюцца негатыўнымі эмоцыямі і пачуццямі, бубласы, што могуць вылечыць ад любой хваробы, Пува, якая харчуецца гузікамі і абараняе чалавека ад начных жахаў... Не хвалюйцеся, спецыяльны тлумачальны слоўнік на апошняй старонцы не дасць вам заблытацца ў персанажах. Як і ў першай кнізе, Бася вучыцца дабрыні і спачуванню блізкаму. А мы з вамі вучімся верыць у цуды і ствараць свае ўласныя чароўныя сусветы!
(Ёсць ва ўсіх дзіцячых бібліятэках г.Мінска)
Бучынская, Наталля Сцяпанаўна. Прынцэса Алівія і "жабіны вочкі": сон + ява = казачная з'ява / Н.С.Бучынская; [маст. Р.Кульба]. — Мінск: Беларусь, 2019. — 70 с.
1-4 кл., 0+
Калі вельмі моцна захацець, нават звычайная дзяўчынка можа стаць прынцэсай. Так! Мары збываюцца! Але будзьце пільнымі: жыццё прынцэс не такое бесклапотнае, як падаецца. Шчасце, што не пераводзяцца адважныя рыцары, гатовыя іх ратаваць.
(Ёсць ва ўсіх дзіцячых бібліятэках г.Мінска)
Бяганская, Ядвіга Іосіфаўна. Дзе начавалі рукавічкі: апавяданні /Я.І.Бяганская; [уклад. А.Спрынчан; іл. В.Важнік]. — Мінск: Маст. літ., 2019. — 16 с. — (Жывая класіка дзецям).
1-4 кл., 6+
(Ёсць ва ўсіх дзіцячых бібліятэках г.Мінска)
Валаханович, Ксения Леонидовна. Бывают папы разные / К.Л.Валаханович; ил. Л.Ерёминой-Ношин. — Москва: ЭНАС-КНИГА,2019. — 32 с. — (Весёлые книжки для малыша и малышки).
1-4 кл., 0+
Папа – самый сильный, самый умный и самый большой в мире ребёнок. Ведь детство у пап не кончается никогда! С ними так весело: можно легко превращаться в разведчиков или альпинистов, мчаться по лесу на мопеде и отправляться в удивительные походы на байдарке... Забавные, озорные, а порой очень нежные стихи Ксении Валаханович, посвященные папам, оживают в иллюстрациях Любови Ерёминой-Ношин.
(Ёсць у дзіцячай бібліятэцы №8 г.Мінска)
Валаханович, Ксения Леонидовна. Как прекрасно жить с хвостом!: стихи / К.Л.Валаханович; худож. М.Коротаева. — Минск: Открытая книга, 2020. — 28 с.
1-4 кл., 0+
Жизнь с хвостом полна чудес и удивительных открытий! Можно найти палку и подарить её своему человеку. Чесать ногой ухо и носить во рту каштаны. Слушать, как что-то урчит в животике и рычит в груди! Или познакомиться с другим хвостом, а потом подружиться со всей собакой! Но главное, просто быть счастливым! Ведь это так легко! Особенно когда во рту — ароматная чебурека, а рядом — самый верный двулапый друг!
(Ёсць ва ўсіх дзіцячых бібліятэках г.Мінска)
Гушинец, Павел. Папа, расскажи про меня историю: рассказы для детей / П.Гушинец; [худож. М.Мицкевич]. — Минск: Звязда, 2018. — 28 с.
1-4 кл., 0+
Зачем Баба-Яга прилетела в детский сад? Почему самую большую ложку каши нужно съедать не за маму и не за папу, а за дяденьку-сантехника? Как объяснить мальчику-задире, что его поведение могло бы быть и лучше, - побить или просто поговорить? Ответы на эти сложные вопросы, которыми задаётся девочка Соня, - в детской книге Павла Гушинца «Папа, расскажи про меня историю!».
Иллюстрации к ироничным рассказам молодого писателя рисовала талантливая художница из Бреста Мария Мицкевич. Получилось задорно и по-детски непосредственно!
(Ёсць ва ўсіх дзіцячых бібліятэках г.Мінска)
Дамаронак, Таццяна Іванаўна. Аўтамабіль Пеця і яго сябры / Т.І.Дамаронак; [маст. Э.Папова]. — Мінск: Беларусь, 2019. — 128 с.
1-4 кл., 6+
Колькі ўсяга цікавага і незвычайнага адбываецца ў нашы жыцці! Маленькі цацачны Трактар здольны ўзараць бабулін гарод, вясновы Трамвайчык прывозіць у горад чараўніцу Вясну, дзеці катаюць зайцаў на веласіпедзе. А яшчэ ў звычайным горадзе пасяліўся жывы дзіцячы аўтамабіль. Ён умее сябраваць і вельмі любіць дзяцей. Да того ж ён заўзяты вандроўца. Пра прыгоды аўтамабіля Пеці і яго верных сяброў вы даведаецеся, калі прачытаеце гэтую займальную кнігу.
(Ёсць ва ўсіх дзіцячых бібліятэках г.Мінска)
Дамаронак, Таццяна Іванаўна. Вясёлка над лесам: казкі /Т.І.Дамаронак; [маст. М.Міцкевіч]. — Мінск: Звязда, 2020. — 120 с.
1-4 кл., 6+
У кнізе сабраны вяселыя і пазнавальныя казкі пра жыццё лесу, яго насельнікаў - птушак і звяроў, казурак і раслін. Жыццё ў лесе змяняецца ў залежнасці ад пары года.
Казкі дапамогуць дзецям лепш зразумець якім наш лес бывае ўвесну, улетку, увосень, узімку. А героі казак пакажуць прыклады добрага і чулага стаўлення да сяброў, любові да блізкіх людзей, павагі да сваёй Радзімы, навучаць быць спагадлівымі да чужой бяды, уменню карыстацца багаццямі нашага лесу і берагчы яго.
(Ёсць ва ўсіх дзіцячых бібліятэках г.Мінска)
З днём народзінаў, альбо Свята, якое ёсць у кожнага: вершы, апавяданні, казкі / [уклад. А.Спрынчан; іл. М.Дайлідава]. — Мінск: Маст. літ., 2019. — 198 с.
1-4 кл., 6+
Дзень народзінаў — сапраўды свята, якое ёсць у кожнага. Але кожны дзень народзінаў — непаўторны. Як адзначаюць дні народзінаў героі вершаў, апавяданняў і казак вядомых беларускіх пісьменнікаў, якія прыгоды і нечаканасці чакаюць іх, вы даведаецеся ў кнізе.
(Ёсць ва ўсіх дзіцячых бібліятэках г.Мінска)
Зэкаў, Анатоль. Непаслухмяны Чмелік: казкі / А.Зэкаў; [маст.Ю.Кароткая-Адаменка]. — Мінск: Звязда, 2019. — 128 с.
1-4 кл., 0+
3 кнігі казак Анатоля Зэкава «Непаслухмяны Чмелік» юныя чытачы даведаюцца, чаму зязюля гады лічыць, як Зорка стала Бярозкай, аб чым крычыць Сойка, чаму птушкі не сівеюць, за што Сароку называюць манюкай, а Чарапаху - лянівай.
Кожная казачная гісторыя вучыць дзяцей быць добрымі, спагадлівымі і справядлівымі, перасцерагае іх ад дрэнных учынкаў.
У зборнік таксама ўкпючаны пераклады казак розных народаў свету.
(Ёсць ва ўсіх дзіцячых бібліятэках г.Мінска)
Квилория, Валерий Тамазович. Куриный бог / В.Т.Квилория; худож. О.Гуцол. — Минск: В.Т.Квилория, 2019. — 24 с.
1-4 кл., 6+
Почти волшебная история, в которой исполняются заветные желания главного героя. «Дайте мне точку опоры, — говорил Архимед, — и я поверну Землю». Перефразируя слова великого физика и математика классической античности, можно сказать: вооружите ребёнка знанием, дайте ему уверенность в собственных силах, и он вырастет счастливым человеком. Земля сама повернётся за ним вслед.
(Ёсць ва ўсіх дзіцячых бібліятэках г.Мінска)
Малішэўскі, Яраш. Малочны кактэйль для Вужынага Караля, альбо Калякамп'ютарная казка / Я.Малішэўскі, А.Спрынчан; [маст. М.Дайлідаў]. — Мінск: Маст. літ., 2019. — 88 с.
1-4 кл., 6+
У гэтай казцы толькі частка казкі, а рэшта - праўда. Незвычайная гісторыя, якая здарылася са звычайнай дзяўчынкай, якая любіць камп’ютар і не любіць малако. Шчасце, калі цябе ёсць каму ратаваць, і шчасце, калі табе ёсць каму дапамагаць. Як заўжды Яраш Малішэўскі і Аксана Спрынчан шмат увагі надаюць не адно сучаснасці, але і беларускім традыцыям, легендам і паданням.
Казка складаецца з невялікіх гісторый, якія зручна чытаць нават таму, хто чытае мала, альбо таму, хто чытае шмат у кожную вольную хвілінку.
(Ёсць ва ўсіх дзіцячых бібліятэках г.Мінска)
Николаев, Дмитрий Михайлович. Паучок Проня / Д.М.Николаев; [худож. А.Балыш]. — Минск: Беларусь, 2019. — 88 с.
1-4 кл., 0+
Книга для детей «Паучок Проня», состоит из 12 небольших и очень добрых сказок. Сказки Д.Николаева написаны простым языком, а действие в них развивается быстро и нескучно. Они повествуют о паучке Проне и его друзьях, которые попадают в различные жизненные ситуации. Каждая из сказок содержит простые, но очень важные истины. Автор обращает внимание малышей на ценность таких понятий, как дружба и взаимопомощь, а также таких качеств, как доброта и искренность, целеустремленность и трудолюбие.
(Ёсць ва ўсіх дзіцячых бібліятэках г.Мінска)
Никольская, Ольга Владимировна. И вновь агенты "Колбафиржик": современная повесть-сказка / О.В.Никольская; [худож. С.Волков]. — Минск: Звязда, 2019. — 160 с.
1-4 кл., 6+
Книга Ольги Никольской прячет в себе новую «порцию» приключений смышлёных детективов - котов Колбаса и Кефира, а также их верного друга пса Рыжика. Если в предыдущей истории главные герои пытались разгадать тайну исчезновения картины-шедевра под названием «Мурка Лиза», в новой книге жертвой похищения становится... один из хвостатых агентов: беспечный Рыжик вышел искупаться в озере - и исчез.
Следы приводят Колбаса и Кефира в пункт временного содержания животных. Что делать? Как спасти друга? Ведь если Рыжика быстро не заберёт из приюта новый хозяин, его ждёт печальная участь... Но у находчивых котов есть план!
(Ёсць ва ўсіх дзіцячых бібліятэках г.Мінска)
Никольская, Ольга Владимировна. Три неразлучных друга /О.В.Никольская; [худож. С.Волков]. — Минск: Беларусь, 2019. — 392 с.
1-4 кл., 6+
Доброта и сострадание, верность своим принципам и идеалам, смелость и отвага, желание помочь другим – все эти качества живут в душе каждого юного читателя, но иногда ему нужно напомнить об этом. Что и делают четыре повести-сказки, включённые в книгу.
(Ёсць у дзіцячых бібліятэках г.Мінска №№ 1, 2, 3, 4, 5, 6, 8, 9, 10, 11, 12, 13, 14, 16, цэнтральнай )
Стельмашонок, Сергей Владимирович. Сказки старенького сматрфона / С.В.Стельмашонок. — Минск: Регистр, 2019. — 108 с.
1-4 кл., 0+
Сергей Стельмашонок: «Я не буду утверждать, что он сам их сочиняет. С другой стороны, никто не доказал обратное. Самое приятное в этих сказках, что смартфон сам может направить их в принтер (чтобы сделать книжку), или рассказать их любым голосом, или показать к ним картинки. Говорят, что смартфон даже может научить вашего попугая рассказывать сказки (если, конечно, у вас есть попугай). Я не проверял это, а просто записал несколько сказок, однажды рассказанных мне стареньким смартфоном».
Всего в книгу вошли 43 истории, которые будут интересны как детям, так и взрослым.
(Ёсць ва ўсіх дзіцячых бібліятэках г.Мінска)
Стэльмах, Алена Анатольеўна. Павучок Славік: казка /А.А.Стэльмах; [маст. К.У.Першына]. — Мінск: Маст. літ., 2019. —24 с.
1-4 кл., 6+
(Ёсць ва ўсіх дзіцячых бібліятэках г.Мінска)
Шевцов, Алексей. Жизнь и приключения колонии чёрных муравьёв: сказка / А.Шевцов; [худож. В.Макаренко]. — Минск: Минкопринт, 2019. — 60 с.
1-4 кл., 6+
В новой книге автор через сказочный сюжет раскрывает интересную и многогранную жизнь и деятельность представителей одной из разновидностей муравьиного мира, показывая их дружбу, любовь, сплоченность и взаимовыручку в тяжелые времена. Книга носит познавательный характер для детей разных возрастов.
(Ёсць ва ўсіх дзіцячых бібліятэках г.Мінска)
Якімовіч, Аляксей Мікалаевіч. Ветлівыя словы: казкі / А.М.Якімовіч; [маст. М.Навіцкая]. — Мінск: Народная асвета, 2019.- 40 с. — (Бібліятэка Асветыка).
1-4 кл., 0+
18 казак у гэтай кніжачцы вучаць маленькіх чытачоў ужываць ветлівыя словы нашай беларускай мовы. Кніга цікава аздоблена малюнкамі мастака Марыны Навіцкай.
(Ёсць ва ўсіх дзіцячых бібліятэках г.Мінска)
Літаратура для падлеткаў і дарослых
Авласенко, Геннадий Петрович. Унесённые временем: фантастическая повесть /Г.П.Авласенко. — Минск: Звязда, 2020. — 176 с.
16+
Заплутать можно не только в лесу или в незнакомом городе. Оказывается, во времени тоже легко заблудиться. Именно это и произошло с главной героиней фантастической повести «Унесённые временем» пятнадцатилетней Санькой. О её путешествии, захватывающем и одновременно смертельно опасном, рассказывает эта увлекательная повесть.
(Ёсць ва ўсіх дзіцячых бібліятэках г.Мінска)
Аляшкевіч, Алесь Аляксандравіч. Замкавая гара: раман /А.А.Аляшкевіч. — Мінск: Звязда, 2019. — 414 с.
16+
Гістарычны раман Алеся Аляшкевіча паглыбляе чытача ў амаль легендарнае ХІІІ стагоддзе. У творы падаюцца выразныя карціны з жыцця тагачаснага Полацкага гаспадарства, Новагародскага, Пінскага, Берасцейскага княстваў, каралеўства Літва, якія вялі жорсткую і крывавую барацьбу з крыжакамі і мангола-татарскімі заваёўнікамі. Перад нашымі вачыма паўстаюць вобразы мужных сыноў-абаронцаў Айчыны — князёў Войшалка, Таўцівіла, Шварна, Аляксандра Неўскага, Давыда Гарадзенскага, першага караля Літвы Міндоўга і каралевы Марты з іх шчырымі мроямі, пачуццямі і перажываннямі, з іх узнёслым, але часта драматычным каханнем…
(Ёсць у дзіцячых бібліятэках г.Мінска №№ 1, 2, 3, 4, 5, 6, 7, 9, 10, 14, 15, 16, 17, цэнтральнай )
Бадак, Алесь Мікалаевіч. Развітанне з вечнасцю: [кніга лірыкі з каментарыямі] /А.М.Бадак. — Мінск: Маст. літ., 2019. — 246 с.
8-11 кл., 16+
У кнігу вядомага беларускага паэта Алеся Бадака ўвайшлі як новыя, так і лепшыя творы з яго папярэдніх зборнікаў. Паэтычны свет, створаны аўтарам, разнастайны, метафарычна загадкавы і незвычайны, але блізкі кожнаму з нас. У ім — роздум пра сутнасць чалавечага быцця і лёс Айчыны, зварот да беларускай гісторыі, а таксама глыбока пачуццёвая інтымная лірыка. «Развітанне з вечнасцю» мае не зусім звыклую для паэтычных зборнікаў структуру, паколькі яго апошні раздзел складаюць своеасаблівыя аўтарскія каментарыі да твораў, надрукаваных у папярэдніх раздзелах кнігі. Фактычна гэта па-мастацку напісаныя мікраэсэ, у якіх паэт разважае пра сутнасць паэтычнага слова, расказвае гісторыі стварэння некаторых сваіх вершаў і паэм, згадваючы імёны славутых калег, многія з якіх так ці інакш аказалі ўплыў на яго творчы лёс.
(Ёсць ва ўсіх дзіцячых бібліятэках г.Мінска)
Богданова, Лина. Белоснегова и 27 гномов: роман / Л.Богданова. — Минск: Беларусь, 2019. — 160 с.
12+
Казалось бы, что сложного в работе обыкновенного сельского участкового? Народ в деревне смирный, разве что выпьют лишнего да велосипед утащат. Живи, казалось бы, да радуйся... Примерно так и думал Владимир Варварин, осваивая просторы своего участка. Да тут на пути оказались обделенные судьбой старики под руководством весьма странной, если не сказать эксцентричной, особы. И заварилась каша - только успевай расхлебывать. Но все-таки бравый старший лейтенант вплотную приблизился к разгадке. И... запутался окончательно. Нелегкое это дело - выбор. Даже в такой обыкновенной истории...
(Ёсць ва ўсіх дзіцячых бібліятэках г.Мінска)
Брыль, Янка. Збор твораў у 10 т. Т.4. Аповесці, 1954-1991 / Я.Брыль; НАН Беларусі, Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, Ін-т літаратуразнаўства імя Я.Купалы; рэдкал.: А.І.Лакотка [і інш.].- Мінск: Маст. літ., 2019 - 510 с.
8-11 кл.,12+
(Ёсць ва ўсіх дзіцячых бібліятэках г.Мінска)
Бусько, Мікалай Іосіфавіч. Лясныя дзівосы: апавяданні, фантастычная аповесць / М.І.Бусько;[маст. В.У.Фралова]. — Мінск: Народная асвета, 2019. — 128 с.
5-7 кл., 8-11 кл., 12+
(Ёсць ва ўсіх дзіцячых бібліятэках г.Мінска, акрамя бібліятэкі №13)
Быкаў, Васіль Уладзіміравіч. Знак бяды; Абеліск; Жураўліны крык: аповесці / В.У.Быкаў. — Мінск: Маст. літ., 2019. — 400 с. — (Напісанае застаецца) (Scripta manent).
8-11 кл., 16+
(Ёсць ва ўсіх дзіцячых бібліятэках г.Мінска)
Гапеева, Вольга. Кэмэл-трэвэл: раман / В.Гапеева. — Мінск: Галіяфы, 2019. — 104 с.
16+
Наватарскі раман Вольгі Гапеевай «Кэмэл-Трэвэл» апісвае сусвет, дзе суіснавалі некалькі рэчаіснасцяў, гімнаў, сталіцаў, ідэнтычнасцяў. На гэтым фоне разгортваюцца першыя жыццёвыя прыгоды галоўнай гераіні, якая далёкая ад ідэалізацыі былых часоў, ад настальгіі. Гэты раман - гісторыя чалавечай крохкасці і даверу ў эпоху жуды і дэфіцыту не толькі прадуктаў, але і пачуццяў.
(Ёсць ва ўсіх дзіцячых бібліятэках г.Мінска)
Гілевіч, Ніл Сымонавіч. Мая муза – беларусачка: [вершы] /Н.С.Гілевіч; [уклад. В.Шніпа; маст. У.Тоўсцік]. — Мінск: Маст.літ., 2019. — 110 с. — (100 вершаў).
8-11 кл., 12+
(Ёсць ва ўсіх дзіцячых бібліятэках г.Мінска)
Длатоўская, Аліна Аляксандраўна. Арнаменты: аповесць / А.А.Длатоўская; [іл. В.Шарапава]. — Мінск: А.М.Янушкевіч, 2019. — 204 с.
8-11 кл., 12+
Другая кніга пісьменніцы, якая гучна заявіла пра сябе два гады таму, напісана ў жанры «гарадскога фэнтэзі».
Вёскі паступова выміраюць. І не толькі людзі перабіраюцца ў гарады. У Мінску з'яўляюцца нячысцікі: у Купалаўскім скверы Лясун вымушае блукаць тых, хто не даносіць да сметніцы недапалкі, на Камсамольскім возеры Вадзянік цягне на глыбіню тых, хто купаецца пасля Перунова дня, а на Каменнай Горцы мінчукоў прымушае вар'яцець кашэчы кароль Варгін...
Аднак з'явіцца той, хто аб'яднае нячысцікаў агульнай мэтай: паказаць людзям, хто мусіць валадарыць на гэтай зямлі.
(Ёсць у цэнтральнай бібліятэцы)
Дунін-Марцінкевіч, Вінцэнт. Выбраныя творы / В.Дунін-Марцінкевіч; [уклад., прадм. і камент. Я.Янушкевіча; навук. рэд. І.Саверчанка]. — Мінск: Беларуская навука, 2019. — 620 с. — (Беларускі кнігазбор: БК. Серыя I. Мастацкая літаратура).
8-11 кл., 12+
(Ёсць ва ўсіх дзіцячых бібліятэках г.Мінска)
Занковец, Алёна. Консультант по счастливой жизни: [роман] / А.Занковец. — Минск: Регистр, 2019. — 272 с.
16+
(Ёсць ва ўсіх дзіцячых бібліятэках г.Мінска)
Зізюк, Міхась. Таямніца гары Міндоўга: аповесць / М.Зізюк; [мал. Л.Валанцэвіч, А.Юстус]. — Мінск: Галіяфы, 2019. — 144 с.
5-7 кл., 6+
Ігнат, Стась, Мікіта і Юля — неразлучныя сябры. Разам з настаўнікам яны выпраўляюцца ў цікавае падарожжа, спазнаюць знакамітыя мясціны навагрудскай зямлі, спрабуюць разгадаць сакрэт гары Міндоўга. Куды прывядуць пошукі верных сяброў, пра што яны даведаюцца, дзе змогуць пабываць — аб усім гэтым, і не толькі, распавядаецца на старонках кнігі.
(Ёсць ва ўсіх дзіцячых бібліятэках г.Мінска)
Камінская, Зараслава. Калядны стол. Некулінарная кніга: апавяданні /З.Камінская; [мал. В.Драздовай]. — Мінск: Галіяфы, 2019. — 76 с.
16+
Калі гэта не кулінарная кніга, дык якая?
Гэта кніга пра вас і пра тое, што вы ўзгадаеце, пакуль будзеце яе чытаць. Любімыя стравы, забытыя месцы і людзі, з якімі вы дзялілі ежу і сваё жыццё.
Што вы любілі есці, калі былі маленькімі? Хто для вас гатаваў калісьці і для каго вы гатуеце зараз? Што вы елі апошнім разам, калі адчувалі сябе шчаслівымі?
Калі вы не можаце ўзгадаць ніводнай гісторыі, пачніце чытаць, і ўспаміны з'явяцца над гэтымі старонкамі, нібыта пара над гарачым рондалем.
(Ёсць ва ўсіх дзіцячых бібліятэках г.Мінска)
Кастрючин, Валерий Аркадьевич. Ангел милый: рассказы о природе и животных /В.А.Кастрючин; [худож. Е.Карпович]. — Минск: Звязда, 2019. —184 с.
5-7 кл., 6+
Книга «Ангел милый» Валерия Кастрючина, лауреата первой Международной премии им. В. В. Бианки (2016), включает в себя рассказы и лирические зарисовки о том удивительном и неповторимом мире природы, который окружает нас с детства.
Но это не только радостное созерцание мира, просто и доступно, без навязчивой поучительности автор воспитывает в детях любовь к природе, ко всему живому на Земле, пробуждает чувство ответственности за свои поступки.
В 2018 году книга «Ангел милый» вошла в шорт-лист ІХ Международного Славянского литературного форума «Золотой Витязь» в номинации «литература для детей и юношества».
(Ёсць у дзіцячых бібліятэках г.Мінска №№ 5, 6, 17, цэнтральнай)
Конеў, Ягор Фёдаравіч. Здані Гарадніцы: аповесці / Я.Ф.Конеў. — Мінск: Звязда, 2019. — 304 с.
16+
Кнігу складаюць гісторыка-прыгодніцкія аповесці "Смаргонскі настаўнік і вучань", "Нямігі берагі" і "Здані Гарадніцы". Дзеянне твораў звязана з векапомнымі падзеямі беларускай мінуўшчыны. Герояў напаткаюць незвычайныя прыгоды і суровыя выпрабаванні. У самых безнадзейных сітуацыях і неспрыяльных варунках галоўныя персанажы зробяць свой маральны выбар на карысць каханню, дабрыні, справядлівасці...
(Ёсць у дзіцячых бібліятэках г.Мінска №№ 1, 2, 3, 4, 5, 6, 7, 9, 10, 11, 14, 15, 16, 17, цэнтральнай)
Котляров, Изяслав Григорьевич. Побег из детства: повесть / И.Г.Котляров. — Минск: Четыре четверти, 2020. — 378 с. — (Дети войны).
5-7 кл., 8-11 кл., 12+
Дети войны... В этом теперь привычном словосочетании невольно звучит, будто война для них, подростков, была матерью. Смерти, болезни, голод, обрекающая на жестокость нужда... и бесшабашность, желание быть взрослее, подражание отцам-фронтовикам. Взрывы снарядов и мин на кострах, от которых - смерть да искалеченные судьбы, забирали отчаянных, кого не смогли уберечь предостережения родных. Детская память, возможно, - самое искреннее свидетельство реалий войны и послевоенного времени...
Автор поэтических книг Изяслав Котляров и в прозе остается поэтом своей вдохновенной памяти.
(Ёсць у дзіцячых бібліятэках г.Мінска №№ 1, 2, 3, 4, 5, 6, 7, 9, 10, 11, 12, 14, 15, 16, 17, цэнтральнай)
Краснова-Гусаченко, Тамара Ивановна. Будем жить...: избранное / Т.И.Краснова-Гусаченко. — Минск: Беларуская Энцыклапедыя ім.П.Броўкі, 2019. — 336 с.
8-11 кл., 12+
(Ёсць у дзіцячых бібліятэках г.Мінска №№ 2, 3, 5, 6, 7, 9, 10, 11, 17, цэнтральнай )
Марчук, Георгий Васильевич. Мокрый снег: [роман, каноны, новеллы] / Г.В.Марчук; [пер. с бел. В.Чудов]. — Минск: Четыре четверти, 2019. — 204 с.
8-11 кл., 12+
Герои романа «Мокрый снег» - люди разных профессий - актеры, фермер, философ, музыканты. Все они - наши современники, те, кто ищут духовную опору в противоречивом обществе богатых и бедных. Многие находят ее в вере, любви, семье.
Автор поднимает вечные проблемы человека, который хочет преодолеть отчаяние, одиночество и угнетение духа. А читателю предоставляется возможность поразмышлять: может ли время влиять на судьбу личности и может ли духовная личность влиять на общество.
(Ёсць ва ўсіх дзіцячых бібліятэках г.Мінска)
Мая Радзіма: зборнік прозы і паэзіі / [уклад. і аўтар прадм. А.Стэльмах; фота Я.Пясецкага, У.Цыдзіка]. — Мінск: Звязда, 2019. — 200 с.
8-11 кл., 12+
Зборнік прозы і паэзіі сучасных беларускіх літаратараў. Выданне багата ілюстравана здымкамі Яўгена Пясецкага, Уладзіслава Цыдзіка.
Гэта кніга-прысвячэнне майстроў мастацкага слова сваёй Бацькаўшчыне, родным куткам беларускай зямлі. Узнёсла і захоплена аўтары дзеляцца найлепшымі ўспамінамі светлага дзяцінства. Яны хіляцца да сваёй малой Радзімы і зараз, калі жыццёвыя дарогі ўжо шмат гадоў павадзілі па свеце.
(Ёсць ва ўсіх дзіцячых бібліятэках г.Мінска)
Навумовіч, Уладзімір Аляксандравіч. Вабюліманс: эпісталярны раман /У.А.Навумовіч. — Мінск: Маст. літ., 2019. — 270 с.
8-11 кл., 16+
Кніга Уладзіміра Навумовіча – эпісталярны раман пра каханне Максіма Багдановіча, заснаваны на творах паэта, успамінах родных і блізкіх, даследаваннях навукоўцаў. Кніга носіць мастацка-дакументальны характар.
“ВАБЮЛІМАНС” – “ВОБЮЛИМАНС» (руск., читать справа налево) – «С НАМИ ЛЮБОВЬ».
Таемны надпіс у лісце А.С. Пушкіну, напісаны на лацінскай і рускай мовах (WOBULIMANS – ВОБЮЛИМАНС) яго каханай, над разгадкай якога біліся літаратуразнаўцы, надпіс выпадкова камусьці трапіў на вочы, бо перапіску каханая спаліла. Анаграма, разгадкай якой захапіўся і герой рамана, беларускі паэт і яго каханая.
(Ёсць у дзіцячых бібліятэках г.Мінска №№ 2, 5, 14, 16, цэнтральнай )
Пакланюся матулі роднай: вершы / [уклад. В.Шніпа; маст. А.Кузьміч]. — Мінск: Маст. літ., 2019. — 126 с. — (100 вершаў).
8-11 кл., 12+
(Ёсць ва ўсіх дзіцячых бібліятэках г.Мінска)
Радченко, Виталий. Авессалом: фантастический роман: [в 2 кн.] / В.Радченко. — Минск: Икселент, 2019. — 560 с.
18+
Они бессмертны, но они не безупречны. Они - Высшие Существа, но подвержены всем человеческим слабостям и порокам. И так же как и люди, они совершают ошибки, теряя голову от любви. Вот только ошибки Бессмертных могут обойтись миру людей слишком дорого...
Обычный менеджер рекламного агентства с необычным именем Авессалом, оказывается втянутым в борьбу, которую ведут на протяжении нескольких тысячелетий непримиримые соперники, пришедшие из другого, наполненного магией мира. Жизнь парня разрушена, его девушка трагически погибает. Пытаясь всё исправить, Авессалом заключает договор со странным типом по имени Гоша, и теперь должен вступить в схватку со зловещим Орденом Первых Дней, чтобы найти и уничтожить Ангела Тьмы, скрывающегося на земле.
(Ёсць ва ўсіх дзіцячых бібліятэках г.Мінска)
Саверченко, Иван Васильевич. Трон: легенда, повесть, мистерия / И.В.Саверченко. —Минск: Беларусь, 2019. — 120 с.
8-11 кл., 12+
Произведения ученого-филолога и писателя Ивана Саверченко основаны на глубоком знании архивных материалов и документов, древних летописей и хроник. Воссозданы героические и трагические страницы древней истории Беларуси, осуществлена художественная реконструкция глубинных пластов национальной
мифологии и верований белорусов. Показывается единство восточных славян
белорусов, русских и украинцев — в борьбе с крестоносцами и татаро-монголами. Главными героями являются наиболее значимые личности прошлого — Рогволод и Рогнеда, Всеслав Чародей и князь Миндовг.
(Ёсць ва ўсіх дзіцячых бібліятэках г.Мінска)
Спатканне за горадам: [аповесць, прыпавесць, апавяданнi, п'есы / уклад. А.Спрынчан]. — Мінск: Маст. літ., 2019. — 400 с. — (Бібліятэка выбраных твораў).
8-11 кл., 12+
У кнізе змешчаныя аповесць «Пакахай мяне, салдацік» і прыпавесць «Сцяна» Васіля Быкава, п’есы Аляксея Дударава, апавяданні Івана Мележа і Вячаслава Адамчыка, якія карыстаюцца нязменнай папулярнасцю чытачоў.
(Ёсць ва ўсіх дзіцячых бібліятэках г.Мінска)
Фоменкова, Ирина Васильевна. Право на счастье: повести и рассказы /И.В.Фоменкова; [худож. И.Гордиенок]. — Минск: Звязда, 2018. —160 с.
8-11 кл., 12+
Ирина Фоменкова - педагог с сорокалетним стажем, хорошо знает психологию детей. Именно о них, современных школьниках, книга писательницы.
Автор образно, иногда с легким юмором, иногда с грустью, но всегда с любовью раскрывает многообразный мир подростков и юношества - мир, в котором каждый имеет право на счастье.
(Ёсць у дзіцячых бібліятэках г.Мінска №№ 3, 5, 6)
При составлении списка использованы материалы интернет-ресурсов