Беларуская літаратура. 4 квартал 2023 года
Для маленькіх дзетак і вучняў пачатковай школы
Багдановіч, Лёля. Казка — у жыцці падказка / Л.Багдановіч; [маст. Г.Іванова]. — Мінск: Звязда, 2023. — 88 с.
1-4 кл., 6+
У зборніку прадстаўлены казкі Лёлі Багдановіч, якія вучаць дабрыні, дасціпнасці, сумленню, высакародству.
(Ёсць ва ўсіх дзіцячых бібліятэках, акрамя бібліятэкі № 10)
Бучынская, Наталля Сцяпанаўна. Лета з цмокам Цвыркуном: казкі / Н.С.Бучынская; [маст. К.Пержукова]. — Мінск: Беларусь, 2023. — 56 с.
1-4 кл., 6+
Гэта расповед пра эксперымент з «выжываннем у дзікіх умовах». Каго можна сустрэць у пячоры? Хто малюе наскальныя малюнкі? Ці ўмее цмок чытаць? Чым харчуецца? Дзе хавае скарбы? Цс-с-с... Таямніцу ён наўрад ці раскрые. Затое навучыць Стася пацешнаму ўменню і зладзіць фаер-шоу.
(Ёсць ва ўсіх дзіцячых бібліятэках)
Быкова, Светлана Анатольевна. Сказка о Росинке: стихи для детей / С.А.Быкова; [худож. В.Макаренко]. — Минск: Народная асвета, 2023. — 24 с. — (Библиотека Асветика).
1-4 кл., 0+
В этой книге юные читатели найдут сказки и загадки в стихах. Стихи о Росинке, весёлом Гномике, котёнке Тишке и увлекательные загадки прекрасно иллюстрированы.
(Ёсць ва ўсіх дзіцячых бібліятэках)
Верасок: чытанка / [уклад. І.Фралова; маст. Л.Жванія]. — Мінск: Звязда, 2023. — 208 с.
1-4 кл., 0+
Багата ілюстраваная чытанка «Верасок» складаецца з тэматычных раздзелаў.
(Ёсць ва ўсіх дзіцячых бібліятэках)
Каліна, Клаўдзія Канстанцінаўна. Каляровыя месяцы: казкі і апавяданні / К.К.Каліна; [уклад. А.Спрынчан; маст. М.Дайлідаў]. — Мінск: Мастацкая літаратура, 2023. — 64 с.
1-4 кл., 6+
У кніжку Клаўдзіі Каліны «Каляровыя месяцы» ўвайшлі яе найбольш вядомыя казкі і апавяданні, якія даўно палюбіліся юным чытачам, і многія з якіх вывучаюцца ў школе.
(Ёсць ва ўсіх дзіцячых бібліятэках)
Касап, Жанна Николаевна. Алиса и волшебные истории: сказки / Ж.Н.Касап; [худож. Л.Суханова]. — Минск: Звязда, 2024. — 56 с.
1-4 кл., 0+
Героиня книги — любопытная и добродушная девочка Алиса. У неё вот-вот выпадет первый молочный зуб. Мама рассказывает ей про зубную фею. Возможно ли увидеть фею? И какая она? Мир вокруг полон волшебства. Алиса знакомится с совёнком Чихом, ожившими игрушечными зайчатами Блёсточкой и Печенькой, принцессой Снежинкой. А ещё она учится видеть добрые сны и мыть волосы.
(Ёсць ва ўсіх дзіцячых бібліятэках)
Кастрючин, Валерий Аркадьевич. Сказки Большого Леса / В.А.Кастрючин; [худож. Е.А.Карпович]. — Минск: Народная асвета, 2023. — 88 с. — (Сказки для вундеркиндов).
1-4 кл., 6+
В новой книге известного белорусского сказочника-анималиста читатели узнают увлекательные подробности из жизни обитателей леса, но не в скучном научном изложении, а в «живой» сказочной форме, когда животные разговаривают друг с другом, а автор выступает в роли переводчика.
(Ёсць ва ўсіх дзіцячых бібліятэках)
Кніга — розуму крыніца: зборнік твораў для пазакласнага чытання ў 1 класе / [уклад. В.Свірыдзенка, В.Цірынава]. — Мінск: Звязда, 2023. — 104 с. — (Школьная бібліятэка).
1-4 кл., 6+
У зборнік увайшлі вершы, апавяданні і казкі класікаў літаратуры і выбітных сучасных беларускіх пісьменнікаў Якуба Коласа, Янкі Купалы, Эдзі Агняцвет, Яніны Жабко, Генадзя Аўласенкі, Міхася Пазнякова, Авяр'яна Дзеружынскага, Васіля Віткі і іншых.
(Ёсць ва ўсіх дзіцячых бібліятэках)
Курек, Елена. Мальчишкины рассказы / Е.Курек; [худож. А.Тасуа]. — Минск: Народная асвета, 2023. — 48 с. — (Библиотека Асветика).
1-4 кл., 0+
Все мы родом из детства. И каждый из нас хотя бы раз в жизни обязательно попадал в какую-нибудь интересную историю.
В этой книге читатель познакомится с обычными мальчишками, которые не раз оказывались в непростых ситуациях. Но, несмотря ни на что, всегда находили правильный выход, учились чему-то новому, дружили и, конечно же, взрослели...
(Ёсць ва ўсіх дзіцячых бібліятэках)
Міус, Жанна Віктараўна. Трэмс-тамс-таць! Пара чараваць!: казкі / Ж.В.Міус; [маст. С.Стахоўская]. — Мінск: Звязда, 2023. — 56 с.
1-4 кл., 5-7 кл., 6+
«Трэмс-тамс-таць!» — прамовіць чараўнік, узмахне чарадзейнай палачкай і – адбудзецца нешта казачна неверагоднае. Але ў жыцці магічныя замовы, як вядома, не працуюць... А фантазія? На яе забыліся? Варта толькі крыху памарыць — і пачнуць з'яўляцца на свет рыжыя коткі на пуантах, ружовыя пяшчотазаўры, пацешныя хатнічкі Прачнуці, якія нябачна будзяць людзей уранку, і іншыя смяшлівыя асобіны дзівакаватага выгляду. Так што, сябры, кожны з нас можа стаць чараўніком, калі вельмі таго захоча.
(Ёсць ва ўсіх дзіцячых бібліятэках)
Пазнякоў, Міхась Паўлавіч. Пра роднае, дарагое: вершы, скорагаворкі, загадкі / М.П.Пазнякоў; [маст. Д.Бецун]. — Мінск: Звязда, 2024. — 40 с.
1-4 кл., 6+
Кніга знаёміць маленькіх чытачоў з самым родным і дарагім у іх жыцці, вучыць разважаць, садзейнічае выхаванню дабрыні, шчырасці, любові да бацькоў, да прыроды, Радзімы.
(Ёсць ва ўсіх дзіцячых бібліятэках)
Пархута, Яраслаў Сільвестравіч. Казкі дзеда Яраслава / Я.С.Пархута; [уклад. А.Спрынчан; маст. М.Статкевіч]. — Мінск: Мастацкая літаратура, 2023. — 62 с. — (Я люблю чытаць).
1-4 кл., 6+
Адкуль на небе зоркі? Чаму жабкі плавак не маюць? Як рабілі вясёлку? На гэтыя і іншыя пытанні вы атрымаеце адказы ў кнізе казак, напісаных вядомым казачнікам Яраславам Пархутам.
(Ёсць ва ўсіх дзіцячых бібліятэках)
Петрашкевіч, Марына Генадзьеўна. Новыя прыгоды гарадскога дамавічка: аповесць-казка / М.Г.Петрашкевіч; [маст. Г.Іванова]. — Мінск: Звязда, 2023. — 104 с.
1-4 кл., 6+
Дамавічок Сеня зноў выпраўляецца ў вандроўку па горадзе, каб знайсці сабе прыдатнае жытло. Прабадзяўшыся халоднай восеньскай ноччу і зусім акалеўшы, Сеня хаваецца ў нейкім вялікім будынку, не надта разумеючы, куды трапіў. Папугай, вожык, хамяк і іншая жыўнасць прымаюць яго за злодзея. І, хоць з Сенем хутка ўсё высветлілася, прыгод у кнізе на кожнага героя — поўны куфар, а то і болей.
(Ёсць ва ўсіх дзіцячых бібліятэках)
Пожиток, Виктория Олеговна. Поездка в никуда: повесть / В.О.Пожиток; [худож. О.Марчук]. — Минск: Народная асвета, 2023. — 128 с. — (Чудо-проект).
1-4 кл., 5-7 кл., 6+
В книге юной писательницы рассказывается о мальчике Питере Финне, который со своей семьёй переезжает в новый дом, где его жизнь становится насыщенной событиями. Ничего не подозревая, он оказывается в другом мире, полном неожиданностей и интересных приключений. В этом мире он учится в новой школе, находит хороших друзей. Но на его пути встречаются и коварные недоброжелатели...
(Ёсць ва ўсіх дзіцячых бібліятэках)
Пысін, Аляксей Васільевіч. Матылёчкі-матылі: вершы / А.В.Пысін; [уклад. А.Спрынчан; маст. В.Дзятко]. — Мінск: Мастацкая літаратура, 2023. — 32 с. — (Жывая класіка дзецям).
1-4 кл., 6+
Аляксей Пысін напісаў шмат выдатных твораў, адрасаваных даросламу чытачу. Асабліва ўражваюць яго вершы, прысвечаныя Вялікай Айчыннай вайне. Але ў яго творчай спадчыне ёсць і некалькі цудоўных дзіцячых кніжак, самыя вядомыя творы з якіх увайшлі ў гэтае выданне.
(Ёсць ва ўсіх дзіцячых бібліятэках)
Тата, Света. Где растёт печенье? / С.Тата; [ил. автора]. — Минск: Попурри, 2023. — 24 с.
0+
У любопытных мышат всегда есть вопросы! Что? Откуда? Для чего?
— Где растёт печенье? — спросила однажды маленькая мышка братика.
— Может, оно растёт на большом и высоком дереве, среди зелёных листочков? — ответил мышонок.
— А может, печенье растёт на лугу, вместе с жёлтыми цветочками? — сказала она.
— Мои маленькие фантазёры! — улыбнулся папа-мышь. — Пойдём со мной, я расскажу вам, где и как растёт самое вкусное печенье.
(Ёсць ва ўсіх дзіцячых бібліятэках, акрамя бібліятэкі № 13)
Тата, Света. Кто нам дарит рукавички? / С.Тата; [ил. автора]. — Минск: Попурри, 2023. — 24 с.
0+
Однажды летним днём зверята играли во дворе. Все бегали и веселились. И только грустные овечки стояли в стороне.
— Почему вы не играете со всеми? — спросили их мышата.
— Ох, у нас такие тёплые шубки, нам жарко! Нам тяжело, мы не можем бегать, — ответили овечки.
— Я знаю, как вам помочь, идём! — сказал папа-мышь...
(Ёсць ва ўсіх дзіцячых бібліятэках, акрамя бібліятэкі № 13)
Тата, Света. Откуда прилетает сыр? / С.Тата; [ил. автора]. — Минск: Попурри, 2023. — 24 с.
0+
Однажды вечером мама-мышка, папа-мышь и маленькие мышата вышли на прогулку. На небе светили яркие звёзды и большая жёлтая луна.
— Смотрите, какой огромный сыр! — закричал малыш.
— Кажется, один кусочек оторвался и летит прямо к нам! — сказала мышка-сестричка.
— Пойдём его искать! — предложил братец-мышонок.
— Сегодня уже поздно, — ответила мама. — А завтра, обещаю, мы с вами отправимся на поиски сыра.
(Ёсць ва ўсіх дзіцячых бібліятэках)
Токарева, Ирина Александровна. Нереальные совы и их приключения / И.А.Токарева; [худож. А.Алёшина]. — Минск: Народная асвета, 2023. — 32 с. — (Умное развитие).
0+
Мы рады вас приветствовать! В нашей копилке мы собираем потрясающие идеи! Это приключения и путешествия, где мы узнаём много нового. Спасаем попавших в беду. Изучаем лекарственные растения. Проводим научные опыты. Проходим лабиринты и оказываем помощь друзьям.
(Ёсць ва ўсіх дзіцячых бібліятэках, акрамя бібліятэкі № 13)
Токарева, Ирина Александровна. Приключения Пипетки и её друзей / И.А.Токарева; [худож. Т.Л.Вакулич]. — Минск: Народная асвета, 2023. — 16 с. — (Шкаф).
0+
Книга Ирины Токаревой в увлекательной форме рассказывает маленьким читателям о приключениях обитателей медицинского шкафа.
(Ёсць ва ўсіх дзіцячых бібліятэках)
Хадасевіч-Лісавая, Кацярына Станіславаўна. Лісачка Красуня і сапраўдны герой: казка / К.С.Хадасевіч-Лісавая; [маст. Д.Бецун]. — Мінск: Звязда, 2024. — 48 с. — (Казкі Кніжнай феі).
1-4 кл., 6+
Абаяльная і вясёлая лісачка Красуня проста прыцягвае да сябе розныя прыгоды! У гэтай гісторыі разам з прыгодамі прыцягнуўся... сусветна вядомы вандроўнік, адважны падарожнік, галантны кавалер па імені Лухташ. Сваю ўвагу ён дзеліць між трыма сяброўкамі: асыпае лясных паненак кампліментамі, прысвячае песні і дорыць незвычайны падарунак. І ўсё цудоўна і прыгожа, але...
(Ёсць ва ўсіх дзіцячых бібліятэках)
Хітры дзённік: творы пра школу / [уклад. А.Спрынчан]. — Мінск: Мастацкая літаратура, 2023. — 344 с.
1-4 кл., 6+
У школе цікава не толькі вучыцца, у школе цікава пра школу чытаць, і пра вакацыі, і пра заняткі, цікава і з казкай разумнай, і з працай прыгожай напраўду пасябраваць.
У кнігу ўвайшлі вершы і апавяданні пра школьнае жыццё, беларускія народныя казкі і творы пра адносіны да працы, многія з якіх рэкамендаваныя для пазакласнага чытання ў 2-м і 3-м класах.
(Ёсць ва ўсіх дзіцячых бібліятэках)
Хлеб — усяму галава: творы беларускіх пісьменнікаў пра хлеб / [уклад. А.Спрынчан; маст. М.Дайлідаў]. — Мінск: Мастацкая літаратура, 2023. — 48 с.
1-4 кл., 6+
Хлеб беларусы цэняць, паважаюць, шануюць. І любуюцца ім. Бо ён напраўду прыгожы — і калі ляжыць на стале бохан, і калі трымаеш у руцэ акраец, і калі частуеш каня духмянай скібкай. А хлеб дае моц беларусам і натхняе пісьменнікаў на вершы, казкі і апавяданні.
Вазьміце лусту хлеба, разгарніце кнігу — і насалоджвайцеся.
(Ёсць ва ўсіх дзіцячых бібліятэках)
Чарняўскі, Мікалай Мікалаевіч. Несла пошту чарапаха...: лічылкі, загадкі / М.М.Чарняўскі; [маст. Н.Расолька]. — Мінск: Беларусь, 2023. — 96 с.
1-4 кл., 0+
У кнізе вядомага пісьменніка Міколы Чарняўскага змешчана больш за два дзясяткі аўтарскіх лічылак, адметных мастацкім аздабленнем і выкананнем, а таксама сотня загадак з адказамі пра птушак, звяроў, з'явы прыроды, розныя прадметы, рэчы і іншае.
(Ёсць ва ўсіх дзіцячых бібліятэках)
Черкас, Оливия Константиновна. Парад планет и другие приключения в космосе / О.К.Черкас; [ил. Н.Овод]. — Минск: Четыре четверти, 2023. — 40 с.
1-4 кл., 6+
В дебютную книгу 12-летней сказочницы Оливии Черкас вошли волшебные истории из мира космических животных: Солнечного Попугая, Лунного Зайца, Огнедышащего Фрикадэла, Облачного Кита и других удивительных персонажей.
(Ёсць ва ўсіх дзіцячых бібліятэках)
Шчарбакова, Алена Яўгенаўна. Казкі з чароўнай скарбонкі / А.Я.Шчарбакова; [маст. Г.Іванова]. — Мінск: Звязда, 2023. — 48 с.
1-4 кл., 6+
У новай кнізе беларускай дзіцячай пісьменніцы Алены Шчарбаковай змешчаны казкі з вынаходлівымі, мудрагелістымі сюжэтамі, яркімі, незвычайнымі персанажамі. Творы ў займальнай форме далучаюць дзяцей да свету спрадвечных духоўных каштоўнасцей.
(Ёсць ва ўсіх дзіцячых бібліятэках)
Літаратура для падлеткаў і дарослых
Аврутин, Анатолий Юрьевич. Вечное время: избранные произведения / А.Ю.Аврутин. — Минск: Беларусь, 2023. — 232 с.
16+
(Ёсць у дзіцячых бібліятэках №№ 1, 2, 3, 4, 5, 6, 7 і цэнтральнай дзіцячай бібліятэцы)
Басікірская, Алена Уладзіміраўна. Мая зямля — яна мая да скону: вершы і паэма / А.У.Басікірская. — Мінск: Звязда, 2023. — 144 с.
16+
У паэтычны зборнік Алены Басікірскай увайшлі вершы, прысвечаныя роднай краіне і яе слаўнаму мінуламу, мілагучнай беларускай мове, а таксама Міёршчыне, малой радзіме аўтара. Асобную нізку складае інтымная лірыка. Таксама ў кнігу ўключаны пераклады на беларускую мову твораў А.Пушкіна, М.Лермантава, С.Ясеніна, А.Хаяма і іншых класікаў.
(Ёсць у дзіцячых бібліятэках №№ 14, 15, 16 і цэнтральнай дзіцячай бібліятэцы)
Беларуская песня: творы беларускіх і замежных пісьменнікаў пра Беларусь / [уклад. В.Шніп; маст.: Л.Шчамялёў, М.Казакевіч, П.Масленікаў [і інш.]. — Мінск: Мастацкая літаратура, 2023. — 262 с.
8-11 кл., 12+
Сярод аўтараў Янка Купала, Якуб Колас, Максім Багдановіч, Алесь Бачыла, Пятрусь Броўка, Якаў Бялінскі, Мікалай Браўн, Іван Бурсаў, Вера Вярба, Сяргей Гарадзецкі, Міхаіл Ісакоўскі, Уладзімір Караткевіч, Сямён Кірсанаў, Дзмітрый Кавалёў, Злата Коціч, Аркадзь Куляшоў, Даяна Лазаравіч, Драган Лакічавіч, Уладзімір Лугаўскі, Кучкор Наркабіл, Генадзь Ояр, Пімен Панчанка, Аляксандр Пракоф’еў, Аляксей Пысін, Аляксей Суркоў, Максім Танк, Аляксандр Твардоўскі, Валеры Тургай і іншыя. Іх творы напоўнены любоўю да беларускай зямлі і яе народа.
(Ёсць ва ўсіх дзіцячых бібліятэках)
Береснева, Янина Олеговна. Трое в кустах, не считая собаки: иронический детектив / Я.О.Береснева. — Минск: Четыре четверти, 2023. — 184 с. — (Детективные истории).
16+
(Ёсць ва ўсіх дзіцячых бібліятэках)
Броўка, Пятрусь. Выбраныя творы / П.Броўка. Выбраныя творы / П.Глебка; рэдкал.: І.В.Саверчанка [і інш.]; [навук. рэд. Я.А.Гарадніцкі; уклад., паслясл., камент. Ю.А.Масарэнка]; Ін-т. літаратуразнаўства ім. Я.Купалы Нац. акад. навук Беларусі. — Мінск: Мастацкая літаратура, 2023. — 664 с. — (Залатая калекцыя беларускай літаратуры ў 50 тамах; т. 25).
8-11 кл., 16+
У чарговы, 25-ы, том серыі «Залатая калекцыя беларускай літаратуры» ўвайшлі выбраныя творы двух выдатных паэтаў ХХ стагоддзя — вершы і паэмы Петруся Броўкі (1905-1980) і Пятра Глебкі (1905-1969). Прадстаўленыя тэксты даюць дастаткова выразнае ўяўленне пра станаўленне, развіццё і адметнасць іх творчых індывідуальнасцей.
(Ёсць у дзіцячых бібліятэках №№ 2, 3, 5, 11, 12, 14, 15 і цэнтральнай дзіцячай бібліятэцы)
Бурчак, Виктория Васильевна. Одетта из кордебалета: повесть / В.В.Бурчак; [худож. С.Рыжикова]. — Минск: Народная асвета, 2023. — 48 с. — (Творческие сказки).
5-7 кл., 8-11кл., 6+
Автобиографическая повесть артистки балета Большого театра Беларуси, привлечёт юных читателей необычным стилем повествования и чудесными историями о мире балета и о том, как становятся настоящими артистами.
(Ёсць ва ўсіх дзіцячых бібліятэках)
Быков, Василь Владимирович. Сотников; Обелиск: повести / В.В.Быков; [пер. с бел. автора]. — Минск: Мастацкая літаратура, 2023. — 304 с. — (Мир классики).
8-11 кл., 16+
(Ёсць у дзіцячых бібліятэках №№ 1, 3, 6, 8, 10, 11, 12, 14, 15, 16)
Валасевіч, Эдуард Станіслававіч. Дняпроўскі чарадзей: казкі / Э.С.Валасевіч. Зачараваная гаспадарка: казкі гаспадара Пятра з-пад Полацка / П.Сіняўскі; [уклад. Н.Шчарбакова; маст. А.Красніцкая]. — Мінск: Звязда, 2023. — 184 с. — (Школьная бібліятэка класікі).
5-7 кл., 6+
(Ёсць у дзіцячых бібліятэках №№ 4, 5, 6, 7)
Вашкевич, Эльвира Викторовна. Алмазы Птичьего острова: повесть / Э.В.Вашкевич. — Минск: Народная асвета, 2023. — 104 с. — (Взрослые дети).
8-11 кл., 16+
В книге рассказывается о трёх подростках, которые узнают об алмазном кладе на далёком Птичьем острове. В тайне от взрослых они решаются на опасную экспедицию, сулящую небывалые приключения. Но для этого им придётся проделать большую исследовательскую работу и серьёзно обдумать детали предстоящего мероприятия. Преодолеть все трудности им помогут научные знания, шаманские практики малых народов Севера и, конечно же, крепкая дружба...
(Ёсць ва ўсіх дзіцячых бібліятэках)
Гальпяровіч, Навум Якаўлевіч. Ветразь лёсу: вершы, паэма / Н.Я.Гальпяровіч. — Мінск: Мастацкая літаратура, 2023. — 124 с. — (Новая бібліятэка беларускай паэзіі).
8-11 кл., 12+
У кнізе прадстаўлены як вершы, напісаныя у апошні час, так і выбраныя творы розных годоў, якія арка сведчаць пра творчы здабытак вядомага паэта.
(Ёсць у дзіцячых бібліятэках №№ 1, 2, 3, 9 і цэнтральнай дзіцячай бібліятэцы )
Герц, Марика. Сальвадор Дали и время / М.Герц; ил. К.Климова. — Минск: Попурри, 2023. — 48 с. — (Приключения Соломии и Шайло).
5-7 кл., 6+
С этой истории начинаются иллюстрированные приключения бесстрашной принцессы Соломии и самого быстрого гепарда в мире по имени Шайло. Что приведёт друзей в замок Сальвадора Дали? Через какие испытания придётся пройти героям и, самое главное, удастся ли им спасти усы знаменитого художника? Уникальная экскурсия от самого Дали!
(Ёсць ва ўсіх дзіцячых бібліятэках)
Грушэцкі, Алег Леанідавіч. Рыцар Янка і каралеўна Мілана. Агонь і лёд / А.Л.Грушэцкі; [маст. В.І.Козел]. — Мінск: Чатыры чвэрці, 2023. — 272 с.
5-7 кл., 12+
Янка і Мілана прыязджаюць на зімовыя вакацыі ў дзедаву вёску. Снежныя забавы, калядаванне да глыбокай ночы… Але найбольш клічуць да сябе прыгоды, таямнічае каралеўства Сварга. Ды толькі гэтым разам неспакойна ў іх сяброў, каралевічаў Рэглы і Сэнмура, чые землі прагне захапіць і замарозіць магутная вядзьмарка Маразанна. Ёй падуладная стыхія ветру і верна служаць чараўнік Падвей і паветрыкі. Каб даць рады гэтай зграі, Янку з Міланай належыць адгадаць шмат загадак, адшукаць таемны пакой і магічны кій, выявіць незвычайную кемлівасць і аб’яднаць тры каралеўствы. Дапамогуць ім у барацьбе Цмок, браты-волаты Вярнігара і Вярнідуб і нават загадкавыя феі, што, па паданнях, жывуць высока ў гарах.
Юных герояў чакаюць новыя знаёмствы, неверагодныя прыгоды і слаўныя бітвы.
(Ёсць ва ўсіх дзіцячых бібліятэках)
Дубоўка, Уладзімір Мікалаевіч. Хай пануе на нашай зямлі супакой...: вершы і паэмы / У.М.Дубоўка; [склад. С.І.Моўчан]. — Мінск: Беларусь, 2023. — 272 с. — (Кніжная паліца школьніка).
8-11 кл., 12+
У зборнік увайшлі паэтычныя творы класіка беларускай літаратуры У. Дубоўкі, сярод якіх паэмы «Крычаўская спакуса», «Браніслава», «Перад іменем любові». У кнізе змешчаны кароткі летапіс жыцця і творчасці пісьменніка ў якасці першай спробы сістэмна прадставіць яго жыццёва-творчую спадчыну.
(Ёсць ва ўсіх дзіцячых бібліятэках)
Званоў перазвон: зборнік паэтычных, празаічных і публіцыстычных твораў / [уклад. Р.Малахоўскі; прадм. Л.Крываноса; фота Р.Малахоўскага і з архіўных крыніц]. — Мінск: Звязда, 2023. — 110 с.
8-11 кл., 12+
Кніга «Званоў перазвон» — гэта даніна памяці ахвярам спаленых фашыстамі вёсак Міншчыны ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Пад адной вокладкай сабраны паэтычныя, празаічныя і публіцыстычныя творы літаратараў Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі і прадстаўнікоў літаратурных аб'яднанняў Мінскай вобласці. Зборнік, што з'яўляецца своеасаблівай літаратурнай вахтай памяці, адлюстроўвае погляд сучасных пісьменнікаў на Хатынскую трагедыю.
(Ёсць ва ўсіх дзіцячых бібліятэках, акрамя бібліятэкі № 13)
Зенькова, Анна. Те, кого не было... / А.Зенькова; [худож. В.Пранкевич]. — Москва: КомпасГид, 2023. — 204 с.
8-11 кл., 16+
Таисия Павловна плохо помнит свое детство, Петрович — собственную жизнь, ну а Леся хочет забыть всё и убежать от прошлого как можно дальше. Между такими разными героями нет, казалось бы, ничего общего. Кроме одного — затерянного клочка суши посреди неизвестного моря, где им предстоит встретиться, чтобы заново обрести себя. Что это — игра судьбы или запланированный государственный эксперимент, — читателю еще предстоит разобраться. Как и в том, кто есть кто в этом уголке незаметных для остального мира душ.
(Ёсць у дзіцячых бібліятэках №№ 10, 14, 15, 16, 17)
Каляндар школьніка: тэматычны зборнік прозы, паэзіі, драматургіі, эсэ / [уклад. А.Бадак; маст. К.Пігуль]. — Мінск: Мастацкая літаратура, 2023. — 272 с.
5-7 кл., 12+
(Ёсць ва ўсіх дзіцячых бібліятэках)
Канановіч, Іван Іванавіч. Золата Чынгісхана: аповесці, апавяданні / І.І.Канановіч; [маст. В.Сенчанка]. — Мінск: Мастацкая літаратура, 2023. — 222 с.
16+
Героі апавяданняў Івана Канановіча — рабочыя, сяляне, вайскоўцы з іх радасцямі і жыццёвымі клопатамі. У аповесці «Золата Чынгісхана» аўтар па-свойму распрацаваў міф пра незлічоныя скарбы заваёўніка Сусвету, якія хацелі захапіць нямецка-фашысцкія войскі, але дзякуючы дзеянням дыверсійнай савецкай групы іх планы пацярпелі паразу. Быль «Прывольнае шэфства» распавядае пра працу і адпачынак супрацоўнікаў мінскіх выдавецтваў у падшэфным калгасе.
(Ёсць ва ўсіх дзіцячых бібліятэках)
Колас, Якуб. Каляды: урывак з паэмы «Новая зямля» / Я.Колас; [маст. Л.Жванія]. — Мінск: Звязда, 2023. — 30 с.
5-7 кл., 12+
У кнігу ўваходзіць урывак з паэмы Якуба Коласа «Новая зямля», які змяшчае цудоўныя карціны зімовай беларускай прыроды, апісанне традыцыйнага святкавання ў нашай краіне Каляд.
(Ёсць ва ўсіх дзіцячых бібліятэках)
Король, Андрей Дмитриевич. Дороги vs смыслы: очерки, эссе / А.Д.Король. — Минск: Звязда, 2023. — 214 с.
16+
Данная книга является результатом наблюдений, преломления научных знаний автора сквозь призму обыденной жизни представителей разных культур Востока и Запада. На примерах реальных персонажей и ситуаций открывается путь к пониманию человеком самого себя, глубоких оснований межкультурного диалога, таких сложных категорий, как время, образование, счастье, изменчивость и постоянство, внутреннее и внешнее. Автор словно останавливает обыденность, мгновение и рассматривает их с разных сторон.
(Ёсць ва ўсіх дзіцячых бібліятэках)
Кривонос, Леонид Михайлович. Закон всемирного тяготения: повести и рассказы / Л.М.Кривонос. — Минск: Беларусь, 2023. — 160 с.
16+
(Ёсць у дзіцячых бібліятэках №№ 11, 12, 13 і цэнтральнай дзіцячай бібліятэцы)
Круковский, Виктор Павлович. Ожерелье из Финикии, или Три тысячи лет преступлению: детективный роман / В.П.Круковский. — Минск: Беларусь, 2023. — 136 с.
16+
Автор, в лице следователя на пенсии, предлагает проследить за историей загадочного финикийского ожерелья — мистического артефакта, вокруг которого раз за разом на протяжении тысяч лет развивались таинственные и хитросплетённые сюжеты. В них — жажда наживы и самопожертвование, жестокость и милосердие, вероломство и возмездие. Всё это делает повествование живым и интригующим.
(Ёсць ва ўсіх дзіцячых бібліятэках, акрамя бібліятэк №№ 12, 13)
Кузнецова, Алеся Георгиевна. Когда трещит лёд: роман / А.Г.Кузнецова. — Минск: Звязда, 2023. — 184 с.
16+
(Ёсць ва ўсіх дзіцячых бібліятэках)
Марозаў, Змітрок Дзмітрыевіч. Парог сумлення: вершы, санеты, вянкі санетаў / З.Д.Марозаў. — Мінск: Беларусь, 2023. — 168 с.
16+
У гэтым паэтычным зборніку ёсць нямала вершаў, прысвечаных іншым вядомым асобам: Алесю Пісьмянкову, Ліліяне Анцух, Андрэю Цяўлоўскаму, Анатолю Вялюгіну, Міколу Падабеду, Уладзіміру Буракову, Анатолю Зэкаву, чые лёсы на розных этапах жыццёвай і творчай дзейнасці былі звязаны ці звязаны сёння з лёсам творцы.
(Ёсць у дзіцячых бібліятэках №№ 15, 16, 17 і цэнтральнай дзіцячай бібліятэцы)
Мілыя вобразы роднага краю: выбраныя вершы беларускіх паэтаў пра беларускую прыроду / [уклад. В.Шніп; маст. Н.Барай]. — Мінск: Мастацкая літаратура, 2023. — 126 с. — (100 вершаў).
5-7 кл., 8-11 кл., 12+
У зборнік увайшло 100 вершаў пра беларускую прыроду, якія былі напісаны паэтамі розных пакаленняў і ў розныя гады ХХ і ХХІ стагоддзяў. Многія з іх сталі класікай і вывучаюцца ў школе.
(Ёсць ва ўсіх дзіцячых бібліятэках)
Настаўнік чарчэння: аповесці, апавяданнi / [уклад. А.Спрынчан]. — Мінск: Мастацкая літаратура, 2022. — 302 с. — (Бібліятэка выбраных твораў).
5-7 кл., 8-11 кл., 12+
У кнігу ўвайшлі выбраныя аповесці і апавяданні Янкі Брыля, Змітрака Бядулі, Івана Навуменкі, Івана Пташнікава, Кузьмы Чорнага, Івана Чыгрынава, якія карыстаюцца нязменнай папулярнасцю ў чытачоў.
(Ёсць ва ўсіх дзіцячых бібліятэках, акрамя бібліятэк №№ 2, 8)
Пазнякоў, Міхась Паўлавіч. Голас: аповесці, апавяданні, абразкі, эсэ / М.П.Пазнякоў. — Мінск: Мастацкая літаратура, 2023. — 224 с.
18+
(Ёсць у дзіцячых бібліятэках №№ 1, 2, 3, 4, 5. 6, 7, 8 і цэнтральнай дзіцячай бібліятэцы)
Пархута, Яраслаў Сільвестравіч. Сувязь пакаленняў / Я.С.Пархута; [склад. С.І.Моўчан]. — Мінск: Беларусь, 2023. — 368 с. — (Кніжная паліца школьніка).
5-7 кл., 8-11 кл., 12+
Час, на жаль, не прыпыніш… Кожнае пакаленне нашай краіны прыходзіць, выконвае сваю місію і сыходзіць, саступаючы месца новаму пакаленню. Такая вечная хада гісторыі. Змены ў жыцці былі, ёсць і будуць. Але назаўсёды застаецца галоўнае — сувязь пакаленняў, якую нельга страціць, калі мы не на словах, а на справе любім сваю Беларусь. Аб гэтым лірычныя, празаічныя творы аўтара, якія ўвайшлі ў кнігу.
(Ёсць ва ўсіх дзіцячых бібліятэках)
Першацвет: проза і паэзія маладых: вып. 6 / [рэд. савет: А.М.Карлюкевіч (старшыня), А.М.Бадак, В.С.Рацэвіч [і інш.]. — Мінск: Мастацкая літаратура, 2023. — 118 c.
8-11 кл., 16+
(Ёсць у дзіцячых бібліятэках №№ 7, 8, 9, 10, 11, 12, 13, 14 і цэнтральнай дзіцячай бібліятэцы)
Пустильник-Марчук, Наталья Георгиевна. Осторожно, злые ведьмы!: роман / Н.Г.Пустильник-Марчук. — Минск: Звязда, 2023. — 222 с.
5-7 кл., 8-11 кл., 12+
Новые приключения принцессы Диодоры. На этот раз ей предстоит поднять на высоту репутацию злых ведьм, разобраться с проклятыми призраками старого города, выяснить главную тайну водяного и бросить вызов сварливому могущественному колдуну Мраку. В этой книге так много страшного, что, кажется, будет не до смеха. Но на самом деле всё наоборот — так смешно бояться вам ещё не приходилось!
(Ёсць ва ўсіх дзіцячых бібліятэках)
Танк, Максім. Ave Maria: вершы / М.Танк; [уклад. А.Бадак]. — Мінск: Мастацкая літаратура, 2023. — 142 с. — (Новая бібліятэка беларускай паэзіі).
8-11 кл., 12+
Кнігу склалі выбраныя вершы з літаратурнай спадчыны народнага паэта Беларусі Максіма Танка. Назву кнізе даў верш, які справядліва лічыцца адным з шэдэўраў у багатай літаратурнай спадчыне творцы.
(Ёсць у дзіцячых бібліятэках №№ 3, 4, 5, .8, 11, 14, 15, 17 і цэнтральнай дзіцячай бібліятэцы)
Тарас на Парнасе: [паэма] / уклад. В.Шніпа; маст. М.Пракаповіч]. — Мінск: Мастацкая літаратура, 2023. — 190 с.
8-11 кл., 16+
У кнігу ўвайшла знакамітая паэма Канстанціна Вераніцына «Тарас на Парнасе» як у арыгінале, так і ў перакладзе на рускую мову. Тут жа змешчаны раздзелы з кнігі Генадзя Кісялёва пра аўтарства паэмы, пра цяжкія пошукі гістарычнай ісціны, пра шматгадовую вернасць даследчыка абранай тэме, пра культурныя сувязі народаў-суседзяў. Апошні раздзел кнігі прысвечаны Гарадоцкаму краязнаўчаму музею.
(Ёсць ва ўсіх дзіцячых бібліятэках, акрамя бібліятэк №№ 4, 7, 13, 16)
Хващевская, Оксана Александровна. Когда развеются миражи: роман / О.А.Хващевская. — Минск: Четыре четверти, 2023. — 288 с. — (Женские судьбы).
16+
(Ёсць ва ўсіх дзіцячых бібліятэках)
Хомина, Анастасия Сергеевна. Аттракцион мусорного ведра: иронический детектив / А.С.Хомина. — Минск: Четыре четверти, 2023. — 248 с. — (Детективные истории).
16+
(Ёсць ва ўсіх дзіцячых бібліятэках)
Чаму каты з мышамі не сябруюць: легенды пра жывёл / [аўт. ідэі Т.Г.Гаранская; склад. А.М.Боганева, Т.В.Валодзіна; маст. М.А.Сурмачэўскі]. — Мінск: Беларусь, 2023. — 48 с. — (Легенды і паданні зямлі беларускай).
5-7 кл., 8-11 кл., 12+
У кнізе серыі «Легенды і паданні зямлі беларускай» сабраны народныя легенды, якія апавядаюць пра ўзнікненне асобных жывёл (мядзведзя, воўка, казы, вожыка і іншых), а таксама тлумачаць тыя ці іншыя асаблівасці іх паводзін і знешняга выгляду — чаму мядзведзь касалапы, а ў зайца хвост кароткі. Тэксты адаптаваны для сучаснага чытача ў адпаведнасці з нормамі беларускай літаратурнай мовы, але выкладзены з захаваннем іх адметнага размоўнага стылю.
(Ёсць ва ўсіх дзіцячых бібліятэках)
Чергинец, Николай Иванович. Трудные дороги жизни. Тревожные дни: автобиографический роман: в 2 кн.: кн. 1 / Н.И.Чергинец; [лит. обраб. Е.Чергинец]. — Минск: Звязда, 2023. — 268 с. — (Адрасы Беларусі ў свеце).
Всесторонне и глубоко автор рассказывает о своей многогранной деятельности — как сотрудника органов внутренних дел, писателя, участника боёв в Афганистане. Множество снимков, размещенных в книге, — это возможность воочию увидеть то, что составляет жизнь одного из самых замечательных наших современников, и почувствовать, как время преломляется в человеке и на что он способен, если является таким, как Николай Иванович, — яркой, неординарной личностью.
(Ёсць ва ўсіх дзіцячых бібліятэках)
Шніп, Віктар Анатольевіч. Заўтра была адліга – 3: дзённікавы раман паэта / В.А.Шніп; [маст. А.М.Зяновіч]. — Мінск: Звязда, 2023. — 272 с.
8-11 кл., 16+
«Заўтра была адліга – 3» — працяг дзённікавага рамана, з папярэднімі часткамі якога чытач пазнаёміўся праз кнігі Віктара Шніпа «Пугачоўскі цырульнік» (2013), «Заўтра была адліга» (2015), «Трава бясконцасці» (2018) і «Заўтра была адліга – 2» (2022). Дык пра што ж кніга? Калі коратка – пра штодзённасць, якую ўсе мы пражываем, часта не заўважаючы надзвычай важнага. Аўтар не толькі заўважыў, але і занатаваў яркія моманты з быцця сваіх родных і блізкіх, нечаканыя факты з біяграфій вядомых людзей, мітрэнгі рэдактарскай працы, вандроўкі ў снах і наяве, а таксама вершы, якія нечакана прыдумаліся ў дарозе. І ўсё гэта разам сплялося ў цікавую празаічна-паэтычную гісторыю, чытаючы якую можна і засмяяцца, і заплакаць, і задумацца.
(Ёсць у дзіцячых бібліятэках №№ 1, 2, 3, 4 і цэнтральнай дзіцячай бібліятэцы)
Яцук, Таццяна Мікалаеўна. Мудрасць вечара: [вершы] / Т.М.Яцук; [ўклад. В.Шніп]. — Мінск: Звязда, 2024. — 126 с.
8-11 кл., 12+
У новай кнізе Таццяны Яцук прадстаўлена філасофская лірыка. У сваіх вершах паэтка прапаноўвае ўвазе чытача развагі пра каханне, любоў да Радзімы, а таксама распавядае пра жудасныя падзеі Вялікай Айчыннай вайны і чарнобыльскую трагедыю, што пакінулі глыбокі след у памяці беларускага народа.
(Ёсць ва ўсіх дзіцячых бібліятэках)