“БЯРОЗКА” – ЧАСОПІС для дзяцей і падлеткаў
Табе 12 -17 гадкоў? Любіш чытаць, занатоўваць думкі? Малюеш? Марыш стаць фатографам, пісьменнікам, мастаком ці журналістам? Магчыма, "Бярозка" стане тваёй сяброўкай!
Сёлета спаўняецца 100 гадоў з дня выхаду першага нумара часопіса для юных чытачоў «Бярозка».
Гэтае выданне пазіцыянуе сябе на сучасным этапе як інтэлектуальны часопіс для падлеткаў, дзе кожны знойдзе для сябе нешта цікавае і карыснае.
Сёння, 26 красавіка, у нашай бібліятэцы №6 пабываў прадстаўнік часопіса – рэдактар літаратурна-мастацкага аддзела Міхаіл Мурза, які прадставіў крэатыўную віктарыну і агляд нумароў і рубрык «Бярозкі».
Рубрыки часопіса здзіўляюць разнастайнасцю тэм: ад прафарыентацыі – да спорту і гумару, а акрамя таго, рэдкалегія дае творчую пляцоўку для пробы пяра маладых таленавітых даследчыкаў у жанры паэзіі і прозы, жывапісу і дызайну. Калі вы з іх ліку, дасылайце свае творчыя працы, у вас ёсць шанец стаць сааўтарам і ўбачыць свае творы на старонках любімага часопіса.
“БЯРОЗКА” – ЧАСОПІС для дзяцей і падлеткаў
26 апреля 2024
6
/ 6